Гук: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/Звук?oldid=25901008
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:FA-18 Hornet breaking sound barrier (7 July 1999) - filtered.jpg|thumb|230px|Рэактыўны самалёт F/A-18, які пераадольвае гукавы бар’ер. Белае воблака — сьціснутыя кроплі вады, якія, як лічыцца, узьнікаюць ад зьніжэньня ціску паветра вакол самалёта]]
[[Файл:FA-18 Hornet breaking sound barrier (7 July 1999) - filtered.jpg|thumb|230px|Рэактыўны самалёт F/A-18, які пераадольвае гукавы бар’ер. Белае воблака — сьціснутыя кроплі вады, якія, як лічыцца, узьнікаюць ад зьніжэньня ціску паветра вакол самалёту.]]
'''Гук''' — фізычная зьява, якая выклікаецца вагальнымі рухамі часьцінак асяродзьдзя, звычайна [[паветра]], якую мы ўспрымаем [[слых]]ам. Мэханічныя вібрацыі, якія атаясамліваюцца з гукам, могуць распаўсюджвацца ва ўсіх формах рэчыва: газах, вадкасьці, цьвёрдых целах і ў плязьме. Гук ня можа ісьці праз вакуўм. Лічыцца, што чалавечы слых успрымае гукі з [[частасьць|частасьцю]] паміж 16 [[Гэрц (адзінка вымярэньня)|Гц]] і 20 кГц. Верхняя мяжа звычайна зьмяншаецца з узростам. Гук з частасьцю большай за 20 кГц завецца [[ультрагук]]ам.
'''Гук''' — фізычная зьява, якая выклікаецца вагальнымі рухамі часьцінак асяродзьдзя, звычайна [[паветра]], якую мы ўспрымаем [[слых]]ам. Мэханічныя вібрацыі, якія атаясамліваюцца з гукам, могуць распаўсюджвацца ва ўсіх формах рэчыва: газах, вадкасьці, цьвёрдых целах і ў плязьме. Гук ня можа ісьці праз вакуўм. Гук з частасьцю большай за 20 кГц завецца [[ультрагук]]ам. Лічыцца, што чалавечы слых успрымае гукі з [[частасьць|частасьцю]] паміж 16 [[Гэрц (адзінка вымярэньня)|Гц]] і 20 кГц. Верхняя мяжа звычайна зьмяншаецца з узростам. Слыхавы апарат многіх жывёлаў успрымае гукі ў значна больш шырокім дыяпазоне частасьцяў. У агульным выпадку гэты тэрмін вызначаецца працэс распаўсюджваньня абурэньняў у розных фізычных уласьцівасьцях асяродзьдзя, пры якіх аднаўленчая сіла, якая спрабуе вярнуць абураную часьцінку ў раўнавагу, зьяўляецца [[сіла элястычнасьці|сілай элястычнасьці]]. Хвалевыя ўзбурэньні, якія вызначаюцца як гук, зьяўляюцца аб’ектыўнай рэальнасьцю і існуюць незалежна ад успрыманьня любой жывой істоты.


Распаўсюджваньне гуку ў асяродзьдзі носіць характар пругкіх [[хваля]]ў. Як і ўсялякая хваля, гуку ўласьціва [[амплітуда]], [[хуткасьць]] і [[частасьць]]. Вывучэньнем гуку займаецца навука [[акустыка]].
Распаўсюджваньне гуку ў асяродзьдзі носіць характар пругкіх [[хваля]]ў. Як і ўсялякая хваля, гуку ўласьціва [[амплітуда]], [[хуткасьць]] і [[частасьць]]. Вывучэньнем гуку займаецца навука [[акустыка]].

Вэрсія ад 22:52, 5 сьнежня 2019

Рэактыўны самалёт F/A-18, які пераадольвае гукавы бар’ер. Белае воблака — сьціснутыя кроплі вады, якія, як лічыцца, узьнікаюць ад зьніжэньня ціску паветра вакол самалёту.

Гук — фізычная зьява, якая выклікаецца вагальнымі рухамі часьцінак асяродзьдзя, звычайна паветра, якую мы ўспрымаем слыхам. Мэханічныя вібрацыі, якія атаясамліваюцца з гукам, могуць распаўсюджвацца ва ўсіх формах рэчыва: газах, вадкасьці, цьвёрдых целах і ў плязьме. Гук ня можа ісьці праз вакуўм. Гук з частасьцю большай за 20 кГц завецца ультрагукам. Лічыцца, што чалавечы слых успрымае гукі з частасьцю паміж 16 Гц і 20 кГц. Верхняя мяжа звычайна зьмяншаецца з узростам. Слыхавы апарат многіх жывёлаў успрымае гукі ў значна больш шырокім дыяпазоне частасьцяў. У агульным выпадку гэты тэрмін вызначаецца працэс распаўсюджваньня абурэньняў у розных фізычных уласьцівасьцях асяродзьдзя, пры якіх аднаўленчая сіла, якая спрабуе вярнуць абураную часьцінку ў раўнавагу, зьяўляецца сілай элястычнасьці. Хвалевыя ўзбурэньні, якія вызначаюцца як гук, зьяўляюцца аб’ектыўнай рэальнасьцю і існуюць незалежна ад успрыманьня любой жывой істоты.

Распаўсюджваньне гуку ў асяродзьдзі носіць характар пругкіх хваляў. Як і ўсялякая хваля, гуку ўласьціва амплітуда, хуткасьць і частасьць. Вывучэньнем гуку займаецца навука акустыка.

Утварэньне гукаў

Гукі мовы чалавека ўтвараюцца ў выніку складанай работы моўнага апарату. Да яго органаў адносяцца лёгкія, гартань, глотка, галасавыя зьвязкі, цьвёрдае і мяккае паднябеньне, губы, поласьць носа і поласьць рота, язык і зубы.

Клясыфікацыя гукаў

  • Галосныя — гукі, якія вымаўляюцца пры ўдзеле голасу.
  • Зычныя — гукі, якія складаюцца з шуму або з голасу і шуму.

Глядзіце таксама

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Гуксховішча мультымэдыйных матэрыялаў