Соневыя
| Соневыя | |
Соня-палчок (Glis glis) — тыповы від | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
| Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Падкляса | Зьвяры (Theria) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Атрад | Грызуны (Rodentia) |
| Падатрад | Вавёркападобныя (Sciuromorpha) |
| Сямейства | Соневыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Gliridae Muirhead, 1819 | |
Соневыя (Gliridae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 9 сучасных родаў і 31 сучасны від[1]. Соневыя жывуць у Афрыцы на поўдзень ад Сахары, у Эўропе і Азіі. Яны насяляюць ўмераныя, субтрапічныя і трапічныя лясы, а таксама хмызьнякі, саваны, берагі рэк і ручаёў, камяністыя агаленьня, сады і сельскагаспадарчыя тэрыторыі; адзіны від роду Selevinia жыве ў пустэльні. Выкапныя рэшткі вядомыя ад раньняга міяцэну Эўропы і Азіі[2][3].
Даўжыня ад носа да хваста складае да 325 мм, у большасьці жывёл пухнаты хвост. Канечнасьці і пальцы (чатыры — на пярэдніх і пяць — на задніх лапах) кароткія, кіпцюры кароткія і вострыя. Валасяны полаг шчыльны і мяккі. Зубная формула: 1/1, 0/0, 0–1/0–1, 3/3 = 16 ці 20 зубоў[2][3].
Большасьць відаў жывуць на дрэвах, некаторыя — зьяўляюцца наземнымі. Прадстаўнікі сямейства ўсяедныя (ядуць арэхі, садавіну, бесхрыбетных, птушак і іх яйкі, а часам і грызуноў); від роду Selevinia галоўным чынам спажывае вусякоў і павукоў. Соневыя будуюць характэрныя шарападобныя гнёзды з расьлінных матэрыялаў на дрэвах, хмызьняках, камянях, нарах іншых жывёл, а часам нават у памяшканьнях чалавека. Гэта начныя і змрочныя жывёлы. Яны маюць вострыя зрок, слых, абаняньня і асязаньня. Ва ўмераных шыротах жывёлы ўпадаюць у сьпячку. Соневыя валодаюць здольнасьцю адкідаць скуру хваста або хвост, калі яго зловіць драпежнік[2][3][4].
Сыстэматыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сямейства соневыя (Gliridae)
- падсямейства Graphiurinae
- род Graphiurus
- падсямейства Leithiinae
- роды: Chaetocauda, Dryomys, Eliomys, Muscardinus, Myomimus, Selevinia, †Hypnomys, †Leithia
- падсямейства Glirinae
- роды: Glirulus, Glis
- падсямейства †Bransatoglirinae
- роды: †Bransatoglis, †Oligodyromys
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 02.07.2021 г.
- 1 2 3 Myers, P. Gliridae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 02.07.2021 г.
- 1 2 3 Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 204, 205. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)
- ↑ Juškaitis, R. Tail autotomy in the common dormouse (Muscardinus avellanarius): Some ecological aspects // Mammalian Biology. — 2006. — Т. 71. — № 6. — С. 371–376. — DOI:10.1016/j.mambio.2006.04.008 (анг.)
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |