Стэпавая мыш
| Стэпавая мыш | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Атрад | Грызуны (Rodentia) |
| Сямейства | Мышы (Muridae) |
| Род | Apodemus |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Apodemus witherbyi (Thomas, 1902) | |
Стэпавая мыш (Apodemus witherbyi) — жывёла клясы сысуноў атрада грызуны (Rodentia) сямейства Мышы (Muridae).
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сустракаецца Эўропі і Азіі (Армэнія, Азэрбайджан, Грузія, Грэцыя (Астравы Усходняга Эгейскага мора), Іран, Ізраіль, Ярданія, Ліван, Пакістан, Расея, Сырыя, Туркмэністан, Турэччына, Украіна). Сустракаецца ў хмызьняках і ў дэградаваных лясах. Мае патрэбу ў хмызьняковым хованцы.
Постаць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Даўжыня галавы і тулава складае ад 77 да 110 мм, хвост ад 75 да 115 мм, маса ад 16 да 34 грамаў. Верх сярэдне-карычневы; ніз белы; ёсьць выразная мяжа паміж імі. Хвост зьверху цёмны, зьнізу — яркі. Дыплоідны набор храмасом зьмяшчае 48 храмасом (2n=48).
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Асобіны застаюцца на зямлі і шукаюць ежу ноччу. У асноўным яны сілкуюцца насеньнем расьлін і жалудамі, якія дапаўняюцца пладамі, кветкамі, сьцебламі, грыбамі, а таксама вусякамі, слімакамі і дажджавымі чарвякамі. Большасьць нашчадкаў, верагодна, нараджаецца вясной і летам. У адным прыплодзе бывае да сямі нованароджаных.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |