Старэўскі шклозавод
Выгляд
Старэўскі шклозавод — завод, які дзейнічаў у 1897—1925 гг. у в. Старэва Бабруйскага павета (цяпер у Слуцкім раёне, Менскай вобласьці). Выраблчў шкляныя лямпы выдзіманыя і прасаваныя, лямпавае шкло, чарніліцы, бутэлькі, слоікі, хрустальныя вырабы. У 1910 г. меў паравы рухавік і паравы кацёл. У 1913—1916 гг. належаў «Таварыству Старэўскага хрустальнага і лесапільнага заводаў». У 1913 г. працавала 108 рабочых. У 1908 г. на міжнароднай выстаўцы ў Марсэлі (Францыя) прадукцыя завода адзначана гран-пры.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |