Бруге: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: tr:Brüj
Радок 1: Радок 1:
{{Мястэчка
{{Горад
|Назва = Бруге
| Назва = Бруге
|Назва ў родным склоне = Бруге
| Назва ў родным склоне = Бруге
|Арыгінальная назва = Brugge
| Няпэўная назва =
|Краіны = Бэльгія
| Арыгінальная назва = Brugge
|Панарама = Bruggewasser.jpg
| Краіны = Бэльгіі
|Герб = Brugge-wapen.jpg
| Герб = Brugge-wapen.jpg
|Сьцяг = BruggeVlag.gif
| Сьцяг = BruggeVlag.gif
|Мянушка =
| Гімн =
|Раён =
| Першыя згадкі =
|Вобласьць =
| Горад з = 1128
|Першыя згадкі =
| Магдэбурскае права =
|Горад з = 1128
| Былыя назвы =
|Статус гораду =
| Былая назва =
|Плошча = 138
| Мясцовая назва =
| Адміністрацыйная адзінка =
|Насельніцтва = 117,224 (1 студзеня 2006)
| Назва адміністрацыйнай адзінкі =
|Насельніцтва з прыгарадамі =
| Адміністрацыйная адзінка2 =
|Шчыльнасьць насельніцтва = 847 чал/km²
| Назва адміністрацыйнай адзінкі2 =
|Тэлефонны код =
| Адміністрацыйная адзінка3 =
|Паштовы індэкс = 8000, 8200, 8310, 8380
| Назва адміністрацыйнай адзінкі3 =
|Аўтамабільны код =
| Сельсавет =
|Геаграфічныя каардынаты =
|Часавы пас = +1
| Пасялковы савет =
|Часавы пас улетку =
| Кіраўнік = Мэр
|Штат =
| Імя кіраўніка = Патрык Мунарт ({{мова-nl|Patrick Moenaert}})
|Штат (спасылка) =
| Плошча = 138
|Акругі =
| Вышыня =
| Колькасьць насельніцтва = 117,224
|Акруга =
| Год падліку насельніцтва = 2006
|Мэр = Патрык Мунарт ({{мова-nl|Patrick Moenaert}})
| Шчыльнасьць насельніцтва = 847
|Месцазнаходжаньне =
| Колькасьць двароў =
|Катэгорыя = Гарады Бэльгіі
| Часавы пас = +1
|Шырата_паўшар’е = паўночнае
|Шырата_градусаў = 51
| Летні час =
| Тэлефонны код =
|Шырата_хвілінаў = 12
| Паштовы індэкс = 8000, 8200, 8310, 8380
|Шырата_сэкундаў =
| Аўтамабільны код =
|Даўгата_паўшар’е = усходняе
| Выява = Bruggewasser.jpg
|Даўгата_градусаў = 3
| Апісаньне выявы =
|Даўгата_хвілінаў = 13
| Шырата паўшар'е = паўночнае
|Даўгата_сэкундаў =
| Шырата градусаў = 51
| Шырата хвілінаў = 12
| Шырата сэкундаў =
| Даўгата паўшар'е = усходняе
| Даўгата градусаў = 3
| Даўгата хвілінаў = 13
| Даўгата сэкундаў =
| Пазыцыя подпісу на мапе =
| Водступ подпісу на мапе =
| Commons = Category:Bruges
| Сайт = http://www.brugge.be/
| Колер = {{Колер|Бэльгія}}
}}
}}
'''Бруге''' ({{мова-nl|Brugge}}; {{мова-fr|Bruges}}; {{мова-en|Bruges}}) — [[места]] ў [[Фляндрыя|Фляндрыі]], у [[Бэльгія|Бэльгіі]]. Сталіца правінцыі [[Заходняя Фляндрыя]].

'''Бруге''' ({{мова-nl|Brugge}}; {{мова-fr|Bruges}}; {{мова-en|Bruges}}) — [[места]] ў [[Фляндрыя|Фляндрыі]], ў [[Бэльгія|Бэльгіі]]. Сталіца правінцыі [[Заходняя Фляндрыя]].


Гістарычны цэнтар (плошчай 430 га), як сярэднявечнае места, занесены ў сьпіс сусьветнае спадчыны [[ЮНЭСКА]]. У час свайго росквіту ў пэрыяд [[Сярэднявечча]] насельніцтва складала 200,000 жыхароў (цяпер — крыху болей за 117 тыс.). Дзякуючы сярэднявечнаму багацьцю сёньняшні Бруге лічыцца адным з самых маляўнічых местаў [[Эўропа|Эўропы]].
Гістарычны цэнтар (плошчай 430 га), як сярэднявечнае места, занесены ў сьпіс сусьветнае спадчыны [[ЮНЭСКА]]. У час свайго росквіту ў пэрыяд [[Сярэднявечча]] насельніцтва складала 200,000 жыхароў (цяпер — крыху болей за 117 тыс.). Дзякуючы сярэднявечнаму багацьцю сёньняшні Бруге лічыцца адным з самых маляўнічых местаў [[Эўропа|Эўропы]].
Радок 54: Радок 65:


