Мікалай Лапіцкі: розьніца паміж вэрсіямі
д шаблён |
выпраўленьне даты нараджэньня |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Асоба |
{{Асоба |
||
|імя = Мікалай Лапіцкі |
|імя = Мікалай Лапіцкі |
||
|арыгінал імя = |
|||
|партрэт = Lapicki.jpeg |
|партрэт = Lapicki.jpeg |
||
|апісаньне = |
|апісаньне =Фатаграфія Мікалая Лапіцкага, апублікаваная ў 2012 годзе |
||
|род дзейнасьці = сьвятар, рэлігійны і грамадзкі дзеяч |
|род дзейнасьці = сьвятар, рэлігійны і грамадзкі дзеяч |
||
|дата нараджэньня = {{ |
|дата нараджэньня = {{Дата ў старым стылі|13 сьнежня|1907|30 лістапада}} |
||
|месца нараджэньня = в. [[Грэлікі]], [[Вялейскі павет]] |
|месца нараджэньня = в. [[Грэлікі]], [[Вялейскі павет]] |
||
|дата сьмерці = {{Памёр|8|8|1976|}} |
|дата сьмерці = {{Памёр|8|8|1976|}} |
||
Радок 11: | Радок 10: | ||
}} |
}} |
||
{{Цёзкі|Лапіцкі}} |
{{Цёзкі|Лапіцкі}} |
||
'''Мікала́й Лапі́цкі''' ( |
'''Мікала́й Лапі́цкі''' ({{Дата ў старым стылі|13 сьнежня|1907|30 лістапада}}, в. [[Грэлікі]], [[Вялейскі павет]] — [[8 жніўня]] [[1976]], Беларускі адпачынкавы цэнтар «Бэлэр-Менск», штат Нью-Ёрк, [[ЗША]]) — беларускі царкоўны дзеяч. |
||
== Жыцьцяпіс == |
== Жыцьцяпіс == |
||
Пад час [[Першая сусьветная вайна|першай сусьветнай вайны]] — з бацькамі ў бежанстве. Па вяртаньні ў [[1918]] годзе распачаў вучобу ў расейскай прыватнай гімназіі ў [[Вялейка|Вялейцы]]. Пасьля двух гадоў навукі перайшоў у пятую клясу Віленскай духоўнай праваслаўнай сэмінарыі. У часе вучобы ў сэмінарыі захапіўся творчасьцю [[Зьмітрок Бядуля|Зьмітрака Бядулі]], асобныя творы якога, як напрыклад, апавяданьне «Малітва малога Габрусіка», ведаў на памяць<ref>Юры Гарбінскі. [http://zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=420 ПРАДМОВА (А. МІКАЛАЙ ЛАПІЦКІ)]</ref>. |
Пад час [[Першая сусьветная вайна|першай сусьветнай вайны]] — з бацькамі ў бежанстве. Па вяртаньні ў [[1918]] годзе распачаў вучобу ў расейскай прыватнай гімназіі ў [[Вялейка|Вялейцы]]. Пасьля двух гадоў навукі перайшоў у пятую клясу Віленскай духоўнай праваслаўнай сэмінарыі. У часе вучобы ў сэмінарыі захапіўся творчасьцю [[Зьмітрок Бядуля|Зьмітрака Бядулі]], асобныя творы якога, як напрыклад, апавяданьне «Малітва малога Габрусіка», ведаў на памяць<ref>Юры Гарбінскі. [http://zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=420 ПРАДМОВА (А. МІКАЛАЙ ЛАПІЦКІ)]</ref>. |
||
У траўні [[1930]] году скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю. Далейшую навуку прадоўжыў на факультэце праваслаўнага багаслоўя [[Варшаўскі ўнівэрсытэт|Варшаўскага ўнівэрсытэту]]. У ліпені [[1934]]-га, атрымаўшы дыплём, ён быў рукапакладзены ў сьвятарскі сан і прызначаны на прыход у павятовыя [[Ашмяны]]. Бліскуча абараніў магістарскую працу на тэму «''Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім з часоў панаваньня Ўладыслава Ягайлы''»<ref>[http://www.svaboda.org/content/transcript/776677.html Імёны Свабоды: Мікалай Лапіцкі]</ref>. |
У траўні [[1930]] году скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю. Далейшую навуку прадоўжыў на факультэце праваслаўнага багаслоўя [[Варшаўскі ўнівэрсытэт|Варшаўскага ўнівэрсытэту]]. У ліпені [[1934]]-га, атрымаўшы дыплём, ён быў рукапакладзены ў сьвятарскі сан і прызначаны на прыход у павятовыя [[Ашмяны]]. Бліскуча абараніў магістарскую працу на тэму «''Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім з часоў панаваньня Ўладыслава Ягайлы''»<ref>[http://www.svaboda.org/content/transcript/776677.html Імёны Свабоды: Мікалай Лапіцкі] Радыё Свабода 12 сьнежня 2006</ref>. |
||
[[12 ліпеня]] [[1932]] году ажаніўся з Валянцінай Трафімюк, дачкой багатага землеўладальніка зь Беласточчыны. |
[[12 ліпеня]] [[1932]] году ажаніўся з Валянцінай Трафімюк, дачкой багатага землеўладальніка зь Беласточчыны. |
||
Радок 43: | Радок 42: | ||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Лапіцкі, Мікалай}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Лапіцкі, Мікалай}} |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 13 сьнежня]] |
|||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1907 годзе]] |
|||
[[Катэгорыя:Беларускія праваслаўныя сьвятары]] |
[[Катэгорыя:Беларускія праваслаўныя сьвятары]] |
||
[[Катэгорыя:Выпускнікі Варшаўскага ўнівэрсытэту]] |
[[Катэгорыя:Выпускнікі Варшаўскага ўнівэрсытэту]] |
Вэрсія ад 19:22, 13 сьнежня 2015
Мікалай Лапіцкі | |
Фатаграфія Мікалая Лапіцкага, апублікаваная ў 2012 годзе | |
Род дзейнасьці | сьвятар, рэлігійны і грамадзкі дзеяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 13 сьнежня [ст. ст. 30 лістапада] 1907 |
Месца нараджэньня | в. Грэлікі, Вялейскі павет |
Дата сьмерці | 8 жніўня 1976 |
Месца сьмерці | Беларускі адпачынкавы цэнтар «Бэлэр-Менск», штат Нью-Ёрк, ЗША |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Месца працы | |
Бацька | Сцяпан Грышкевіч[d] |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лапіцкі.
