Ёзэф Рогачак
Ёзэф Рогачак | |
Jozef Roháček | |
Род дзейнасьці | лютэранскі сьвятар, місіянэр, пісьменьнік |
---|---|
Дата нараджэньня | 6 лютага 1877 |
Месца нараджэньня | Стара Тура |
Дата сьмерці | 28 ліпеня 1962 |
Месца сьмерці | Браціслава |
Грамадзянства | Аўстра-Вугорская імпэрыя, Чэхаславаччына |
Занятак | перакладнік, перакладнік Бібліі, пратэстанцкі багаслоў, публіцыст, школьны настаўнік |
Навуковая сфэра | Protestant theology[d][1], публіцыстыка[1], пераклад Бібліі[d][1] і missionary work[d][1] |
Жонка | Ружэна Ўрана |
Дзеці | Ivan Vladimir Rohaček[d] |
Ё́зэф Ро́гачак (па-славацку: Jozef Roháček; 6 лютага 1877, Стара Тура, Аўстра-Вугорская імпэрыя — 28 ліпеня 1962, Браціслава, ЧССР) — славацкі лютэранскі багаслоў і сьвятар, пісьменьнік, які першым зьдзейсьніў пераклад Бібліі на славацкую мову з арыгінальных тэкстаў[2]. 1-е выданьне поўнае лютэранскае Бібліі выйшла пад рэдакцыяй Брытанскага і замежнага Біблійнага таварыства(en) ў 1936. Выпраўленае выданьне было выдадзенае ў Кутнай Горы (цяпер у Чэхіі) ў 1951, ужо ў камуністычнай Чэхаславаччыне, што было амаль неймаверным[3].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ёзэф Рогачак нарадзіўся ў Старой Туры. Празь недахоп сродкаў у сям’і для ягонага выхаваньня ён жыў у сваякоў Алушыцаўцаў, што ня мелі ўласных дзяцей. Ягоны дзядзька часта браў Ёзэфа з сабой на выязны гандаль, дзякуючы чаму малец здолеў вывучыць нямецкую мову. Увесну 1894 маладзён пазнаёміўся зь сёстрамі Роевымі, што аказала значны ўплыў у ягоным жыцьці. Крысьціна Роева дапамагла яму з аплатай навучаньня ў місіянэрскай школе Нойкірхену, дзе Ёзэф Рогачак вывучаў іўрыт, грэцкую, ангельскую і францускую мовы.
У 1909 року ажаніўся і накіраваўся місіянэрам у Кісач (Сэрбія), дзе працаваў са славакамі ў братэрстве Сіняга крыжа. У 1911 прапаведаваў для славакаў у Ньірэдзхазе (Вугоршчына). У Першую сусьветную вайну служыў пастарам у аўстра-вугорскім войску і вайсковых шпіталях. У той самы час падтрымліваў кантакты з цывільным славацкім насельніцтвам, з-за чаго быў абвінавачаны ў панславізме і неўзабаве па сканчэньні вайны арыштаваны. Больш за год утрымліваўся ў турме без прад’яўленага абвінавачаньня і сьледзтва.
Па вызваленьні паступіў адразу на тэалягічны і філязофскі факультэты ў Браціславе. У 1925 року атрымаў кандыдацкае і сьвятарскае званьні і быў высьвечаны ў Модры. Працаваў настаўнікам у сярэдняй школе, займаўся літаратурнай і перакладніцкай дзейнасьцю.
Ягоны мэтад перакладу Бібліі быў заснаваны на набліжанасьці да арыгінальных тэкстаў, выкарыстаньні дасканалых юдэйскіх камэнтароў, атрыманых ад перасьледаваных жыдоў, і ігнараваньня раней зьдзейсьненых перакладаў.
Памёр у 1962 у камуністычнай Чэхаславаччыне[4]. Пахаваны на могілках Славічае ўдольле(sk) ў Браціславе.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1910, Будапэшт, БЗБТ: Пераклад з арыгіналу Эвангельля паводле Марка
- жнівень 1912, Будапэшт, БЗБТ: Пераклад з арыгіналу чатырох Дабравесьцяў (Мацьвея, Марка, Лукаша, Яна)
- сакавік 1924, Прага, БЗБТ: Пераклад з арыгіналу Новага Запавету.
- 1926, БЗБТ: Псальмы
- 1936, БЗБТ: Пераклад з арыгіналу ўсяе Бібліі
- 1936, Браціслава, Svetlo: «Эвалюцыянізм у сьвятле праўды, альбо што кожны адукаваны чалавек мае ведаць пра эвалюцыянізм»
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жонка — Ружэна Ўрана. Дзеці: Іван Уладзімер Рогачак (1909—1977) — славацкі шахматыст, Вера (1911), Мілаш (1912).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Roháček, Jozef // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Beáta Jarošová. (18.12.2011) Štefan Markuš: «Bibliu netreba len obdivovať, treba ju čítať» (славацк.). Petit Press. Праверана 20 красавіка 2013 г.
- ^ Daniel E. Holéczy. Životopisy — Kristína Royová, Jozef Roháček, Ružena Vraná, Viera Roháčková (славацк.). — Cicero, 1991. — 42 с.
- ^ Daniel E. Holéczy. (18 траўня 2007) Prof. Jozef Roháček (славацк.). Mesto Stará Turá. Праверана 20 красавіка 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кансэрвапэдыя (анг.)
- Места Стара Тура (славацк.)