=== Неафіцыйныя назвы места ===
=== Неафіцыйныя назвы места ===
[[Файл:Bruges_view_from_the_belfry.JPG|thumbs|справа|220px|Выгляд з вежы-званіцы (het Belfort)]]
[[Файл:Bruges_view_from_the_belfry.JPG|міні|справа|220пкс|Выгляд з вежы-званіцы (het Belfort)]]
Часта места называюць '''«Паўночнай Вэнэцыяй»''' з-за вялікай колькасьці каналаў і мастоў (каналы ў Бруге атрымалі ўласнае імя — ''ра́ен'' («reien») ад назвы ракі, што цячэ праз места — Рае).
Часта места называюць '''«Паўночнай Вэнэцыяй»''' з-за вялікай колькасьці каналаў і мастоў (каналы ў Бруге атрымалі ўласнае імя — ''ра́ен'' («reien») ад назвы ракі, што цячэ праз места — Рае).
Таксама жыхары Бруге называюць сваё места — '''Брэйдэлстад''' («Breydelstad»). Гэтая назва пайшла ад імі легендарнага героя з паданьняў [[XIV стагодзьдзе|XIV]] стагодзьдзя Яна Брэйделя.
Таксама жыхары Бруге называюць сваё места — '''Брэйдэлстад''' («Breydelstad»). Гэтая назва пайшла ад імі легендарнага героя з паданьняў [[XIV стагодзьдзе|XIV]] стагодзьдзя Яна Брэйделя.
Радок 61: Радок 72:


== Геаграфія ==
== Геаграфія ==

Места месьціцца на паўночным захадзе краіны, за 15 км ад марскога берагу. Бруге атачаюць пладаносныя раўніны. Места знаходзіцца на чыгуначнае лініі Гент — Остэндэ. На тэрыторыі места зьліваюцца тры каналы — ў накірунку Гента, Сьляўса ды Остэнда; глыбіня гэтых каналаў дазваляе хадзіць па ім вялікім марскім караблям.
Места месьціцца на паўночным захадзе краіны, за 15 км ад марскога берагу. Бруге атачаюць пладаносныя раўніны. Места знаходзіцца на чыгуначнае лініі Гент — Остэндэ. На тэрыторыі места зьліваюцца тры каналы — ў накірунку Гента, Сьляўса ды Остэнда; глыбіня гэтых каналаў дазваляе хадзіць па ім вялікім марскім караблям.


Радок 67: Радок 77:


=== Гісторыя да XVI стагодзьдзя ===
=== Гісторыя да XVI стагодзьдзя ===
[[Файл:Belfortbrugge.jpg|значак|справа|220px|Вежа-званіца - сымбаль сярэднявечнага росквіту Бруге]]
[[Файл:Belfortbrugge.jpg|значак|справа|220px|Вежа-званіца — сымбаль сярэднявечнага росквіту Бруге]]
Гісторыя Бруге, якая падмацоўваецца дакладнымі зьвесткамі, адносіцца да [[III стагодзьдзе|III]] стагодзьдзя - пэрыяд [[Рымская Імпэрыя|Рымскае імпэрыі]], калі рымскія войскі для абароны тэрыторыі ад набегаў германскіх плямёнаў пабудавалі шэраг умацаваньняў. Адное з такіх умацаваньняў было разьлічанае на абарону ад уварваньня з [[Паўночнае мора|Паўночнага мора]] і працягнулася на ўзьбярэжжы ля вусьця ракі Рае, дзе пазьней паўстала места.
Гісторыя Бруге, якая падмацоўваецца дакладнымі зьвесткамі, адносіцца да [[III стагодзьдзе|III]] стагодзьдзя — пэрыяд [[Рымская Імпэрыя|Рымскае імпэрыі]], калі рымскія войскі для абароны тэрыторыі ад набегаў германскіх плямёнаў пабудавалі шэраг умацаваньняў. Адное з такіх умацаваньняў было разьлічанае на абарону ад уварваньня з [[Паўночнае мора|Паўночнага мора]] і працягнулася на ўзьбярэжжы ля вусьця ракі Рае, дзе пазьней паўстала места.


Марскі гандаль атрымаў у гэтым раёне значнае разьвіцьцё дзякуючы блізкасьці [[Ангельшчына|Ангельшчыны]] і зносінамі са [[Скандынавія|Скандынавіяй]]. Аднак спачатку вялікія караблі маглі дасягаць Бруге толькі падчас прыліву. Так было да [[XII стагодзьдзе|XII]] стагодзьдзя, пакуль пасьля пасьлядоўнага напаўненьня вадой аднаго з рукавоў ракі, места ні атрымала прамога і дастаткова глыбокага выхаду да мора.
Марскі гандаль атрымаў у гэтым раёне значнае разьвіцьцё дзякуючы блізкасьці [[Ангельшчына|Ангельшчыны]] і зносінамі са [[Скандынавія|Скандынавіяй]]. Аднак спачатку вялікія караблі маглі дасягаць Бруге толькі падчас прыліву. Так было да [[XII стагодзьдзе|XII]] стагодзьдзя, пакуль пасьля пасьлядоўнага напаўненьня вадой аднаго з рукавоў ракі, места ні атрымала прамога і дастаткова глыбокага выхаду да мора.


