Правы чалавека: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.2) (робат дадаў: uz:Inson huquqi |
д Bot: Migrating 103 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q8458 (translate me) |
||
Радок 42: | Радок 42: | ||
[[Катэгорыя:Правы чалавека]] |
[[Катэгорыя:Правы чалавека]] |
||
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]] |
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]] |
||
[[af:Menseregte]] |
|||
[[ar:حقوق الإنسان]] |
|||
[[an:Dreitos humans]] |
|||
[[arc:ܙܕܩܐ ܕܒܪܢܫܐ]] |
|||
[[ast:Derechos humanos]] |
|||
[[az:İnsan hüquqları]] |
|||
[[zh-min-nan:Jîn-kôan]] |
|||
[[be:Правы чалавека]] |
|||
[[bg:Права на човека]] |
|||
[[bs:Ljudska prava]] |
|||
[[br:Gwirioù Mab-Den]] |
|||
[[ca:Drets Humans]] |
|||
[[cs:Základní lidská práva]] |
|||
[[cy:Hawliau dynol]] |
|||
[[da:Menneskerettighederne]] |
|||
[[de:Menschenrechte]] |
|||
[[et:Inimõigused]] |
|||
[[el:Ανθρώπινα δικαιώματα]] |
|||
[[en:Human rights]] |
|||
[[es:Derechos humanos]] |
|||
[[eo:Homaj rajtoj]] |
|||
[[ext:Derechus Umanus]] |
|||
[[eu:Giza eskubideak]] |
|||
[[fa:حقوق بشر]] |
|||
[[hif:Insaan ke adhikaar]] |
|||
[[fo:Mannarættindi]] |
|||
[[fr:Droits de l'homme]] |
|||
[[fy:Minskerjochten]] |
|||
[[gl:Dereitos humanos]] |
|||
[[ko:인권]] |
|||
[[ha:Hakkokin Yan-adam]] |
|||
[[hy:Մարդու իրավունքներ]] |
|||
[[hi:मानवाधिकार]] |
|||
[[hr:Ljudska prava]] |
|||
[[io:Homala yuri]] |
|||
[[id:Hak asasi manusia]] |
|||
[[ia:Derectos human]] |
|||
[[is:Mannréttindi]] |
|||
[[it:Diritti umani]] |
|||
[[he:זכויות האדם]] |
|||
[[jv:Hak asasi manungsa]] |
|||
[[krc:Адамны эркинликлери]] |
|||
[[ka:ადამიანის უფლებები]] |
|||
[[kk:Адам құқықтары]] |
|||
[[sw:Haki za binadamu]] |
|||
[[ku:Mafên mirovan]] |
|||
[[ky:Адам укуктары]] |
|||
[[mrj:Эдемӹн прававлӓжӹ]] |
|||
[[la:Iura humana]] |
|||
[[lv:Cilvēktiesības]] |
|||
[[lt:Žmogaus teisės]] |
|||
[[jbo:remna selcru]] |
|||
[[hu:Emberi jogok]] |
|||
[[mk:Човекови права]] |
|||
[[ml:മനുഷ്യാവകാശം]] |
|||
[[mr:मानवी हक्क]] |
|||
[[arz:حقوق انسان]] |
|||
[[ms:Hak asasi manusia]] |
|||
[[my:လူ့အခွင့်အရေး]] |
|||
[[nl:Rechten van de mens]] |
|||
[[new:मनु अधिकार]] |
|||
[[ja:人権]] |
|||
[[no:Menneskerettigheter]] |
|||
[[nn:Menneskerettar]] |
|||
[[oc:Dreches de l'Òme]] |
|||
[[uz:Inson huquqi]] |
|||
[[pnb:انسانی حق]] |
|||
[[ps:وګړنيز حقوق]] |
|||
[[km:សិទ្ធិមនុស្ស]] |
|||
[[pl:Prawa człowieka]] |
|||
[[pt:Direitos humanos]] |
|||
[[ro:Drepturile omului]] |
|||
[[qu:Runa hayñi]] |
|||
[[rue:Людьскы права]] |
|||
[[ru:Права человека]] |
|||
[[sco:Human richts]] |
|||
[[sq:Të Drejtat e Njeriut]] |
|||
[[scn:Dritti umani]] |
|||
[[simple:Human rights]] |
|||
[[sk:Ľudské práva]] |
|||
[[sl:Človekove pravice]] |
|||
[[sr:Људска права]] |
|||
[[sh:Ljudska prava]] |
|||
[[fi:Ihmisoikeudet]] |
|||
[[sv:Mänskliga rättigheter]] |
|||
[[tl:Karapatang pantao]] |
|||
[[ta:மனித உரிமைகள்]] |
|||
[[te:మానవ హక్కులు]] |
|||
[[th:สิทธิมนุษยชน]] |
|||
[[tg:Ҳуқуқҳои инсон]] |
|||
[[tr:İnsan hakları]] |
|||
[[uk:Права людини]] |
|||
[[ur:انسانی حقوق]] |
|||
[[vi:Nhân quyền]] |
