Перайсьці да зьместу

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расеі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі»)
16-ы патрыярх маскоўскі і ўсяе Расеі Кірыла

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расеі[1][2] (рас. Патриарх Московский и всея Руси, да 1943 году — рас. Патриарх Московский и всея России) — тытул прадстаяцеля Расейскай праваслаўнай царквы.

Патрыярхію царква Маскоўскай дзяржавы атрымала разам з аўтакефаліяй у 1589 годзе. Раней яе япархіі былі ў юрысдыкцыі Кіеўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату. З 1448 году самаабвешчаная Маскоўская праваслаўная царква 141 год (1448—1589) ачольвалася самапрызначанымі мітрапалітамі, ня мела эўхарыстычнай еднасьці з усім праваслаўным сьветам і знаходзілася ў схізме.

У 1721 годзе ўлады Расейскай імпэрыі скасавалі патрыярхат, замест якога ўтварылі «Сьвяцейшы ўрадавы сынод» — фактычна адно зь міністэрстваў, якое цалкам падначальвалася маскоўскаму гаспадару (расейскаму імпэратару). Патрыярхат аднавіўся толькі па распадзе Расейскай імпэрыі ў 1917 годзе.

У 1943 годзе пры спрыяньні Сталіна ў Маскве прайшоў Сабор япіскапаў, на якім адбылася зьмена другой афіцыйнай назвы Маскоўскага патрыярхату — з Расейскай праваслаўнай царквы (рас. Российская православная церковь) на «Рускую праваслаўную царкву» (рас. Русская православная церковь)[3] і тытула прадстаяцеля — з Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Расеі (рас. Патриарх Московский и всея России) на «Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі» (рас. Патриарх Московский и всея Руси). Пытаньне аб назьве патрыярхату ўзьняў Сталін, аднак паводле афіцыйнай вэрсіі[4], сам тытул прапанаваў новы патрыярх Сергій (Старагародзкі), Сталін нібы толькі пагадзіўся з прапановай і дадаў, што «гэта слушна».

  1. ^ Візыт патрыярха Кірыла(недаступная спасылка), Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 20 чэрвеня 2012 г.
  2. ^ Украіна: пратэсты супраць візыту патрыярха Кірыла, Радыё Свабода, 29 ліпеня 2009 г.
  3. ^ Мицик Ю. Московський Патріархат // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2010. — Т. 7 : Мл — О. С. 87.
  4. ^ Одинцов М. И. Русские патриархи ХХ века. М.: Изд-во РАГС, 1994. С. 290 [1].