Вялікае княства Рускае (1658—1659)
Вялікае княства Рускае Велике князівство Руське | ||||
| ||||
| ||||
![]() Рэч Паспалітая трох народаў паводле Гадзяцкай угоды 1658 з вылучаным Вялікім княствам Рускім | ||||
Афіцыйная мова | Стараўкраінская мова | |||
Сталіца | Кіеў | |||
Форма кіраваньня | княства Іван Выгоўскі | |||
Гісторыя • утварэньне шляхам дамовы • стварэньне Масковіяй марыянэткавага ўраду Юрыя Хмяльніцкага |
16 верасьня 1658 жнівень 1659 | |||
Плошча • агульная |
к. 250 000 км² |
Вялікае княства Рускае (па-ўкраінску: Велике Князівство Руське[1], ВКР) — дзяржава на тэрыторыі цэнтральнай Украіны, якая існавала ў верасьні 1658—1659 роках.
Паўстала шляхам падпісаньня уніі паміж Рэччу Паспалітай і Запароскім войскам, складалася з Кіеўскага, Брацлаўскага і Чарнігаўскага ваяводзтваў. Пры ратыфікацыі дамовы Соймам Вялікае княства Рускае было выкрэсьленае[2].
Падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аўтарам канцэпцыі Вялікага княства Рускага, а таксама ейным адзіным канцлерам быў Юры Нямірыч, які ў красавіку 1659 року выступіў з адпаведнаю прамоваю перад дэпутатамі сойму Рэчы Паспалітай у Варшаве.
Паводле Гадзяцкай дамовы прадугледжвалася абмежаваньне ўнутрыпалітычнага сувэрэнітэту ВКР у складзе Рэчы Паспалітай трох народаў, пазбаўленьне правоў на зьнешнюю палітыку, аднаўленьне існуючай да Хмяльніччыны сыстэмы сацыяльна-эканамічных адносін.
Спробы ўраду Івана Выгоўскага ўвесну 1659 року дамагчыся ўлучэньня ў склад княства Валынскага, Падольскага і Рускага ваяводзтваў не зазналі посьпеху.
Пасьля абвяшчэньня Гадзяцкай угоды распачалася ўкраінска-расейская вайна, якая завяршылася перамогаю казакаў пад Канатопам.
Тым ня меней, пасьля гэтага з актыўнай падтрымкай Масквы распачаўся казацкі рух супраць хаўрусу з Польшчаю, і ўвосені 1659 року новы гетман Юры Хмяльніцкі фактычна скасаваў угоду.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ О. І. Божко. Велике Князівство Руське(укр.) Циклоп Праверана 3 траўня 2016 г.
- ^ Т.Г. Таирова-Яковлева. Иван Выговский // Единорогъ. Материалы по военной истории Восточной Европы эпохи Средних веков и Раннего Нового времени. — М.: 2009. — В. 1.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Малий словник історії України / відпов. ред. Валерій Смолій. — Київ: Либідь, 1997.
- Piotr Kroll. Od ugody hadziackiej do Cudnowa. Kozaczyzna między Rzecząpospolitą a Moskwą w latach 1658—1660. — Warszawa: Wydawnictwa Uniwersytetu Warszawskiego, 2008. — ISBN 978-83-235-0496-2