|||
[[fiu-vro:Inemiseõigusõq]] |
|||
[[wa:Abondroets des djins]] |
|||
[[zh-classical:人權]] |
|||
[[war:Katungod pantawo]] |
|||
[[yi:מענטשן רעכט]] |
|||
[[yo:Àwọn ẹ̀tọ́ ọmọnìyàn]] |
|||
[[zh-yue:人權]] |
|||
[[bat-smg:Žmuogaus teisės]] |
|||
[[zh:人权]] |
Вэрсія ад 23:35, 8 сакавіка 2013
Правы чалавека лічацца неад’емнай часткай асноўных правоў і свабодаў якімі валодае кожны чалавек. Правы чалавека ўтрымліваюць грамадзянскія і палітычныя правы (права на жыцьцё і свабоду, свабоду самавыяўленьня і роўнасьць перад законам), сацыяльныя, культурныя і эканамічныя правы якія ўтрымліваць права на культурную самарэалізацыю, права на ежу, права на працу, права на адукацыю.
Усе чалавечыя істоты народжаныя вольнымі і маюць правы ад нараджэньня. Яны маюць розум і сумленьне, і павінны адносіцца адзін да аднаго ў духу братэрства. | ||
Гісторыя пытаньня правоў чалавека
Гісторыя пытаньня правоў чалавека налічвае тысячы гадоў і засноўваецца на рэлігійных, культурных, філязофскіх і прававых дасягненьнях на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва. Некаторыя старажытныя дакумэнты і позьнія рэлігійныя і філязофскія дасьледаваньні ўтрымліваюць паняцьці, якія можна лічыць пачаткам фарміраваньня правоў чалавека. Да іх можна аднесьці: «Цыліндар Кіра», які датуецца 539 годам да н. э., у якім Пэрсыдзкі імпэратар Кір Вялікі запісаў свае намеры пасьля заваяваньня Нэа-Бабілёнскай імпэрыі; Указы Ашокі — якія былі выдадзеныя Ашокай Вялікім у Індыі паміж 272 і 231 г.г.да н. э.; канстытуцыя Мэдзіны 622 года напісаная Мухамэдам якая аформіла пагадненьні паміж арабійскімі плямёнамі; ангельская Хартыя Вольнасьцяў 1215 году, на якой заснавана і сучаснае брытанскае права.
Аднак большая частка сучасных правоў чалавека была сфармулявана адносна нядаўна. Брытанскі Біль аб Правах 1689 года абмежаваў сьпіс пакараньняў якія магла ўжыць дзяржава ў адносінах да грамадзянаў. Дзьве рэвалюцыі ХVIII стагодзьдзя, якія адбыліся ў ЗША (1776 год) і ў Францыі (1789 год), прывялі да прыняцьця Дэклярацыі Злучаных Штатаў аб Незалежнасьці і Дэклярацыю Правоў Чалавека і Грамадзяніна адпаведна. Абодва гэтыя дакумэнты ўсталёўвалі сьпіс правоў чалавека. Дадаткова Вірджынская Дэклярацыя Правоў 1776 года пашырыла гэты сьпіс. Адначасова адбываліся дасягненьні ў філязофіі правоў чалавека ў працах Томаса Пэйна, Джона Сьцюарта Міла і Гегеля.
Шматлікія грамадзкія групы дамагліся глыбокіх зьменаў у справе правоў чалавека ў ХХ стагодзьдзі. У Заходняй Эўропе і ЗША прафэсійныя зьвязы ўнесьлі папраўкі ў законы якія замацавалі за працоўнымі права на пратэст, гарантавалі мінімальныя працоўныя ўмовы і рэгулявалі дзіцячую працу. Рух за правы жанчынаў дабіўся гарантаваньня жанчынам права на ўдзел у выбарах. Нацыянальна-вызваленчыя рухі ў розных краінах дабіліся скасаваньня каляніялізму. Самым вядомым нацыянальна-вызваленчым рухам быў рух Махатмы Гандзі, які змог дамагчыся вызваленьня Індыі з-пад улады Вялікабрытаніі. Рух за правы нацыянальных, расавых і рэлігійных меншасьцяў у розных краінах змог дасягнуць значных зрухаў у справе правоў чалавека.