У [[XIII стагодзьдзе|XIII]] стагодзьдзя Бруге становіцца важным міжнародным гандлёвым цэнтрам на шляхах з поўдня на поўнач [[Эўропа|Эўропы]]. Места набыло прывіеляваную пазыцыю ў гандлі тканінамі з Ангельшчынай у параўнаньні з астатнімі флямандзкімі местамі. Важным чыньнікам было і тое, што Бруге меў добрыя сувязі з унутранымі раёнамі Эўропы, якія праходзілі праз іншыя важныя месты - [[Гент]], [[Мэхелен]], [[Брусэль]] ды [[Лёвэн]]. У непарыўнае сувязі з міжнародным гандлем разьвіваліся і іншыя галіны эканомікі, ў тым ліку банкаўская сфэра.
У [[XIII стагодзьдзе|XIII]] стагодзьдзя Бруге становіцца важным міжнародным гандлёвым цэнтрам на шляхах з поўдня на поўнач [[Эўропа|Эўропы]]. Места набыло прывіеляваную пазыцыю ў гандлі тканінамі з Ангельшчынай у параўнаньні з астатнімі флямандзкімі местамі. Важным чыньнікам было і тое, што Бруге меў добрыя сувязі з унутранымі раёнамі Эўропы, якія праходзілі праз іншыя важныя месты — [[Гент]], [[Мэхелен]], [[Брусэль]] ды [[Лёвэн]]. У непарыўнае сувязі з міжнародным гандлем разьвіваліся і іншыя галіны эканомікі, ў тым ліку банкаўская сфэра.


Пра багацьце места ў тыя часы сьведчаць пабудаваныя ў [[1240]] року палата суконшчыкаў ды вежа-званіца, а таксама адрамантаваны пасьля пажару ў 1280 року замак, як прыкмета палітычнае і эканамічнае самастойнасьці места.
Пра багацьце места ў тыя часы сьведчаць пабудаваныя ў [[1240]] року палата суконшчыкаў ды вежа-званіца, а таксама адрамантаваны пасьля пажару ў 1280 року замак, як прыкмета палітычнае і эканамічнае самастойнасьці места.


[[XIV стагодзьдзе|XIV]] стагодзьдзя па праве лічыцца "Залатым векам" Бруге. Насельніцтва ў гэты пэрыяд дасягнула 46.000 жыхароў - столькі, сколькі ў ім больш ніколі не жыло да пачатку XIX стагодзьдзя.
[[XIV стагодзьдзе|XIV]] стагодзьдзя па праве лічыцца «Залатым векам» Бруге. Насельніцтва ў гэты пэрыяд дасягнула 46.000 жыхароў — столькі, сколькі ў ім больш ніколі не жыло да пачатку XIX стагодзьдзя.


=== Заняпад XV-XVI стагодзьдзяў ===
=== Заняпад XV—XVI стагодзьдзяў ===
[[Файл:Marcus Gerards - volledige kaart - Belgium.jpg|значак|справа|220px|Мапа Бруге 1562 року]]
[[Файл:Marcus Gerards - volledige kaart - Belgium.jpg|значак|справа|220px|Мапа Бруге 1562 року]]
У [[XV стагодзьдзе|XV]] стагодзьдзя эканамічныя пазыцыі Бруге саслабіліся. Асноўнае прычынай да таго стала паступовае абмяленьне выхаду да мора, з-за чаго порт [[Антвэрпэн|Антвэрпэна]] стаў болей зручным для марскога гандлю. Неўзабаве з Бруге ў Антвэрпэн пераехалі і [[Ганза|ганзейскія]] канторы ды факторыі. Акрамя таго, для заняпаду былі і палітычныя прычыны: пасьля нечаканай сьмерці графіні Марыі Бургундзкай у [[1482]] року ды паўстаньня ў Фляндрыі супраць Максыміліяна I Аўстрыйскага, места страціла ласку. Бруге вымушаны быў зруйнаваць свае муры і адмовіцца ад самастойнасьці.
У [[XV стагодзьдзе|XV]] стагодзьдзя эканамічныя пазыцыі Бруге саслабіліся. Асноўнае прычынай да таго стала паступовае абмяленьне выхаду да мора, з-за чаго порт [[Антвэрпэн|Антвэрпэна]] стаў болей зручным для марскога гандлю. Неўзабаве з Бруге ў Антвэрпэн пераехалі і [[Ганза|ганзейскія]] канторы ды факторыі. Акрамя таго, для заняпаду былі і палітычныя прычыны: пасьля нечаканай сьмерці графіні Марыі Бургундзкай у [[1482]] року ды паўстаньня ў Фляндрыі супраць Максыміліяна I Аўстрыйскага, места страціла ласку. Бруге вымушаны быў зруйнаваць свае муры і адмовіцца ад самастойнасьці.


Падчас [[Васьмідзесяцігадовая вайна|Васьмідзесяцігадовае вайны]] Бруге быў некалькі разоў полем бітваў. У [[1579]] року места далучылася да Утрэхцкае ўніі (вайскова-палітычны хаўрус аб'яднанных паўночных правінцыяў Нідэрляндаў супраць гішпанскага панаваньня). Аднак унія супраць [[Гішпанія|Гішпаніі]] ня хутка вярнула эканамічнае разьвіцьцё: выхад да мора застаўся на пэўны час за гішпанцамі. Гэта значна ўскладняла гандаль, аднак горад працягваў жыць. У 1510 року Бругскі магістрат заснаваў школу для хлапчукоў з бедных сем'яў. Восем рокаў пасьля, ў 1518-м, была заснаваная школа для дзяўчынак.
Падчас [[Васьмідзесяцігадовая вайна|Васьмідзесяцігадовае вайны]] Бруге быў некалькі разоў полем бітваў. У [[1579]] року места далучылася да Утрэхцкае ўніі (вайскова-палітычны хаўрус аб’яднанных паўночных правінцыяў Нідэрляндаў супраць гішпанскага панаваньня). Аднак унія супраць [[Гішпанія|Гішпаніі]] ня хутка вярнула эканамічнае разьвіцьцё: выхад да мора застаўся на пэўны час за гішпанцамі. Гэта значна ўскладняла гандаль, аднак горад працягваў жыць. У 1510 року Бругскі магістрат заснаваў школу для хлапчукоў з бедных сем’яў. Восем рокаў пасьля, ў 1518-м, была заснаваная школа для дзяўчынак.


