Соф’я Гальшанская
Соф’я Гальшанская лац. Sofja Halšanskaja | |
Соф'я Гальшанская. Данія, 1627 | |
Каралева польская | |
1424 — 1461 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | каля 1405[1][2][3] |
Памерла | 21 верасьня 1461[2][4][5], Кракаў |
Каралеўскі дом | Ягелоны |
Муж | Ягайла |
Бацька | Андрэй Гальшанскі (Вязынскі) |
Маці | Аляксандра з Друцкіх |
Подпіс |
Соф’я Андрэеўна Гальшанская (1405 — 21 верасьня 1461, Кракаў) — дзяржаўная дзяячка Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Каралева польская (з 1424), заснавальніца дынастыі Ягелонаў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З княскага роду Гальшанскіх гербу Гіпацэнтаўр, дачка Андрэя (Вязынскага) і Аляксандры з Друцкіх. Паводле Хронікі Быхаўца, па сьмерці бацькі выхоўвалася разам зь сёстрамі ў Друцку ў матчынага брата Сямёна Друцкага[a].
24 сакавіка 1422 году выйшла замуж за караля польскага Ягайлу. 12 лютага 1424 году ў Кракаве адбылася ўрачыстая каранацыя. Нарадзіла сыноў Уладзіслава, караля польскага і вугорскага, Казімера (памёр у маленстве) і Казімера, караля польскага і вялікага князя літоўскага.
Актыўна брала ўдзел у палітычным жыцьці Каралеўства Польскага, вяла барацьбу за кароны для сваіх сыноў. За часамі кіраваньня Казімера была ягоным дарадцам. Непрыязна ставілася да інкарпарацыі Вялікага Княства Літоўскага ў Каралеўства Польскага, прыхільна — да гусіцкага руху. Вызначалася талерантнасьцю, не парывала зьвязкаў зь літоўскім (беларускім) асяродзьдзем (пры яе двары знаходзілася праваслаўная шляхта)[6].
Спачыла ў капліцы Сьвятой Тройцы Вавэльскай катэдры.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У Вольфа ў сэкцыі пра Гальшанскіх «u wuja swego kniazia Iwana Dymitrowicza Druckiego», аднак у сэкцыі пра Друцкіх у якасьці апекуна дзяўчын значыцца Сямён, як і ў хроніцы
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.) — Library of Congress.
- ^ а б в г д е ё Сафія Zofia Андрэеўна Holszańska (Andrejevna) (est. 1405 - uncertain 21 Sep 1461) // ВікіДрэва (анг.) — 2005.
- ^ а б в г https://data.cerl.org/thesaurus/cnp02106773
- ^ а б в Zofia (Sonka Holszańska) // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ^ а б в Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 96.
- ^ Собалева Л. Соф’я Гальшанская // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 621.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895.