Розьніца паміж вэрсіямі «Імпэрыя Сэлеўкідаў»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
артаграфія
д (артаграфія)
(артаграфія)
[[Файл:Seleucid-Empire 200bc.jpg|міні|300пкс|200 да н. э.]]
[[Файл:Antiochos III.jpg|міні|Мармуровы бюст Антыёха III]]
Пры Антыёхах I і II імпэрыя Сэлеўкідаў паменшылася ў аб'ёме, з прычыны адпадзеньня [[Парфія|парфянаў]] (256) і [[Бактрыя|бактрыйцаў]]. Пры Сэлеўке II Калініку Барадатым (246-226) адбылася [[Трэцяя Сырыйская вайна]], якая была няўдалая для Сырыі. Атрымаўшы паразу, Сэлеўк II уступіў у саюз са сваім братам Антыёхам Гіераксам, з прычыны чаго [[Пталямэй III Эвэргет]] заключыў на 10 гадоў мір з Сэлеўкідамі. Неўзабаве, аднак, Антыёх Гіеракс пачаў вайну з [[Сэлеўк II|Сэлеўкам II]], які, па адной з вэрсіяў, загінуў у бітве; па іншым сьведчаннісьведчаньні, ён загінуў у бітве з [[Мітрадат II|Мітрадатам]] пры [[Анкір]]ы. Мянушку Калінік ён атрымаў за перамогу над парфянскім царом Арсакам, хоць пазьней апошні, уступіўшы ў саюз зь Дзіядохам II Бактрыйскім, разьбіў Сэлеўка й прымусіў яго адыйсьці ў Сырыю. Кіраваньне Сэлеўка II было нешчасьліва ў сфэры як унутраных адносінаў, так і вонкавае палітыкі. Амаль уся [[Малая Азія]] й паўднёвыя землі тэрыторыі Сэлеўкідаў ужо не належалі магутнае некалі дынастыі: Сэлеўк II заставаўся гаспадаром толькі паўночнае часткі ўнутранае Сырыі (да Пэрсэполю й Экбатану), раўнінаў Кілікіі. Пасьля Сэлеўка II кіраваў [[Сэлеўк III Кераўн]], альбо [[Сотэр]] (226—222). З дапамогаю аднаго са сваіх сваякоў, [[Ахея]], ён адваяваў у пэргамскога цара значную частку Малое Азіі, але неўзабаве быў забіты. Пры [[Антыёх III|Антыёхе III]] Вялікім (222—187) манархія Сэлеўкідаў спачатку вярнула сваё ранейшае палітычнае значэньне й магутнасьць. Антыёх адняў [[палестына|Палестыну]] й Фінікію ў Пталімеяв, скарыў парфянаў, бактрыйцев і індыйцаў і заявіў дамаганьні на ўсе землі да захадзе ад Таўра і па берагах Гелеспонту. Аднак, умяшаньне рымлянаў паклала мяжу дамаганьням Антыёха, які ў [[Бітва пры Магнэзіі|бітве пры Магнэзіі (190)]] быў пабіты ўшчэнт і назаўжды загубіў магутнасьць Сэлеўкідаў, дзяржава якіх з тых часоў была абмежавана Таўрам.
 
=== Пры пераемніках Антыёху ===
Наступнымі прадстаўнікамі самае дынастыі Сэлеўкідаў былі: [[Сэлеўк IV філёпатар]] (187—175), узурпатар [[Геліядор (узурпатар)|Геліядор]] (174), [[Антыёх IV Эпіфан]] (175—164), [[Антыёх V Эўпатар]] (164—162), [[Дэметрый I Сотэр]] (162—150), [[Аляксандар Балас]] (152—145). [[Дэметрый II Нікатар]] (145—139; 130—125), [[Антыёх VI Дыяніс Эпіфан]] (145—142), [[Трыфан Дыядот]] (142—138), [[Антыёх VII Сідэт]] (138—129), Аляксандар Зэбінас (128—123), Сэлеўк V (126—125), [[Антыёх VIII Грып]] (125-96), [[Антыёх IX Кізыкскі]] (116-95), Сэлеўк VI Эпіфан (96-95), Піліп (92-83), [[Антыёх Х]] Філядэльф (92), Дзімітрый III філёпатар (95-88), Антыёх XI Дыяніс (89-84), Антыёх XII Набожны (94-83), [[Тыгран]] (80-69), Антыёх XIII Азіяцкі (68-64).
 
З 162 па 125 г. сырыйскі пасад бесперапынна пераходзіў з рук у рукі, пакуль Сырыя не была падзелена на дзьве часткі, якія кіраваліся адмысловымі кіраўнікамі: паўночную Сырыю, з [[Кілікія|Кілікіей]], і Фінікію, з Кайлесырыяй. Па сьмерці Антыёха XIII, забітага эмэскім князем, [[Гнэй Пампей Вялікі]] увосень 64 да н. э. уступіў у Сырыю й заваяваў яе, звьярнуўшы яе ў [[Сырыя (рымская правінцыя)|рымскую правінцыю]]. У культурным стаўленьні Сырыя займала важнае месца ў шэрагу эліністычных манархіяў і ў некаторых адносінах мела перавагу перад Пталемэеўскай манархіяю. Так, кіраўнікі Сырыі былі значна дзейней [[Лягіды|Лагідаў]]; насельніцтва не ўяўляла сабою натоўпу, але было арганізавана ў абшчыны, прычым грэка-македонскі элементэлемэнт панаваў у матэрыяльным і культурным стаўленністаўленьні над усходнім. Нароўні з грэцкімі незалежнымі гарадамі існавалі ўсходнія абшчыны, якія жылі сваім жыцьцём (напр., габрэі).
 
