Розьніца паміж вэрсіямі «Маньерызм»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
6 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
лацінскае i
д (r2.7.2) (робат дадаў: lt:Manierizmas)
(лацінскае i)
 
== Маньерызм на Беларусі ==
Маньерыстычная культура Беларусі фармавалася на глебе папярэдніх стылістычных эпохаў готыкі і Рэнэсансу. Элементы маньерызму прасочваюцца ў беларускім мастацтве (як у выяўленчых відах, так і ў архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладных творах) адносна кароткі час. Не маючы наўпроставай адэкватнасьці самому стылю, прыстасаваныя для новай вобразна-плястычнай сыстэмы, маньерыстычныя парасткі актыўна зьмешваліся з барочнай мастацкай стылістыкай, прыкладам якіх зьяўляюцца скульптуры «Марыя» і «Іаан Багаслоў» з касьцёла арханёла Міхаіла ў [[Наваградак|Наваградку]] ([[1617]]—[[1637]]), надмагільле Паўла Сапегі і яго жонак з францысканскага касьцёла Іаана Хрысьціцеля в. [[Гальшаны]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]] (пасьля [[1559]] — пасьля [[1635]]), абраз «Хрыстос Уседзяржыцель» (першая палова XVII ст.<ref name=ab>Барока у беларускай культуры iі мастацтве [Текст] / Нац. акад. навук БеларусiБеларусі, Ін-т мастацвазнаў., этн. iі фальклору ім. Кандрата КрапiвыКрапівы ; ред. и авт.введ. В.Ф. Шматаў. - 3-е выд. - Минск : Беларус. навука, 2005. - ISBN 985-08-0638-9. С. 57—58</ref>)
 
Адметнасьцю беларускага маньерызму зьяўляецца яго другі віток у сярэдзіне XVIII ст. у пэрыяд позьняга альбо віленскага барока, які атрымаў назву ''псэўдаманьерызму'', стылістычны працэс якога вярнуўся да свайго пачатку ўжо на новым, якасным узроўні. Аднак псэўдаманьерыстычныя рысы не насілі ўсёабдымнага характару і не ахоплівалі поўнасьцю мастацкую практыку. Зыходзячы з мастацкіх працаў беларускіх мастацтвазнаўцаў можна адзначыць, што рысы псэўдаманьерызму былі ўласьцівыя болей культаваму мастацтву, чымся творам, арыентаваным на сьвецкія колы. Прыклады такіх рысаў можна заўважыць у абразах (працы манаграміста М.В.: «Мікола», «Пакроў», абодва — [[1751]]), партрэтах (партрэт Януша Антонія Вішнявецкага, [[1750-я]] гады) і ў плястыцы<ref name=ab/>.

Навігацыйнае мэню