=== Бругскія карункі і "паміраючае места" (пэрыяд XVII-XVIII стст.) ===
=== Бругскія карункі і «паміраючае места» (пэрыяд XVII—XVIII стст.) ===
[[Файл:Isabella_Rubens.jpg|значак|справа|Гішпанская каралева Ізабела насіла вопратку, аздобленную бругскімі карункамі]]
[[Файл:Isabella_Rubens.jpg|значак|справа|Гішпанская каралева Ізабела насіла вопратку, аздобленную бругскімі карункамі]]
[[XVII стагодзьдзе|XVII]] стагодзьдзя ў гісторыі Бруге непарыўна асацыюецца з вырабам карунак. Каклюшкі са звычайнага занятку жанчын перараслі спачатку ў рамяство, а потым і ў цэлую мескую індустрыю.
[[XVII стагодзьдзе|XVII]] стагодзьдзя ў гісторыі Бруге непарыўна асацыюецца з вырабам карунак. Каклюшкі са звычайнага занятку жанчын перараслі спачатку ў рамяство, а потым і ў цэлую мескую індустрыю.


З [[1612]] року пачынаюцца адчыняцца школы для дзяўчынак, дзе сярод іншага іх вучылі і майстэрству вырабу карунак. Павялічэньне школаў для дзяйчынак у параўнаньні з колькасьцю школаў для хлапчукоў (125 супраць 15) даказвае, што выраб дадзенай прадукцыі быў запатрабаваным на рынку і паступова становіцца важнае крыніцай прыбытку Бруге. У [[1802]] року прыкладна 6 тыс. жанчын займаліся вырабам карункаў (пры прыкладнай колькасьці жыхароў места ў 40 тыс. чалавек).
З [[1612]] року пачынаюцца адчыняцца школы для дзяўчынак, дзе сярод іншага іх вучылі і майстэрству вырабу карунак. Павялічэньне школаў для дзяйчынак у параўнаньні з колькасьцю школаў для хлапчукоў (125 супраць 15) даказвае, што выраб дадзенай прадукцыі быў запатрабаваным на рынку і паступова становіцца важнае крыніцай прыбытку Бруге. У [[1802]] року прыкладна 6 тыс. жанчын займаліся вырабам карункаў (пры прыкладнай колькасьці жыхароў места ў 40 тыс. чалавек).
[[Файл:Klossen_binche-_kantschool_brugge.JPG|значак|справа|220px|Выраб карункаў па старой тэхналёгіі]]
[[Файл:Klossen_binche-_kantschool_brugge.JPG|значак|справа|220px|Выраб карункаў па старой тэхналёгіі]]


Мескае кіраўніцтва прыймала спробы да вяртаньня былое славы Бруге. Самае галоўнае было будаўніцтва новага каналу. Аднак відавочных зьменаў для эканомікі места гэта не прынесьла: як і раней Бруге ня мог канкураваць з больш разьвітымі портамі Фляндрыі - Гентам ды Антвэрпэнам. Бруге - як звычайнае правінцыйнае места - засталося ў баку ад галоўных падзеяў [[XIX стагодзьдзе|XIX]] стагодзьдзя: [[Француская рэвалюцыя]], набыцьцё Бельгіяй незалежнасьці, прамысловая рэвалюцыя і г.д. У [[1850]] року Бруге лічыўся найбяднейшым местам Фляндрыі.
Мескае кіраўніцтва прыймала спробы да вяртаньня былое славы Бруге. Самае галоўнае было будаўніцтва новага каналу. Аднак відавочных зьменаў для эканомікі места гэта не прынесьла: як і раней Бруге ня мог канкураваць з больш разьвітымі портамі Фляндрыі — Гентам ды Антвэрпэнам. Бруге — як звычайнае правінцыйнае места — засталося ў баку ад галоўных падзеяў [[XIX стагодзьдзе|XIX]] стагодзьдзя: [[Француская рэвалюцыя]], набыцьцё Бельгіяй незалежнасьці, прамысловая рэвалюцыя і г. д. У [[1850]] року Бруге лічыўся найбяднейшым местам Фляндрыі.


Сучасьнікі, якія бывалі ў месьце, адзначалі ягоную сгасаючую прыгажосьць. Так апісаў у сваіх падарожных нататках Бруге францускі пісьменьнік [[Віктор Гюго]]. Аднак самай трапнай ацэнкай жыцьця места стаў раман ''Жоржа Родэнбаха'' '''"Мёртвы Бруге"''' ({{lang-fr|Bruges-la-Morte}}) у 1892 року. Ягоны твор меў вялікі посьпех у Эўропе, пазьней быў неаднаразова экранізаваны.
Сучасьнікі, якія бывалі ў месьце, адзначалі ягоную сгасаючую прыгажосьць. Так апісаў у сваіх падарожных нататках Бруге францускі пісьменьнік [[Віктор Гюго]]. Аднак самай трапнай ацэнкай жыцьця места стаў раман ''Жоржа Родэнбаха'' '''«Мёртвы Бруге»''' ({{мова-fr|Bruges-la-Morte}}) у 1892 року. Ягоны твор меў вялікі посьпех у Эўропе, пазьней быў неаднаразова экранізаваны.


