Перайсьці да зьместу

Стыў Карэл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стыў Карэл
Дата нараджэньня 16 жніўня 1962(1962-08-16)[1] (62 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор, тэлерэжысэр, комік, тэлепрадусар, характарны актор, сцэнарыст, кінаактор, тэлеактор, актор агучваньня
Навуковая сфэра акторства[d][2]
Сябра ў Writers Guild of America, East[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0136797

Сты́вэн Карэ́л (па-ангельску: Steven Carell; нарадзіўся 16 жніўня 1962 году) — амэрыканскі актор, камэдыянт, пісьменьнік, прадусар і рэжысэр. Ён згуляў ролю Майкла Скота ў тэлесэрыяле «Офіс» (2005—2013), экранізацыі брытанскага сэрыялу NBC, створанага Стывэнам Мэрчантам і Рыкі Джэрвэйзам, дзе Карэл таксама час ад часу працаваў прадусарам, сцэнарыстам і рэжысэрам. Карэл атрымаў мноства ўзнагародаў за свае выступы як у кіно, гэтак і на тэлебачаньні, у тым ліку прэмію Залаты Глёбус за найлепшую мужчынскую ролю ў жанры м’юзыклу альбо камэдыі, дзякуючы гэтаму сэрыялу. Часопіс Life прызнаў яго «Самым сьмешным чалавекам Амэрыкі»[3].

Карэл упершыню атрымаў прызнаньне ў якасьці карэспандэнту «The Daily Show» з Джонам Ст’юартам з 1999 па 2005 гады. Ён працягваў здымацца ў некалькіх камэдыйных фільмах, у тым ліку «Тэлевядоўца: Легенда аб Роне Боргандзі» (2004) і ягоным працягу «Тэлевядоўца 2: Легенда працягваецца» (2013), а таксама ў кінастужках «40-гадовы цнатлівец» (2005), «Эван Усемагутны» (2007), «Будзь кемлівым» (2008), «Шалёнае спатканьне» (2010), «Гэтае бязглуздае каханьне» (2011) і «Шлях назад» (2013). У гэты ж час актор займаўся агучкай мультфільмаў, браўшы ўдзел у такіх праектах, як то «Лясная братчына» (2006), «Гортан» (2008) і ў франшызе «Гідасны я», якая ўпершыню пабачыла сьвет у 2010 годзе.

Карэл пачаў выконваць больш драматычныя ролі ў 2010-х гадах, дзякуючы ролі трэнэра па барацьбе і асуджанага за забойства Джона дзю Пона ў драматычным фільме «Лавец на лісаў» (2014), што прынесла яму, сярод розных узнагародаў, намінацыю на прэмію Оскар за найлепшую мужчынскую ролю[4], а таксама намінацыю на Залаты Глёбус[5]. Ён таксама атрымаў ухваленьне за свае галоўныя ролі ў фільмах «Маленькая міс Сонца» (2006), «Вялікі продаж без пакрыцьця» (2015) і «Бітва плоцяў» (2017), прычым дзьве апошнія кінастужкі прынесьлі яму восьмую і дзявятую намінацыі на прэмію Залаты Глёбус адпаведна[6]. Апошнім часам актор займаецца тэлевізійнымі праектамі, як то «Ранкавае шоў» на плятформе Apple TV+ і «Касьмічныя войскі», праект кампаніі Netflix.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]