Валянцін Волкаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Мастак | Імя = Валянцін Волкаў | Партрэт = | Памер = | Ап...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 20:31, 9 лютага 2011

Валянцін Волкаў
Дата нараджэньня 1881(1881)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1964(1964)
Месца сьмерці
Адукацыя Пензенскае мастацкае вучылішча
Месца вучобы
Занятак партрэт, тэматычная карціна, пейзаж, нацюрморт
Месца працы
Жанры партрэт, пэйзаж, натурморт[d] і тэматычная карціна[d]
Плынь рэалізм
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны»

Валянцін Віктаравіч Волкаў (1881 — 1964) — беларускі жывапісец, народны мастак Беларусі. Аўтар малюнка герба БССР.

Жыцьцяпіс

Скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча. Удзельнік мастацкіх выставаў з 1913 года. Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, пісаў пейзажы, нацюрморты. У 1918 годзе ўдзельнічаў у мастацкім афармленні Петраграда да 1-ай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі (эскізы пано “Уся ўлада Саветам”, “Штурм Зімняга” і інш.).

Выкладаў у Веліжскай мастацкай школе (1919-1929), Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1923-1929), у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1953-1964).

Адзін з першых беларускіх жывапісцаў стварыў вобраз У.І.Леніна (партрэт 1926). Аўтар малюнка герба БССР (1926 і 1938). У 1920-30-я гады стварыў шэраг манументальных твораў-пано: “Індустрыялізацыя”, “Калектывізацыя” (абодва ў 1930) для мытні на станцыі Негарэлае, дэкаратыўны фрыз “Кастрычнік на Беларусі” для павільёна БССР на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве (1939). Ілюстраваў і аформіў шэраг кніг для Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1928-1941). Стварыў сюжэтна-тэматычныя карціны, прысведчаныя гістарычнаму мінуламу Беларусі, грамадзянскай вайне ў Расеі і Вялікай Айчыннай вайне, сучаснасці.

Творчасьць

Творам Волкава ўласцівы рэалізм вобразаў, складанасць кампазіцыйных пабудоў, у якіх адчуваецца ўплыў традыцый акадэмічнай школы, стрыманая каляровая гама, дакладнасць дэталей. Сярод работ “Кастусь Каліноўскі” (1923), “Барыкады” (1923), “Малатабоец” (1926), “Партызаны” (1928) і інш. У партрэтным жанры прадаўжаў традыцыі псіхалагічнага партрэта рускага рэалістычнага мастацтва 2-ой паловы 19 ст. Імкнуўся да глыбокага пранікнення ў характар людзей, адлюстравання іх грамадзянскай значнасці. Сярод лепшых твораў: партрэты М.Багдановіча (1927), мастака М.Гусева (1950), М.Горкага (1951) і інш. Значную каштоўнасць мае спадчына Волкава: партрэты, пейзажы, эскізныя малюнкі карцін, дзе ен поруч з глыбокім псіхалагічным вобразам прадэманстраваў дасканалае валоданне пластычнай формай, тонкі густ у выкарыстанні фактурных магчымасцей алоўкавага штрыха (“Трактарыстка” (1956), партрэт хірурга Р.Р.Чарковай (1960) і інш.).

  1. ^ Волков Валентин Викторович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.