У 1877 бельгійскі кароль Леапольд II сказаў, што быў бы рады, калі б "усе прыгожыя дамы ды помнікі былі адноўленыя так, каб места стала вялікім музэем". Неўзабаве так і сталася дзякуючы архітэктару ''Луі дэ ла Сэнсэры'' ({{lang-fr|Louis de la Censerie}}), рэстаўрацыйныя працы якога зрабілі з правінцыйнага места праслаўленую славутую мясьціну.
У 1877 бельгійскі кароль Леапольд II сказаў, што быў бы рады, калі б «усе прыгожыя дамы ды помнікі былі адноўленыя так, каб места стала вялікім музэем». Неўзабаве так і сталася дзякуючы архітэктару ''Луі дэ ла Сэнсэры'' ({{мова-fr|Louis de la Censerie}}), рэстаўрацыйныя працы якога зрабілі з правінцыйнага места праслаўленую славутую мясьціну.


=== XX стагодзьдзе ===
=== XX стагодзьдзе ===
У [[1895]] року быў рэалізаваны плян бэльгійскага ўраду па будаўніцтву новага порту — Зээбруге ({{мова-nl|Zeebrugge}}), які б зьвязваўся з унутраным портам Бруге. Мэта праекту — павялічыць эканамічную прывабнасьць порту месту, аднак з-за недастатку шляхоў зносінаў з іншымі рэгіёнамі краінамі а таксама з-за неразьвітай прамысловасьці ўнутры места, нельга было чакаць хуткага посьпеху. [[Файл:Elly Maersk.jpg|зьлева|значак|300px|Адзін з найвялікшых караблёў у сьвеце ў порце Бруге]]Акрамя таго, паступоваму разьвіцьцю порту перашкодзіла [[Першая сусьветная вайна]], падчас якой нямецкія войскі захапілі Бруге. Места было вызваленае брытанцамі толькі праз 4 рокі — ў [[1918]]. Паваенны порт пачаў працаваць праз два рокі — ў 1920-м.

У [[1895]] року быў рэалізаваны плян бэльгійскага ўраду па будаўніцтву новага порту - Зээбруге ({{lang-nl|Zeebrugge}}), які б зьвязваўся з унутраным портам Бруге. Мэта праекту - павялічыць эканамічную прывабнасьць порту месту, аднак з-за недастатку шляхоў зносінаў з іншымі рэгіёнамі краінамі а таксама з-за неразьвітай прамысловасьці ўнутры места, нельга было чакаць хуткага посьпеху. [[Файл:Elly Maersk.jpg|зьлева|значак|300px|Адзін з найвялікшых караблёў у сьвеце ў порце Бруге]]Акрамя таго, паступоваму разьвіцьцю порту перашкодзіла [[Першая сусьветная вайна]], падчас якой нямецкія войскі захапілі Бруге. Места было вызваленае брытанцамі толькі праз 4 рокі - ў [[1918]]. Паваенны порт пачаў працаваць праз два рокі - ў 1920-м.


Падчас [[Другая сусьветная вайна|Другое сусьветнае вайны]] порт Бруге быў зноўку захоплены і на працягу чатырох рокаў знаходзіўся пад акупацыяй. Выкарыстаньне порту аднавілася толькі ў [[1951]] року, і з гэтага часу пачынаецца няспынны рост ягонае значнасьці. Ужо з 1960-га року порт здольны прыймаць найвялікшыя кантэйнерныя караблі і танкеры. З [[1970]] па [[1985]] была праведзеная наступная рэканструкцыя порту: пабудаваныя дзве новыя марскія дамбы, што дазволіла вынесьці гавані глыбей у мора, таксама пабудаваныя два вялікіх дока.
Падчас [[Другая сусьветная вайна|Другое сусьветнае вайны]] порт Бруге быў зноўку захоплены і на працягу чатырох рокаў знаходзіўся пад акупацыяй. Выкарыстаньне порту аднавілася толькі ў [[1951]] року, і з гэтага часу пачынаецца няспынны рост ягонае значнасьці. Ужо з 1960-га року порт здольны прыймаць найвялікшыя кантэйнерныя караблі і танкеры. З [[1970]] па [[1985]] была праведзеная наступная рэканструкцыя порту: пабудаваныя дзве новыя марскія дамбы, што дазволіла вынесьці гавані глыбей у мора, таксама пабудаваныя два вялікіх дока.