Узьнікненьне Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа і падпісаньне Жэнэўскай Канвэнцыі ў 1864 годзе сталі падмуркам міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, якое атрымала значнае разьвіцьцё пасьля Другой Сусьветнай вайны.
Сусьветныя войны, вялікія чалавечыя страты і ігнараваньне правоў чалавека якія адбыліся ў гэтыя часы, сталі рухаючай сілай для фарміраваньня сучасных інструмэнтаў для гарантаваньня правоў чалавека.
Ліга Нацый была заснаваная ў 1919 годзе ў выніку Вэрсальскай дамовы пасьля канчатку Першай Сусьветнай вайны. Мэтамі дзеяньня Лігі былі, акрамя іншага, былі і забесьпячэньне калектыўнай бясьпекі, рэгуляваньне спрэчных пытаньняў паміж краінамі. У дзейнасьць Лігі ўваходзілі і шматлікія мэты ў галіне правоў чалавека, якія потым былі уключаны ў Дэклярацыю Правоў Чалавека.
Ялцінская Канфэрэнцыя 1945 году, пад час якой саюзьнікі пагадзіліся стварыць новую арганізацыю — правапераймальніцу Лігі Нацый. Гэтай арганізацыяй стала Арганізацыя Аб’яднаных Нацый. З моманту свайго стварэньня ААН стала асноўным гарантам правоў чалавека ў сьвеце. Пасьля Другой Сусьветнай вайны ААН і яе ўдзельнікі стварылі і юрыдычна аформілі міжнародныя законы ў галіне правоў чалавека.
Філязофія
Філязофія правоў чалавека ляжыць у аснове канцэпцыі правоў чалавека, іхнага абгрунтаваньня і зьместу. Некаторыя тэарэтычныя падыходы былі вылучаны для таго, каб растлумачыць, якім чынам і чаму правы чалавека сталі часткай сацыяльных чаканьняў.
Адной з найстарэйшых заходняй філязофіяй правоў чалавека зьяўляецца тое, што яны ёсьць прадуктам натуральнага права, якія вынікаюць з розных філязофскіх і рэлігійных падставаў. Іншыя тэорыі сьцьвярджаюць, што правы чалавека былі кадыфікаваны як правы маральных паводзінаў, якое зьяўляецца грамадзкім прадукт дзякуючы працэсу біялягічнай і сацыяльнай эвалюцыі, менавіта так лічыў шатляндзкі філёзаф Дэйвід Г’юм. Правы чалавека таксама апісаны як сацыялягічная структура правілаў паводзінаў, паводле сацыялягічнай тэорыі права і працы Макса Вэбэра. Гэтыя падыходы ўключаюць у сябе панятак, што людзі ў грамадзтве, прымаюць правілы законнай улады ў абмен на бясьпеку і эканамічную выгаду, то бок зьяўляюцца грамадзкай дамовай. Дзьве тэорыі на сёньня дамінуюць у сучасным разуменьні правоў чалавека, то бок тэорыя інтарэсаў і тэорыя волі. Тэорыя цікавасьці сьцьвярджае, што асноўная функцыя правоў чалавека ёсьць абарона і заахвочваньне некаторых важных інтарэсаў чалавека, а тэорыя волі спрабуе ўсталяваць справядлівасьць у галіне правоў чалавека на аснове ўнікальнай здольнасьці чалавека да свабоды[1].
Крытыцызм
Прэтэнзыі правоў чалавека на ўнівэрсальнасьць часьцяком робіцца прадметам крытыцы. Сярод філёзафаў, якія падвяргалі крытыцы канцэпцыю правоў чалавека значацца Джэрэмі Бэнтам, Эдмунд Бэрк, Фрыдрых Ніцшэ і Карл Маркс. Прафэсар палітычнай філязофіі Чарлз Блатбэрг сьцьвярджае, што абмеркаваньне правоў чалавека, зьяўляючыся абстрактным, дэматэвуе людзей на адстойваньне каштоўнасьцяў, якія яны павінны былі абараняць[2].
Глядзіце таксама
Крыніцы
- ^ Fagan, Andrew (2005). «Human Rights». The Internet Encyclopedia of Philosophy. ISSN 2161-0002.
- ^ Blattberg, C (2010). «The Ironic Tragedy of Human Rights». Patriotic Elaborations: Essays in Practical Philosophy. McGill-Queen's University Press. pp. 43–59. ISBN 0-7735-3538-1.
Вонкавыя спасылкі
Правы чалавека — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў