Лідзкая ратуша: розьніца паміж вэрсіямі
д →Гісторыя: стыль |
д дапаўненьне |
||
Радок 43: | Радок 43: | ||
|Водступ подпісу на мапе = |
|Водступ подпісу на мапе = |
||
|Сайт = |
|Сайт = |
||
|Commons = |
|Commons = Town hall (Lida) |
||
}} |
}} |
||
'''Лідзкая ратуша''' — помнік архітэктуры XVIII ст. у [[Ліда|Лідзе]], адзін з сымбаляў места. Знаходзілася на Рынку, яе галоўны фасад выходзіў да [[Лідзкі замак|замка]]. Твор архітэктуры [[барока]], які набыў рысы [[клясыцызм|клясыцызму]] ў выніку перабудовы. Існавала да канца XIX ст. |
'''Лідзкая ратуша''' — помнік архітэктуры XVIII ст. у [[Ліда|Лідзе]], адзін з сымбаляў места. Знаходзілася на Рынку, яе галоўны фасад выходзіў да [[Лідзкі замак|замка]]. Твор архітэктуры [[барока]], які набыў рысы [[клясыцызм|клясыцызму]] ў выніку перабудовы. Існавала да канца XIX ст. |
||
Радок 70: | Радок 70: | ||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
||
{{Крыніцы}} |
{{Крыніцы}} |
||
== Вонкавыя спасылкі == |
|||
* {{Commons|Category:Town hall (Lida)}} |
|||
[[Катэгорыя:Ратушы Беларусі|Ліда]] |
[[Катэгорыя:Ратушы Беларусі|Ліда]] |
Вэрсія ад 18:31, 15 жніўня 2016
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Лідзкая ратуша
| |
Макет Лідзкай ратушы[1]
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Ліда |
Лідзкая ратуша на Вікісховішчы |
Лідзкая ратуша — помнік архітэктуры XVIII ст. у Лідзе, адзін з сымбаляў места. Знаходзілася на Рынку, яе галоўны фасад выходзіў да замка. Твор архітэктуры барока, які набыў рысы клясыцызму ў выніку перабудовы. Існавала да канца XIX ст.
Гісторыя
17 верасьня 1590 кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Лідзе Магдэбурскае права. Неўзабаве на Рынку збудавалі першую драўляную ратушу.
Відаць, у XVIII ст. замест драўлянага збудавалі мураваны будынак у стылі барока. Вакол новай ратушы ўзьвялі гандлёвыя рады.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795) расейскія ўлады пазбавілі Ліду Магдэбурскага права, а ратушу перарабілі ў прысутныя месцы. Захаваліся абмеры будынка колішняй ратушы[2], зробленыя ў 1803 годзе. Апісаньне ратушы пакінуў лідзкі гісторык Міхал Шымялевіч.
Будынак ратушы згарэў у час пажару 1891 году і больш не аднаўляўся.
Архітэктура
Помнік архітэктуры барока, які набыў рысы клясыцызму ў выніку перабудовы. Гэта прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак, накрыты 2-схільным дахам. Бакавыя фасады ўпрыгожвалі фігурныя франтоны. На абмерах 1803 году франтоны адсутнічаюць, што можа тлумачыцца спрашчэньнем архітэктуры будынка па адным зь мескіх пажараў.
У 2015 годзе зьявіўся праект абудовы ратушы, выкананы краяўнаўцам С. Суднікам. Паводле гэтага праекту скульптар В. Вараб'ёў зрабіў макет будынка.
Галерэя
-
Галоўны фасад
-
Плян 1-га паверху
-
Плян 2-га паверху
Крыніцы
- ^ Грынкевіч Я. Створаны макет Лідскай ратушы // «Наша Слова», 1 чэрвеня 2015
- ^ Медуніца С. Ці з'явіцца зноў у Лідзе ратуша? // «Лідская газета», 2 верасьня 2015.
Вонкавыя спасылкі
- Лідзкая ратуша — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў