Перайсьці да зьместу

Студэнцкая Рада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прафзьвязная група «Студэнцкая Рада»
Дата ўтварэньня 2008
Тып студэнцкая, праваабарончая
Месцазнаходжаньне Менск, Беларусь
Сайт studrada.org

«Студэ́нцкая Ра́да» («СтудРада», СР) — недзяржаўная студэнцкая арганізацыя, асноўнай мэтай якой зьяўляецца абарона правоў студэнтаў.

«Студэнцкая Рада» ўтварылася 10 сакавіка 2008 году ў выглядзе ініцыятыўнай групы студэнтаў розных навучальных установаў г. Менску. Стварэньне арганізацыі было абумоўлена адсутнасьцю якіх-небудзь незалежных студэнцкіх арганізацыяў, а таксама стала адказам на пастаянныя парушэньні правоў і свабод студэнтаў Беларусі, напрыклад, адмена ільгот у 2007 годзе.

21 жніўня 2008 году адбыўся арганізацыйны сход сябраў Беларускага прафзьвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці, на якім была створана прафзьвязная група (ПГ) «Студэнцкая Рада». 28 жніўня 2008 году стварэньне прафсуполкі было ўхвалена прафзьвязным камітэтам Менскай гарадзкой пярвічнай прафзьвязнай арганізацыі й была прынята на прафзьвязнае абслугоўваньне.

Місія арганізацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спрыяньне фармаваньню новых пакаленьняў студэнтаў, паўнавартасных удзельнікаў адукацыйнага працэса, якія маюць актыўную грамадзкую пазыцыю й крытычнае мысьленьне; студэнтаў, якім уласьціва пачуцьцё салідарнасьці й імкненьне да свабоды й шчасьця, якія адносяць сябе да студэнцкай брацкай супольнасьці, і для якіх атрыманьне ведаў зьяўляецца прыярытэтнай каштоўнасьцю.

Мэта й задачы арганізацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэта арганізацыі — абарона правоў студэнтаў.

Задачы:

  • стварэньне мэханізмаў абароны правоў студэнтаў;
  • прадстаўленьне інтарэсаў студэнтаў перад адміністрацыямі ВНУ, міністэрствам адукацыі Беларусі.

Асноўныя кірункі дзейнасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дадзены момант[Калі?] ПГ «Студэнцкая Рада» мае 5 кірункаў дзейнасьці:

  • адукацыйны кірунак;
  • інфармацыйна-асьветніцкі кірунак;
  • дасьледчы кірунак;
  • правядзеньне грамадзкіх кампаніяў;
  • юрыдычная кансультацыя.

Адным зь першых сур’ёзных мерапрыемстваў у дзейнасьці арганізацыі стаў сэмінар па правох чалавека й правох студэнтаў у Менску. Арганізаваны ён быў пры падтрымцы Фонду разьвіцьця прававых тэхналёгіяў і міжнароднага Моладзевага праваабарончага руху. Такім чынам быў дадзены добры штуршок у разьвіцьці адукацыйнага кірунку дзейнасьці арганізацыі. На працягу лета 2008 году было праведзена яшчэ 2 падобныя сэмінары. Восеньню быў праведзены таксама міжнарожны сэмінар з удзелам расейскіх і ўкраінскіх студэнтаў.

У верасьні 2008 году распачынаецца анкетаваньне ў ВНУ й ССНУ г. Менску, па выніках якога павінен быў стварыцца дапаможнік з рэкамэндацыямі па супроцьдзеяньні найбольш распаўсюджаным парушэньням правоў студэнтаў.

У канцы кастрычніка распачынаецца доўгатэрміновая адукацыйная праграма «Клюб маладога праваабаронца», якая працягвалася 3 месяцы і ставіла за мэту павышэньне ўзроўню прававой культуры вучнёўскай моладзі Менска й інтэграцыя яе ў праваабарончую дзейнасьць.

20—21 лютага ў Менску праходзіла чарговая сэсія Міжнароднай студэнцкай школы правоў чалавека/правоў студэнтаў, арганізатарамі якой сталі «Студэнцкая Рада», «Моладзевы праваабарончы рух» (МПД, Расея) і Міжнародная сетка па правох студэнтаў. Трэнэрам сэмінару быў ганаровы прэзыдэнт МПД, экспэрт Рады Эўропы, кансультант Маскоўскай Хэльсынскай Групы Андрэй Юраў. Экспэртамі таксама былі Вікторыя Громава і Зьміцер Макараў — са-каардынатар Міжнароднай сеткі па правох студэнтаў.

У красавіку апублікавана першае дасьледаваньне ў галіне правоў студэнтаў у Менску. Па словах арганізатараў анкетаваньня: «Выкананьне правоў студэнтаў зьяўляецца істотным крокам да разьвіцьця агульначалавечых каштоўнасьцяў у студэнтаў, вольнага разьвіцьця асобы, выхаваньня грамадзянскасьці, а таксама рухам да павагі правоў і свабодаў кожнага чалавека. Ад таго, у якім асяродзьдзі навучаюцца студэнты, залежыць іх далейшае разьвіцьцё як актыўных, адказных, высокамаральных людзей, якія маюць пачуцьцё годнасьці й выразную грамадзянскую пазыцыю».

У другой палове красавіка «Студэнцкая Рада» пачала рэалізацыю экспэрымэнтальнага дасьледаваньня ўзаемадзеяньня органаў студэнцкага самакіраваньня, студэнтаў і адміністрацыяў 6 вышэйшых і сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў Беларусі. Дасьледаваньне праводзілася ў двух гарадох — Менску й Магілёве. Мэтай дасьледаваньня было падвышэньне эфэктыўнасьці супрацоўніцтва органаў студэнцкага самакіраваньня й студэнтаў. Дасьведваньне складалася з 3 этапаў:

  1. анкетаваньне 1500 студэнтаў для дэталёвага вывучэньня ўзроўню ўзаемадзеяньня студэнтаў і органаў студэнцкага самакіраваньня;
  2. правядзеньне інтэрвіюаваньня прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіраваньня;
  3. правядзеньне сэрыі фокус-групаў з удзелам студэнтаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіраваньня.

29 траўня арганізацыя прыняла ўдзел у «Фэсьце моладзевых арганізацыяў», які складаўся зь дзьвюх частак. Першая называлася «Рэцэпт вашага посьпеху», у якой арганізацыі прэзэнтавалі свае пасьпяховыя праекты, кампаніі, акцыі й г.д. Прадстаўнікі «Студэнцкай Рады» прадставілі ўдзельнікам Фэсту мінісцэнку, у якой выкарыстоўвалі адмысловыя строі й гармонік. Другая частка Фэсту — канфэрэнцыя — насіла назву «Пэрспэктывы моладзевага руху ў Беларусі», на якой гаворка ішла пра сучасны стан моладзевага сэктару, пэрспэктывы дзейнасьці, моладзевага лідэрства ды супольнай працы.

У ліпені аб’яўляецца набор на адукацыйную праграму «Студэнт у дзеяньні!». Праграма складалася з 2-х трэнінгаў і ставіла за мэту фармаваньне актыўнай грамадзянскай пазыцыі ў студэнтаў. Адукацыйная праграма ўключала ў сябе наступныя тэмы:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]