Абмеркаваньне:Стараўкраінская мова
Выгляд
Ва ўкраінамоўным разьдзеле «Староукраїнська мова» — гэта артыкул пра тую мову, якая тут пад назвай Старабеларуская мова. Як быць з інтэрвікі? Я раней прапанаваў абодвум бакам зьмяніць на «руська мова» і «руская мова» адпаведна. Але ні тая, ні тая суполка гэтую прапанову не падтрымалі... --Vasyl` Babych 02:01, 25 верасьня 2010 (EEST)
- Дык у нас ёсьць адпаведны артыкул, дзе даецца разгорнутае тлумачэньне гэтага гістарычнага паняцьця. А наконт інтэрвікаў толькі адцемлю, што наўрад ці ў Вільні друкавалі Літоўскія Статуты па-ўкраінску і прытым паралельна называлі тую мову «ўласнай» або ўвогуле «літоўскай» =) Пэўны падзел на беларускую і ўкраінскую вэрсію (старабеларускую і стараўкраінскую мову) гістарычнай рускай мовы аб'ектыўна існаваў і мяркую, прыняцьце грамадзтвам гэтага факту рана ці позна мае адбыцца. --Казімер Ляхновіч 02:02, 7 кастрычніка 2010 (EEST)
Да аб'яднаньня
[рэдагаваць крыніцу]Магчыма ёсьць сэнс аб'яднаць са старабеларускай моваю ў якасьці асобнага пункту, з захаваньнем перанакіраваньня.--Mr. Sрock (гутаркі) 19:21, 14 траўня 2013 (FET)