Георгі (Каніскі): розьніца паміж вэрсіямі
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 45: | Радок 45: | ||
|Commons = |
|Commons = |
||
}} |
}} |
||
'''Георгі Каніскі''' ([[9 кастрычніка|9]] [[20 кастрычніка|(20) кастрычніка]] [[1717]], г. [[Нежын]], цяпер [[Чарнігаўская вобласьць]], [[Украіна]] — [[2 лютага|2]] [[13 лютага|(13) лютага]] [[1795]]) — |
'''Георгі Каніскі''' ([[9 кастрычніка|9]] [[20 кастрычніка|(20) кастрычніка]] [[1717]], г. [[Нежын]], цяпер [[Чарнігаўская вобласьць]], [[Украіна]] — [[2 лютага|2]] [[13 лютага|(13) лютага]] [[1795]]) — ўкраінскі і рэчыпаспалітаўскі праваслаўны царкоўны і грамадзкі дзеяч, пісьменьнік. |
||
Нарадзіўся ў [[шляхта|шляхецкай]] сям’і. Скончыў [[Кіева-Магілянская акадэмія|Кіева-Магілянскую акадэмію]] (1743). Прыняў манаскі пострыг у [[Кіева-Пячэрская лаўра|Кіева-Пячэрскай лаўры]]. У [[1745]]—[[1755]] гадах выкладчык, прафэсар, рэктар Кіева-Магілянскай акадэміі. Вучань і пасьлядоўнік прафэсараў С. Кулябякі, [[Ф. Пракаповіч]]а, [[С. Тадароўскі|С. Тадароўскага]]. У [[1755]] годзе пасьвячоны на япіскапа Магілёўскага (Беларускага). |
Нарадзіўся ў [[шляхта|шляхецкай]] сям’і. Скончыў [[Кіева-Магілянская акадэмія|Кіева-Магілянскую акадэмію]] (1743). Прыняў манаскі пострыг у [[Кіева-Пячэрская лаўра|Кіева-Пячэрскай лаўры]]. У [[1745]]—[[1755]] гадах выкладчык, прафэсар, рэктар Кіева-Магілянскай акадэміі. Вучань і пасьлядоўнік прафэсараў С. Кулябякі, [[Ф. Пракаповіч]]а, [[С. Тадароўскі|С. Тадароўскага]]. У [[1755]] годзе пасьвячоны на япіскапа Магілёўскага (Беларускага). |
Вэрсія ад 09:14, 21 лістапада 2016
Георгі Каніскі | |
Магілёўскі япіскап | |
---|---|
20 жніўня 1755 — 2 лютага 1795 | |
Адукацыя | Кіева-Магілянская акадэмія (1743) |
Дзейнасьць | праваслаўны сьвятар, eparch, Orthodox theologian, філёзаф |
Нарадзіўся | 9 кастрычніка 1717 места Нежын, Чарнігаўскі полк, Гетманшчына |
Памёр | 2 лютага 1795 Магілёў, Расейская імпэрыя |
Пахаваны | Магілёў |
Кананізаваны | 6 жніўня 1993 |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Георгі Каніскі (9 (20) кастрычніка 1717, г. Нежын, цяпер Чарнігаўская вобласьць, Украіна — 2 (13) лютага 1795) — ўкраінскі і рэчыпаспалітаўскі праваслаўны царкоўны і грамадзкі дзеяч, пісьменьнік.
Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. Скончыў Кіева-Магілянскую акадэмію (1743). Прыняў манаскі пострыг у Кіева-Пячэрскай лаўры. У 1745—1755 гадах выкладчык, прафэсар, рэктар Кіева-Магілянскай акадэміі. Вучань і пасьлядоўнік прафэсараў С. Кулябякі, Ф. Пракаповіча, С. Тадароўскага. У 1755 годзе пасьвячоны на япіскапа Магілёўскага (Беларускага).
У 1757 годзе адкрыў у Магілёве пры архірэйскім доме друкарню і перавыдаў скарочаны тэкст «Катэхізысу» Ф. Пракаповіча ў сваім перакладзе на «рускі дыялект». У 1757 годзе стварыў пры Спаскім манастыры школьныя клясы і заснаваў духоўную сэмінарыю. Сабраў шмат дакумэнтаў па гісторыі праваслаўнай царквы. У 1765 годзе на аўдыенцыі караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста выступіў з прамовай у абарону правоў праваслаўных і іншых дысыдэнтаў, якая была перакладзена на эўрапейскія мовы як узор абароны верацярплівасьці.
Г. Канінскі зьвяртаўся па дапамогу праваслаўным у Рэчы Паспалітай да расейскіх імпэратрыц Лізаветы і Кацярыны II. Тройчы (1759, 1760, 1768) на жыцьцё Г. Каніскага рыхтаваліся замахі. Ратуючыся ад замаху, у 1768 годзе Каніскі выехаў у Расею (Смаленск), дзе заставаўся Магілёўскім япіскапам у выгнаньні.
Вярнуўся пасьля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе. У 1793 годзе архіяпіскап Каніскі абраны ў Сынод. Намаганьнямі Г. Канінскага была арганізавана праваслаўная Менская япархія.
Аўтар «Мэмарыялу аб крыўдах праваслаўным», «Правоў і вольнасьці жыхароў грэчаскага веравызнаньня», «Збору павучальных словаў», «Запісак аб тым, што ў Расеі да канца 16 ст. не было ніякай уніі з Рымскай царквой», духоўнага дзёньніку «Думкі», адказу на «Пісьмо Вальтэра да настаўнікаў царквы і багасловаў», драмы «Уваскрэсеньне мёртвых» і інш. Сабраў г.зв. «Архіў Каніскага», аснову якога склалі дакумэнты з архіву Калегіі замежных справаў Расеі.
Памяць
У сьнежні 1992 году ў Магілёве ў гонар Г. Каніскага на архіяпіскапскім доме, дзе ён жыў, адкрыта мэмарыяльная дошка. У жніўні 1993 году рашэньнем Сыноду Беларускай праваслаўнай царквы па блаславеньні патрыярха Аляксія II кананізаваны.
Літаратура
- Георгій Каніскі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Магілёва. — Мн., 1998. — С. 83;
- Каніскі Георгій // БЭ. У 18 т. Т. 7. — Мн., 1998. — С. 585;
- Каніскі Георгій // ЭГБ. У 6 т. Т.4. — Мн., 1997. — С. 84-85.