Стыў Розэнбэрг
Стыў Розэнбэрг | |
Імя пры нараджэньні | Steve Rosenberg |
---|---|
Род дзейнасьці | журналіст |
Дата нараджэньня | 1968 |
Месца нараджэньня |
|
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Месца вучобы | Лідскі ўнівэрсытэт |
Занятак | журналіст, карэспандэнт |
Месца працы | Маскоўскае бюро BBC |
Стыў Розэнбэрг (па-ангельску: Steve Rosenberg, нарадзіўся ў 1968 годзе) — журналіст брытанскага тэлеканалу BBC, у якім ён спэцыялізуецца на Ўсходняй Эўропе.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Розэнбэрг нарадзіўся ў 1968 годзе ў брытанскім горадзе Эпінг і гадаваўся у Чынгфардзе на поўначы Лёндану. Прадзед Розэнбэрга Хаім Гнесін паходзіў зь беларускага Шклова. 18 ліпеня 1894 году ва ўзросьце 24 гадоў ён эміграваў у Вялікую Брытанію з Расейскай імпэрыі праз балтыйскі порт Лібаву (цяперашняя Ліепая).
Розэнбэрг зацікавіўся радзімай прадзеда ў дзяцінстве, і ў 1990 годзе пабываў у Шклове[1].
Адукацыя і кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1991 годзе Стыў Розэнбэрг скончыў Лідскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «русістыка» і выправіўся ў Маскву. Першапачаткова ён уладкаваўся працаваць выкладчыкам ангельскай мовы ў Расейскі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт. Але неўзабаве пачаў працаваць у маскоўскай рэдакцыі амэрыканскага каналу CBS. Там Розэнбэрг правёў шэсьць гадоў — спачатку працаваў перакладчыкам, затым асыстэнтам прадусара, і ўрэшце атрымаў пасаду прадусара. З 1994 па 1996 гады знаходзіўся ў складзе здымачнай групы і асьвятляў вайну ў Чачэніі.
У 1997 годзе Розэнбэрг стаў прадусарам маскоўскага бюро BBC, а праз тры гады — карэспандэнтам тэлеканалу ў Маскве. Ён асьвятляў крушэньне падводнай лодкі «Курск», тэракт у тэатры на Дуброўцы і захоп закладнікаў у школе ў Бяслане. У 2015 годзе Розэнбэргу і яшчэ некалькім журналістам урад Украіны забараніў уезд у краіну, убачыўшы ў іх працы «пагрозу нацыянальным інтарэсам» і прапаганду «тэрарыстычнай дзейнасьці». Аднак, пасьля таго як BBC назвала забарону «ганебным нападам на свабоду СМІ», ужо празь дзень украінскія ўлады яе адмянілі.[1]
Інтэрвію з Лукашэнкам
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У лістападзе 2021 году Розэнбэрг узяў інтэрвію ў Аляксандра Лукашэнкі, у якім, сярод іншага, выцягнуў прызнаньне аб дапамозе беларускіх уладаў нелегальным мігрантам незаконна трапіць у Эўразьвяз[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б «Мае прадзеда са Шклова, асьвятляў тэракт у Беслане і крушэньне «Курска». Расказваем пра журналіста Стыва Розэнбэрга, які раззлаваў Лукашэнку», Радыё Свабода, 23 лістапада 2021.
- ^ «Belarus’s Lukashenko tells BBC: We may have helped migrants into EU, by Steve Rosenberg [Лукашэнка (Беларусь) кажа ББС: Мы маглі дапамагчы мігрантам трапіць ў ЭЗ]. BBC News. 19 лістапада 2021
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|