Стэфана Бэні
| Стэфана Бэні | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 12 жніўня 1947[1][2][3][…] |
| Памёр | 9 верасьня 2025[5] (78 гадоў) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | кінарэжысэр, сцэнарыст, журналіст, пісьменьнік, пісьменьнік навуковай фантастыкі, паэт, навэліст, празаік |
| Гады творчасьці | 1977 — 2025 |
| Жанр | публіцыстыка |
| Мова | італьянская мова[6] |
| Узнагароды | |
| https://www.stefanobenni.it | |
Стэфана Бэні (па-італьянску: Stefano Benni; нар. 12 жніўня 1947 году, Балёньня) — італьянскі журналіст, паэт і празаік. Аўтар раманаў і зборнікаў апавяданьняў. Друкуецца ў газэтах і часопісах (L'Espresso, Panorama, La Repubblica, Il Manifesto, Cuore, Tango).
У 1989 годзе зьняў фільм «Musica per vecchi animali» («Музыка для старых жывёлаў») паводле свайго рамана «Comici spaventati guerrieri».
У ягоных раманах хаваецца моцная сатыра на італьянскае грамадзтва апошніх дзесяцігодзьдзяў. У ягоным стылі шырока выкарыстоўваецца гульня словаў, нэалягізмы і пародыя на іншыя літаратурныя стылі. Кнігі Стэфана Бэні перакладзеныя на больш чым два дзясяткі моваў сьвету, сярод якіх ангельская, нямецкая, дацкая, чэская, нідэрляндзкая, фінская, француская, летувіская, партугальская, гішпанская, турэцкая і іншыя.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Bar Sport (1976)
- La tribù di Moro Seduto (1977)
- Non siamo stato noi (1978)
- Il Benni furioso (1979)
- Spettacoloso (1981)
- Prima o poi l'amore arriva (1981)
- Terra! (1983)
- I meravigliosi animali di Stranalandia (1984)
- Il ritorno del Benni furioso (1986)
- Comici spaventati guerrieri (1986)
- Il bar sotto il mare (1987)
- Baol (1990)
- Ballate (1991)
- La Compagnia dei Celestini (1992)
- L'ultima lacrima (1994)
- Elianto (1996)
- Bar Sport Duemila (1997)
- Blues in sedici (1998)
- Teatro (1999)
- Spiriti (2000)
- Dottor Niù, corsivi diabolici per tragedie evitabili (2001)
- Saltatempo (2001)
- Teatro 2 (2003)
- Achille piè veloce (2003)
- Margherita Dolcevita (2005)
- Misterioso. Viaggio nel silenzio di Thelonius Monk (2005)
- Baldanders (аўдыёкніга, 2006)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ IMDb (анг.) — 1990.
- ↑ Stefano Benni // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ↑ Stefano Benni // BD Gest’ (фр.)
- ↑ Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ↑ Morto Stefano Benni, comico spaventato guerriero — La Repubblica.
- ↑ Benni, Stefano // CONOR.SI