Перайсьці да зьместу

Станіслаў Мікалайчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Станіслаў Мікалайчык (па-польску: Stanisław Mikołajczyk; 18 ліпеня 1901, Дорстэн, Нямеччына — 13 сьнежня 1966, Вашынгтон, ЗША) — польскі палітык, пасол на Сэйм ІІ РП (III ськліканьне), прэм’ер-міністар РП ў выгнаньні.

У 1918—1920 гадах, удзельнік Велікапольскага паўстаньня і польска-бальшавіцкай вайны. У 1920—1931 гады ў Польскай народнай партыі «Пяст», у 1930—1935 гадах дэпутат польскага Сэйму. Удзельнік абарончай вайны 1939 года, пасьля эміграваў у Францыю і Вялікабрытанію. З 1939 году віцэ-прэзыдэнт 1-й Нацыянальнай Рады Польскай Рэспублікі.

Намесьнік прэм’ер-міністра (1940—1943), а зь ліпеня 1943 (пасьля сьмерці генэрала Ўладзіслава Сікорскага) да лістапада 1944 году — прэм’ер-міністар польскага ўраду ў выгнаньні. Беспасьпяхова спрабаваў дамовіцца з СССР наконт ўсходняй мяжы Польшчы (вяртаньне Заходняй Беларусі і Ўкраіны), а таксама палітычнай будучыні краіны. Пра тэгеранскае пагадненьне даведаўся на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве ў кастрычніка 1944 году з вуснаў Молатава ў прысутнасьці ня толькі Сталіна, але і прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Ўінстана Чэрчыля, які знаходзіўся ў савецкай сталіцы. Зламаны гэтым падаў 24 лістапада ў адстаўку.

Пасьля вайны ў чэрвені 1945 вярнуўся ў Польшчу. Пасьля Ялцінскай канфэрэнцыі віцэ-прэм’ер і міністар сельскай гаспадаркі ў Часовым урадзе нацыянальнага адзінства. Неўзабаве стаў лідэрам антыкамуністаў і левых сацыялістаў.

На фальсыфіканых выбарах у 1947 годзе пацярпеў няўдачу. Пад пагрозай арышту быў вымушаны бегчы ў Злучаныя Штаты. Уцёк праз порт Гдыня з дапамогаю брытанскага амбасадара, у грузавіку перавазіўшым багаж брытанскага консула[1]. Да самай сьмерці заставаўся актыўным палітыкам у выгнаньні.