Міхаіл Фрадкоў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дэкатэгарызацыя
картка, катэгорыя
Радок 1: Радок 1:
{{Палітык}}
[[Файл:Mikhail Fradkov (Brasília, 04 April 2006).jpeg|міні|Міхаіл Фрадкоў]]
'''Міхаі́л Яфі́мавіч Фрадко́ў''' ({{мова-ru|Михаил Ефимович Фрадков}}; нарадзіўся [[1 верасьня]] [[1950]] году) — расейскі палітык, [[прэм’ер-міністар]] [[Расея|Расейскае Фэдэрацыі]].
'''Міхаі́л Яфі́мавіч Фрадко́ў''' ({{мова-ru|Михаил Ефимович Фрадков}}; нарадзіўся [[1 верасьня]] [[1950]] году) — расейскі палітык, [[прэм’ер-міністар]] [[Расея|Расейскае Фэдэрацыі]].


Радок 35: Радок 35:
[[Катэгорыя:Сябры КПСС]]
[[Катэгорыя:Сябры КПСС]]
[[Катэгорыя:Сябры Савету бясьпекі Расеі]]
[[Катэгорыя:Сябры Савету бясьпекі Расеі]]
[[Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Расеі]]

Вэрсія ад 09:02, 25 жніўня 2017

Міхаіл Фрадкоў
6 кастрычніка 2007 — 5 кастрычніка 2016
Папярэднік Сяргей Мікалаевіч Лебедзеў[d]
Наступнік Сяргей Яўгенавіч Нарышкін[d]
5 сакавіка 2004 — 14 верасьня 2007
Папярэднік Віктар Барысавіч Хрысценка[d]
Наступнік Віктар Аляксеевіч Зубкоў[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 верасьня 1950(1950-09-01)[1][2] (73 гады)
Партыя:
Дзеці: Пётар Фрадкоў[d] і Pavel Fradkov[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн сьвятога Георгія IV ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» I ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Мужнасьці ордэн «За вайсковыя заслугі» ордэн Пашаны мэдаль «У адзначэньне 100-рочча з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна» мэдаль «У памяць 850-рочча Масквы»

Міхаі́л Яфі́мавіч Фрадко́ў (па-расейску: Михаил Ефимович Фрадков; нарадзіўся 1 верасьня 1950 году) — расейскі палітык, прэм’ер-міністар Расейскае Фэдэрацыі.

Біяграфія

Міхаіл Фрадкоў нарадзіўся ў Самарскай вобласьці Расеі, скончыў Маскоўскі станкаінструмэнтальны інстытут (1972) і Акадэмію зьнешняга гандлю (1981). У 1973 годзе Фрадкоў быў накіраваны ў эканамічны аддзел амбасады СССР у Індыі, дзе працаваў два гады. Па вяртаньні ў Савецкі Зьвяз Фрадкоў рабіў у сыстэме Дзяржаўнага камітэту СССР па зьнешнеэканамічных сувязях і Міністэрства Зьнешнеэканамічных Сувязяў СССР.

У 1991 годзе Фрадкоў быў прызначаны прадстаўніком Расеі пры GATT (будучая СГА) у Жэнэве.

Напрыканцы 1992 году Фрадкоў быў прызначаны намесьнікам міністра зьнешнеэканамічных сувязяў Расеі. Меней, чым праз рок, у кастрычніку 1993, ён робіцца першым намесьнікам міністра. 15 красавіка 1997 году сваім указам прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын прызначыў Міхаіла Фрадкова міністрам зьнешнеэканамічных сувязяў Расейскае Фэдэрацыі. На гэтай пасадзе Фрадкоў працаваў адзін год, пасьля чаго быў прызначаны міністрам гандлю.

31 траўня 2000 году Міхаіл Фрадкоў прызначаны на пасаду першага намесьніка сакратара Рады Бясьпекі РФ. 28 сакавіка 2001 году ён прызначаны новым прэзыдэнтам Уладзімерам Пуцінам на пасаду дырэктара Фэдэральнае службы падатковае паліцыі Расеі.

У 2003 годзе Фрадкоў прызначаны прадстаўніком Расеі ў Эўрапейскім Зьвязе.

1 сакавіка 2004 году ён быў прадстаўлены прэзыдэнтам Пуціным як кандыдат у прэм’ер-міністры Расеі, 5 сакавіка яго кандыдатура зацьверджаная Дзяржаўнай Думай Расеі.

Прызначэньне Фрадкова было нечаканым для многіх экспэртаў. Міхаіл Фрадкоў аніякім чынам ня быў зьвязаны ані з кланам ельцынскае «сям’і», ані зь «сілавікамі».

Міхаіл Фрадкоў валодае анґельскаю і гішпанскаю мовамі. Жанаты, мае двух дзяцей.

Вонкавыя спасылкі

Міхаіл Фрадкоўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Michail Jefimowitsch Fradkow // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б Michail Fradkow // Munzinger Personen (ням.)