Перайсьці да зьместу

Стапа (літаратуразнаўства)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Стапа́ (літаратуразнаўства) — група складоў з адным націскным (доўгім) і адным альбо двума ненаціскнымі (кароткімі) складамі, раўнамернае паўтарэньне якіх вызначае мэтар сілаба-танічнай і антычнай сыстэмаў вершаваньня. Стапа — мэтрычная адзінка верша, у той час як вершаваны радок — рытмічная. У слове можа быць адна або некалькі стопаў. Часам стапа ўключае два словы ці заканчэньне аднаго і пачатак другога. У залежнасьці ад колькасьці складоў стопы сілаба-танічнага верша бываюць двухскладовыя (ямб, харэй) і трохскладовыя (дактыль, амфібрахій, анапэст). Часам, аднак, у выглядзе экспэрымэнту сустракаюцца і аднаскладовыя стопы. Гэтаксама як экспэрымэнт выглядаюць стопы чатырохскладовыя — пэоны і пяціскладовыя — пэнтоны.