== Панарамы ==
== Панарамы ==
[[Файл:Panorama 't Zand.JPG|700пкс|<center>360°-панарама плошчы хэт Занд ('t Zand).</center>]]


[[Файл:Panorama 't Zand.JPG|700px|<center>360°-панарама плошчы хэт Занд ('t Zand).</center>]]
[[Файл:PanoBrug - IMG 6015 - IMG 6019 - 7525x1974 - CLIN 1.jpg|700пкс|<center>Плошча Гротэ Маркт (De Grote Markt).</center>]]

[[Файл:PanoBrug - IMG 6015 - IMG 6019 - 7525x1974 - CLIN 1.jpg|700px|<center>Плошча Гротэ Маркт (De Grote Markt).</center>]]


[[Файл:PanoBrug - IMG 6167 - IMG 6171 - 7001x2683 - SLIN 1.jpg|700px|<center>Выгляд на зьліццё каналаў.</center>]]
[[Файл:PanoBrug - IMG 6167 - IMG 6171 - 7001x2683 - SLIN 1.jpg|700пкс|<center>Выгляд на зьліццё каналаў.</center>]]


[[Файл:PanoBrug - IMG 5917 - IMG 5922- 7990x1880 - SLIN 1.jpg|700px|<center> Выгляд на Розэнхудкаай (Rozenhoedkaai).</center>]]
[[Файл:PanoBrug - IMG 5917 - IMG 5922- 7990x1880 - SLIN 1.jpg|700пкс|<center> Выгляд на Розэнхудкаай (Rozenhoedkaai).</center>]]


[[Файл:PanoBrug - IMG 6057 - IMG 6060 - 7529x1784 - SLIN.1.jpg|700px|<center>Каналы Спігэлрай ды Ланэрай (de Spiegelrei — de Langerei).</center>]]
[[Файл:PanoBrug - IMG 6057 - IMG 6060 - 7529x1784 - SLIN.1.jpg|700пкс|<center>Каналы Спігэлрай ды Ланэрай (de Spiegelrei — de Langerei).</center>]]


[[Файл:PanoBrug - IMG 6130 - IMG 6138 - 8549x2506 - SLIN 1.jpg|700px|<center>Плошча Бюрг (De Burg).</center>]]
[[Файл:PanoBrug - IMG 6130 - IMG 6138 - 8549x2506 - SLIN 1.jpg|700пкс|<center>Плошча Бюрг (De Burg).</center>]]


[[Файл:Panorama beginenhof.jpg|700px|<center>Гарадзкі парк Мінэватэрпарк (het Minnewaterpark).</center>]]
[[Файл:Panorama beginenhof.jpg|700пкс|<center>Гарадзкі парк Мінэватэрпарк (het Minnewaterpark).</center>]]


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 19:51, 15 сакавіка 2010

Бруге
Brugge
Бруге
Герб Бруге Сьцяг Бруге
Горад з: 1128
Мэр: Патрык Мунарт (па-нідэрляндзку: Patrick Moenaert)
Плошча: 138 км²
Насельніцтва (2006)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

117,224
847
Часавы пас: UTC+1
Паштовы індэкс: 8000, 8200, 8310, 8380
Геаграфічныя каардынаты: 51°12′ пн. ш. 3°13′ у. д. / 51.2° пн. ш. 3.217° у. д. / 51.2; 3.217Каардынаты: 51°12′ пн. ш. 3°13′ у. д. / 51.2° пн. ш. 3.217° у. д. / 51.2; 3.217
Бруге на мапе Бэльгіі
Бруге
Бруге
Бруге
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.brugge.be/

Бруге (па-нідэрляндзку: Brugge; па-француску: Bruges; па-ангельску: Bruges) — места ў Фляндрыі, у Бэльгіі. Сталіца правінцыі Заходняя Фляндрыя.

Гістарычны цэнтар (плошчай 430 га), як сярэднявечнае места, занесены ў сьпіс сусьветнае спадчыны ЮНЭСКА. У час свайго росквіту ў пэрыяд Сярэднявечча насельніцтва складала 200,000 жыхароў (цяпер — крыху болей за 117 тыс.). Дзякуючы сярэднявечнаму багацьцю сёньняшні Бруге лічыцца адным з самых маляўнічых местаў Эўропы.

Бруге — важны эканамічны цэнтар краіны. На прыканцы XX стагодзьдзя па-за межамі гістарычнага ядра быў пабудаваны сучасны марскі порт, дзякуючы чаму места вярнула сабе згубленую ролю гандлёвага марскога места.

Паходжаньне назвы

Найстарэйшая крыніца, ў якой упершыню даецца назва места, датуецца 875 рокам. Гэтая крыніца — старажытныя манэты, на якіх напісана Bruggia ды Bruccia. Аднак дакладнае паходжаньне назвы места дагэтуль не зафіксаванае. Магчыма, гэта скажонае кельцкае імя для ракі Рае (па-нідэрляндзку: Reie), якая цячэ праз места. Што тычыцца назвы самой ракі, то яна, імаверна, паходзіць ад кельцага слова Рогія (Rogia), што значыць «Сьвятая вада». У працэсе эвалюцыі імя ракі з Rogia да Ryggia, зьмянялася і назва места — да Bryggia.

Пазьней адбылося зьмяшэньне са старажытнанарвэскім словам bryggja, што абазначае «памосткі» ды «прыстань». Старажытнанарвэскі ўплыў бярэцца да ўвагі дзякуючы інтэнсіўным гандлёвым сувязям з Скандынавіяй па Паўночным моры.

Гіпотэза, якая зьвязвае назву места са словам «мост» (па-нідэрляндзку: brug) лічыцца найменш імавернай. Абгрунтаванне непрыняцця такога паходжаньня назвы падмацоўваецца эвалюцыяй самаго слова brug, якое раней вымаўлялася як Brigge (для параўнаньня, ангельскае слова bridge, старажытнаангельскае — brycg, фрызкае — brigge або bregge, гальскае — briva).