Антыёхія была трэцім пасьля Рыму й [[Александрыя (Эгіпет)|Александрыі]] цэнтрам цывілізацыі й асьветы. У ёй было шмат багатых храмаў, порцікаў, баняў, тэатраў, твораў мастацтва; Бібліятэка ў Антыёхіі была заснавана толькі пры Антыёху XIII. Іншым цэнтрам сырыйскага царства была Сэлеўкія на Тыгру. Сырыйцы адрозьніваліся жывым розумам, схільнасьцю да задавальненьняў і маральнаю распушчанасьцю; тыповы ўзор сырыйскага характару ўяўляе сабою Антыёх IV Эпіфан.
Сэлеўк быў выбітным адміністратарам і асьвечаным кіраўніком. Ён заснаваў да 75 гарадоў, у ліку якіх налічвалася 16 Антыёхіяў (па імені ягонага бацькі), дзевяць [[Сэлеўкій]], тры Апамэі, адна Стратанікея, пяць Ляадыкей; іншыя гарады былі названы па імені Аляксандра, македонскіх ці грэцкіх гарадоў, ці ў памяць ваенных перамогаў.
 
Большасьць заснаваных Сэлеўкам гарадоў карысталіся самакіраваньнем, падобна грэцкім, але былі вобласьці, у якіх насельніцтва плаціла даніну племянным князям. Сэлеўкія на Тыгру была галоўным гандлёвым цэнтрам на шляхі, якія злучалі [[Міжземнае мора]] зь Індыяю. Заходняя частка Малое Азіі таксама належала Сэлеўкідам, за выключэньнем [[Вініфія|Вініфіі]], Пэргама й некаторых іншых рэгіёнаў і гарадоў. Да ліку галоўных гарадоў гэтае часткі манархіі належалі [[Лямпсак]] і Сьмірна. Сэлеўкіды былі прадаўжальнікамі Аляксандра Вялікага ў справе элінізацыі Азіі. Зь цягам часу працідзеяньне грэцкіх элементаўэлемэнтаў насельніцтва азіяцкаму рэжыму прывяло да таго, што сырыйская [[манархія]] распалася на шэраг гарадскіх абшчынаў і страціла сваю магутнасьць.
 
== Эканоміка ==
Імпэрыя Сэлеўкідаў існавала за кошт розных падаткаў:
[[Файл:Koan amphora2.jpg|зьлева|міні|130пкс|Гэта старажытнагрэцкая [[амфара]] мясьціла эквівалентную таленту колькасьць вады]]
* Форас — выплаты залежных ад манарха палітычных элементаўэлемэнтаў. Гэты падатак быў уведзены [[Дарый I|Дарыем I]], і ў далейшым выкарыстоўваўся Сэлеўкідамі. Ён аблагаўся не з асобных твараў, а з абшчынаў (гарады, паселішчы, народы, плямёны) і разьмяркоўваўся паміж імі, ягоная сума заставалася нязьменнаю. Ад выплатаў можна было вызваліцца, атрымаўшы гаспадарчы прывілей <ref>''Бікэрман Э.'' Дзяржава Сэлеўкідаў. — М.: Навука, 1985. — С. 101—102.</ref>.
 
Форас выплачвалі грэцкія гарады Малое Азіі, народы Палестыны, кіраўнікі Верхняе Азіі і эліністычныя абшчыны як у выглядзе [[Талент (адзінка вымярэння)|талентаў]], так і натураю. Збор падатку ажыцьцяўляўся мясцовымі службовымі асобамі, тым самым цэнтральная адміністрацыя не ўмешвалася ў фінансавыя справы платнікаў.
* Мытныя мыты. Яны накладаліся на кожную правінцыю асобна, аблагаючы за ўвоз і вываз тавараў. Таксама існавалі дадатковыя мыты: за права навігацыі па Эфрату, партовая, на вярблюдаў, на эскорт у пустэльні і іншыя.
* Плата пры пераходзе ўласнасЬці ад аднаго гаспадара да іншага. Складалася з падатак на куплю-продаж і збор за гандаль рабынямі.
* Муніцыпальныя падаткі. Гарады імпэрыі для падтрыманняпадтрыманьня свайго фінансавага становішча ўвялі падаткі на маёмасьць і зямлю.
 
Апроч падаткаў, казна Імпэрыі Сэлеўкідаў папаўнялася за кошт гандлю збожжам, якое ў вялікім багацьці расло на ўрадлівых палях Сырыі і Мэсапатаміі, а таксама за кошт прыбыткаў ад малаазіяцкіх срэбных рудняў.
3436

зьменаў

Навігацыйнае мэню