Перайсьці да зьместу

Пэон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пэо́н — чатырохскладовая стапа, якая складаецца з аднаго доўгага і трох кароткіх (у мэтрычным вершаваньні) або аднаго націскнога і трох ненаціскных (у сілаба-танічным вершаваньні) складоў. Націск (доўгі склад) у пэоне можа стаяць на першым, другім, трэцім або чацьвёртым месцах. У сілаба-тоніцы чыстыя пэоны сустракаюцца вельмі рэдка, звычайна яны ўзьнікаюць у радках пірыхіізаваных двухскладовых памераў.