Неафіцыйныя назвы места

Выгляд з вежы-званіцы (het Belfort)

Часта места называюць «Паўночнай Вэнэцыяй» з-за вялікай колькасьці каналаў і мастоў (каналы ў Бруге атрымалі ўласнае імя — ра́ен («reien») ад назвы ракі, што цячэ праз места — Рае). Таксама жыхары Бруге называюць сваё места — Брэйдэлстад («Breydelstad»). Гэтая назва пайшла ад імі легендарнага героя з паданьняў XIV стагодзьдзя Яна Брэйделя.

Жартаўлівая мянушка жыхароў Бруге — «Бругскія вар’яты» («Brugse zotten»). Гэтая мянушка зьявілася дзякуючы наступнае лягендзе: жыхары места падчас сваёй барацьба за аўтаномію ў Сьвяшчэннае Рымскае імпэрыі, ў 1488 року зьняволілі на чатыры месяцы Максыміліяна I Аўстрыйскага. За гэта месту было забаронена праводзіць штогадовы кірмаш. Каб неяк задобрыць манарха, жыхары Бруге для яго правялі вялікі фэст для вяртаньня дазволу на правядзеньне кірмашу, на спагнаньне падаткаў і ... будаўніцтва вар’яцкага дому. Ягоны адказ быў такі: «Зачыніце ўсе порты Бруге і атрымаеце вар’яцкі дом!».

Геаграфія

Места месьціцца на паўночным захадзе краіны, за 15 км ад марскога берагу. Бруге атачаюць пладаносныя раўніны. Места знаходзіцца на чыгуначнае лініі Гент — Остэндэ. На тэрыторыі места зьліваюцца тры каналы — ў накірунку Гента, Сьляўса ды Остэнда; глыбіня гэтых каналаў дазваляе хадзіць па ім вялікім марскім караблям.

Гісторыя

Гісторыя да XVI стагодзьдзя

Вежа-званіца — сымбаль сярэднявечнага росквіту Бруге

Гісторыя Бруге, якая падмацоўваецца дакладнымі зьвесткамі, адносіцца да III стагодзьдзя — пэрыяд Рымскае імпэрыі, калі рымскія войскі для абароны тэрыторыі ад набегаў германскіх плямёнаў пабудавалі шэраг умацаваньняў. Адное з такіх умацаваньняў было разьлічанае на абарону ад уварваньня з Паўночнага мора і працягнулася на ўзьбярэжжы ля вусьця ракі Рае, дзе пазьней паўстала места.

Марскі гандаль атрымаў у гэтым раёне значнае разьвіцьцё дзякуючы блізкасьці Ангельшчыны і зносінамі са Скандынавіяй. Аднак спачатку вялікія караблі маглі дасягаць Бруге толькі падчас прыліву. Так было да XII стагодзьдзя, пакуль пасьля пасьлядоўнага напаўненьня вадой аднаго з рукавоў ракі, места ні атрымала прамога і дастаткова глыбокага выхаду да мора.

У XIII стагодзьдзя Бруге становіцца важным міжнародным гандлёвым цэнтрам на шляхах з поўдня на поўнач Эўропы. Места набыло прывіеляваную пазыцыю ў гандлі тканінамі з Ангельшчынай у параўнаньні з астатнімі флямандзкімі местамі. Важным чыньнікам было і тое, што Бруге меў добрыя сувязі з унутранымі раёнамі Эўропы, якія праходзілі праз іншыя важныя месты — Гент, Мэхелен, Брусэль ды Лёвэн. У непарыўнае сувязі з міжнародным гандлем разьвіваліся і іншыя галіны эканомікі, ў тым ліку банкаўская сфэра.

Пра багацьце места ў тыя часы сьведчаць пабудаваныя ў 1240 року палата суконшчыкаў ды вежа-званіца, а таксама адрамантаваны пасьля пажару ў 1280 року замак, як прыкмета палітычнае і эканамічнае самастойнасьці места.

XIV стагодзьдзя па праве лічыцца «Залатым векам» Бруге. Насельніцтва ў гэты пэрыяд дасягнула 46.000 жыхароў — столькі, сколькі ў ім больш ніколі не жыло да пачатку XIX стагодзьдзя.

Заняпад XV—XVI стагодзьдзяў

Мапа Бруге 1562 року

У XV стагодзьдзя эканамічныя пазыцыі Бруге саслабіліся. Асноўнае прычынай да таго стала паступовае абмяленьне выхаду да мора, з-за чаго порт Антвэрпэна стаў болей зручным для марскога гандлю. Неўзабаве з Бруге ў Антвэрпэн пераехалі і ганзейскія канторы ды факторыі. Акрамя таго, для заняпаду былі і палітычныя прычыны: пасьля нечаканай сьмерці графіні Марыі Бургундзкай у 1482 року ды паўстаньня ў Фляндрыі супраць Максыміліяна I Аўстрыйскага, места страціла ласку. Бруге вымушаны быў зруйнаваць свае муры і адмовіцца ад самастойнасьці.

