Ёзэф Рогачак: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://sk.wikipedia.org/wiki/Jozef_Roháček?oldid=5444627
tagged isolated of cluster клястэр3.
Радок 81: Радок 81:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Рогачак, Ёзэф}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Рогачак, Ёзэф}}

{{Ізаляваны артыкул|клястэр3}}

[[Катэгорыя:Перакладчыкі Бібліі на славацкую мову]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі Бібліі на славацкую мову]]
[[Катэгорыя:Лютэране]]
[[Катэгорыя:Лютэране]]

Вэрсія ад 13:16, 21 красавіка 2013

Ёзэф Рогачак
Jozef Roháček
Род дзейнасьці лютэранскі сьвятар, місіянэр, пісьменьнік
Дата нараджэньня 6 лютага 1877
Месца нараджэньня
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Стара Тура
Дата сьмерці 28 ліпеня 1962
Месца сьмерці Сьцяг Чэхіі Браціслава
Грамадзянства Аўстра-Вугорская імпэрыя, Чэхаславаччына
Занятак перакладнік, перакладнік Бібліі, evangelical theologian, публіцыст, школьны настаўнік
Навуковая сфэра Protestant theology[d][1], публіцыстыка[1], пераклад Бібліі[d][1] і missionary work[d][1]
Жонка Ружэна Ўрана
Дзеці Ivan Vladimir Rohaček[d]

Ё́зэф Ро́гачак (па-славацку: Jozef Roháček; 6 лютага 1877, Стара Тура, Аўстра-Вугорская імпэрыя — 28 ліпеня 1962, Браціслава, ЧССР) — славацкі лютэранскі багаслоў і сьвятар, пісьменьнік, які першым зьдзейсьніў пераклад Бібліі на славацкую мову з арыгінальных тэкстаў[2]. 1-е выданьне поўнае лютэранскае Бібліі выйшла пад рэдакцыяй Брытанскага і замежнага Біблійнага таварыства(en) ў 1936. Выпраўленае выданьне было выдадзенае ў Кутнай Горы (цяпер у Чэхіі) ў 1951, ужо ў камуністычнай Чэхаславаччыне, што было амаль неймаверным[3].

Жыцьцяпіс

Ёзэф Рогачак нарадзіўся ў Старой Туры. Празь недахоп сродкаў у сям’і для ягонага выхаваньня ён жыў у сваякоў, што ня мелі ўласных дзяцей. Ягоны дзядзька часта браў Ёзэфа з сабой на выязны гандаль, дзякуючы чаму малец здолеў вывучыць нямецкую мову. Увесну 1894 маладзён пазнаёміўся зь сёстрамі Рой, што аказала значны ўплыў у ягоным жыцьці. Крысьціна Роева дапамагла яму з аплатай навучаньня ў місіянэрскай школе Нойкірхену, дзе Ёзэф Рогачак вывучаў іўрыт, грэцкую, ангельскую і францускую мовы.

У 1909 року ажаніўся і накіраваўся місіянэрам у Кісач (Сэрбія). У 1911 прапаведаваў для славакаў у Ньірэдзхазе (Вугоршчына). У Першую сусьветную вайну служыў пастарам у аўстра-вугорскім войску і вайсковых шпіталях. У той самы час падтрымліваў кантакты з цывільным славацкім насельніцтвам, з-за чаго быў абвінавачаны ў панславізме і неўзабаве па сканчэньні вайны арыштаваны. Больш за год утрымліваўся ў турме без прад’яўленага абвінавачаньня і сьледзтва.

Па вызваленьні паступіў адразу на тэалягічны і філязофскі факультэты ў Браціславе. У 1925 року атрымаў кандыдацкае і сьвятарскае званьні і быў высьвечаны ў Модры. Працаваў настаўнікам у сярэдняй школе, займаўся літаратурнай і перакладніцкай дзейнасьцю.

Ягоны мэтад перакладу Бібліі быў заснаваны на набліжанасьці да арыгінальных тэкстаў, выкарыстаньні дасканалых юдэйскіх камэнтароў, атрыманых ад перасьледаваных жыдоў, і ігнараваньня раней зьдзейсьненых перакладаў.

Памёр у 1962 у камуністычнай Чэхаславаччыне[4].

Творы

Крыніцы

  1. ^ а б в г Roháček, Jozef // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Beáta Jarošová. (18.12.2011) Štefan Markuš: «Bibliu netreba len obdivovať, treba ju čítať» (славацк.). Petit Press. Праверана 20 красавіка 2013 г.
  3. ^ Daniel E. Holéczy. Životopisy — Kristína Royová, Jozef Roháček, Ružena Vraná, Viera Roháčková. — Cicero, 1991. — 42 с.
  4. ^ Daniel E. Holéczy. (18 траўня 2007) Prof. Jozef Roháček (славацк.). Mesto Stará Turá. Праверана 20 красавіка 2013 г.