Мікала́й Лапі́цкі (13 сьнежня [ст. ст. 30 лістапада] 1907, в. Грэлікі, Вялейскі павет — 8 жніўня 1976, Беларускі адпачынкавы цэнтар «Бэлэр-Менск», штат Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі царкоўны дзеяч.
Жыцьцяпіс
Пад час першай сусьветнай вайны — з бацькамі ў бежанстве. Па вяртаньні ў 1918 годзе распачаў вучобу ў расейскай прыватнай гімназіі ў Вялейцы. Пасьля двух гадоў навукі перайшоў у пятую клясу Віленскай духоўнай праваслаўнай сэмінарыі. У часе вучобы ў сэмінарыі захапіўся творчасьцю Зьмітрака Бядулі, асобныя творы якога, як напрыклад, апавяданьне «Малітва малога Габрусіка», ведаў на памяць[1].
У траўні 1930 году скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю. Далейшую навуку прадоўжыў на факультэце праваслаўнага багаслоўя Варшаўскага ўнівэрсытэту. У ліпені 1934-га, атрымаўшы дыплём, ён быў рукапакладзены ў сьвятарскі сан і прызначаны на прыход у павятовыя Ашмяны. Бліскуча абараніў магістарскую працу на тэму «Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім з часоў панаваньня Ўладыслава Ягайлы»[2].
12 ліпеня 1932 году ажаніўся з Валянцінай Трафімюк, дачкой багатага землеўладальніка зь Беласточчыны.
За беларускую мову і патрыятычныя казаньні быў пераведзены ў глухую вёску Сьцяфанпольле на Дзісеншчыне.
У гады Другой сусьветнай вайны займаецца пошукам і вызваленьнем з канцлягераў ваеннапалонных беларусаў, сам трапляе ў рукі нямецкай Службы Бясьпекі, а вярнуўшыся на волю, пераязджае ў Менск.
Удзельнік усебеларускага царкоўнага сабору ў 1942 годзе на якім было абвешчана стварэньне Беларускай Аўтакефальнай Царквы. Прызначаны настаяцелем менскай Чыгуначнай царквы.
З 1944 г. у эміграцыі. У 1946-м разам зь Беларускім царкоўным камітэтам склікаў у Рэгенсбургу зьезд духавенства і вернікаў з заходніх акупацыйных зонаў Нямеччыны. Зьезд катэгарычна выступіў супроць уваходу беларускіх япіскапаў у склад Расейскай зарубежнай царквы.
Пасьля пераезду ў ЗША — настаяцель прыходу сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі. Стварае пры царкве школу беларусазнаўства, выдае часопіс «Царкоўны Сьветач»..
Цягам некалькіх гадоў у дзень абвяшчэньня незалежнасьці БНР чытаў у Кангрэсе ЗША прысьвечаную гэтай падзеі малітву.
Раптоўна памёр 8 жніўня 1976 году ў Беларускім адпачынкавым цэнтры «Бэлэр-Менск» каля мясцовасьці Глен Спэй у штаце Нью-Ёрк. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі).
Крыніцы
- ^ Юры Гарбінскі. ПРАДМОВА (А. МІКАЛАЙ ЛАПІЦКІ)
- ^ Імёны Свабоды: Мікалай Лапіцкі Радыё Свабода 12 сьнежня 2006
Вонкавыя спасылкі
- Памерлі 8 жніўня
- Памерлі ў 1976 годзе
- Пахаваныя на Беларускіх могілках у Саўт-Рывэры
- Выпускнікі Віленскай духоўнай сэмінарыі
- Нарадзіліся 13 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Беларускія праваслаўныя сьвятары
- Выпускнікі Варшаўскага ўнівэрсытэту
- Беларускія рэлігійныя дзеячы
- Беларусы ў Нямеччыне
- Беларусы ў ЗША
- Памерлі ў ЗША