Падчас Васьмідзесяцігадовае вайны Бруге быў некалькі разоў полем бітваў. У 1579 року места далучылася да Утрэхцкае ўніі (вайскова-палітычны хаўрус аб’яднанных паўночных правінцыяў Нідэрляндаў супраць гішпанскага панаваньня). Аднак унія супраць Гішпаніі ня хутка вярнула эканамічнае разьвіцьцё: выхад да мора застаўся на пэўны час за гішпанцамі. Гэта значна ўскладняла гандаль, аднак горад працягваў жыць. У 1510 року Бругскі магістрат заснаваў школу для хлапчукоў з бедных сем’яў. Восем рокаў пасьля, ў 1518-м, была заснаваная школа для дзяўчынак.

Бругскія карункі і «паміраючае места» (пэрыяд XVII—XVIII стст.)

Гішпанская каралева Ізабела насіла вопратку, аздобленную бругскімі карункамі

XVII стагодзьдзя ў гісторыі Бруге непарыўна асацыюецца з вырабам карунак. Каклюшкі са звычайнага занятку жанчын перараслі спачатку ў рамяство, а потым і ў цэлую мескую індустрыю.

З 1612 року пачынаюцца адчыняцца школы для дзяўчынак, дзе сярод іншага іх вучылі і майстэрству вырабу карунак. Павялічэньне школаў для дзяйчынак у параўнаньні з колькасьцю школаў для хлапчукоў (125 супраць 15) даказвае, што выраб дадзенай прадукцыі быў запатрабаваным на рынку і паступова становіцца важнае крыніцай прыбытку Бруге. У 1802 року прыкладна 6 тыс. жанчын займаліся вырабам карункаў (пры прыкладнай колькасьці жыхароў места ў 40 тыс. чалавек).

Выраб карункаў па старой тэхналёгіі

Мескае кіраўніцтва прыймала спробы да вяртаньня былое славы Бруге. Самае галоўнае было будаўніцтва новага каналу. Аднак відавочных зьменаў для эканомікі места гэта не прынесьла: як і раней Бруге ня мог канкураваць з больш разьвітымі портамі Фляндрыі — Гентам ды Антвэрпэнам. Бруге — як звычайнае правінцыйнае места — засталося ў баку ад галоўных падзеяў XIX стагодзьдзя: Француская рэвалюцыя, набыцьцё Бельгіяй незалежнасьці, прамысловая рэвалюцыя і г. д. У 1850 року Бруге лічыўся найбяднейшым местам Фляндрыі.

Сучасьнікі, якія бывалі ў месьце, адзначалі ягоную сгасаючую прыгажосьць. Так апісаў у сваіх падарожных нататках Бруге францускі пісьменьнік Віктор Гюго. Аднак самай трапнай ацэнкай жыцьця места стаў раман Жоржа Родэнбаха «Мёртвы Бруге» (па-француску: Bruges-la-Morte) у 1892 року. Ягоны твор меў вялікі посьпех у Эўропе, пазьней быў неаднаразова экранізаваны.

У 1877 бельгійскі кароль Леапольд II сказаў, што быў бы рады, калі б «усе прыгожыя дамы ды помнікі былі адноўленыя так, каб места стала вялікім музэем». Неўзабаве так і сталася дзякуючы архітэктару Луі дэ ла Сэнсэры (па-француску: Louis de la Censerie), рэстаўрацыйныя працы якога зрабілі з правінцыйнага места праслаўленую славутую мясьціну.

XX стагодзьдзе

У 1895 року быў рэалізаваны плян бэльгійскага ўраду па будаўніцтву новага порту — Зээбруге (па-нідэрляндзку: Zeebrugge), які б зьвязваўся з унутраным портам Бруге. Мэта праекту — павялічыць эканамічную прывабнасьць порту месту, аднак з-за недастатку шляхоў зносінаў з іншымі рэгіёнамі краінамі а таксама з-за неразьвітай прамысловасьці ўнутры места, нельга было чакаць хуткага посьпеху.

Адзін з найвялікшых караблёў у сьвеце ў порце Бруге

Акрамя таго, паступоваму разьвіцьцю порту перашкодзіла Першая сусьветная вайна, падчас якой нямецкія войскі захапілі Бруге. Места было вызваленае брытанцамі толькі праз 4 рокі — ў 1918. Паваенны порт пачаў працаваць праз два рокі — ў 1920-м.

Падчас Другое сусьветнае вайны порт Бруге быў зноўку захоплены і на працягу чатырох рокаў знаходзіўся пад акупацыяй. Выкарыстаньне порту аднавілася толькі ў 1951 року, і з гэтага часу пачынаецца няспынны рост ягонае значнасьці. Ужо з 1960-га року порт здольны прыймаць найвялікшыя кантэйнерныя караблі і танкеры. З 1970 па 1985 была праведзеная наступная рэканструкцыя порту: пабудаваныя дзве новыя марскія дамбы, што дазволіла вынесьці гавані глыбей у мора, таксама пабудаваныя два вялікіх дока.

Панарамы

360°-панарама плошчы хэт Занд ('t Zand).

Плошча Гротэ Маркт (De Grote Markt).

Выгляд на зьліццё каналаў.

Выгляд на Розэнхудкаай (Rozenhoedkaai).

Каналы Спігэлрай ды Ланэрай (de Spiegelrei — de Langerei).

Плошча Бюрг (De Burg).

Гарадзкі парк Мінэватэрпарк (het Minnewaterpark).

Вонкавыя спасылкі

Бругесховішча мультымэдыйных матэрыялаў