Солвіта Аболтыня
Солвіта Аболтыня | |
Solvita Āboltiņa | |
![]() | |
Сьпікер Саэймы | |
---|---|
2 лістапада 2010 — 4 лістапада 2014 | |
Прэзыдэнт: | |
Прэм’ер-міністар: | |
Папярэднік: | Гундарс Даудзэ |
Наступнік: | Інара Мурніецэ |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
19 лютага 1963 (59 гадоў) Огрэ, ЛатССР |
Партыя: |
Новы час (2002—2011) Адзінства (зь 2011) |
Сужэнец: | Яніс Аболтыньш |
Дзеці: | Ганна, Артур |
Адукацыя: | Латвійскі ўнівэрсытэт |
Солвіта Аболтыня (нарадзілася 19 лютага 1963 году ў Огрэ, ЛатССР, зараз Латвія) — латвійскі палітык, юрыст і правазнаўца, сьпікер Саэймы Латвійскай рэспублікі ў 2010—2014 гадох, зь 2014 — дэпутат у складзе парлямэнцкай фракцыі Адзінства, лідэр правацэнтрысцкай латвійскай партыі «Адзінства»[1].
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1981 годзе скончыла Рыскую сярэднюю школу №5. У 1986 годзе выпусьцілася зь юрыдычнага факультэту Латвійскага ўнівэрсытэту. 23 красавіка 2003, ажаніўшыся, зьмяніла прозьвішча з Мэллупе на Аболтыня. Мае дачку Анну і сына Артура. Валодае латыскай, нямецкай, ангельскай і расейскай мовамі.
Палітычная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З 1995 году працавала ў консульскім дэпартамэнце Міністэрства замежных справаў Латвійскай рэспублікі. У 2001 годзе далучылася да правай латвійскай партыі «Новы час». На парлямэнцкіх выбарах у 2002 годзе прайшла ў Саэйму, але пазьней яна на нейкі час склала дэпутацкі мандат, пасколькі зь 2004 па 2006 год працавала міністрам юстыцыі Латвійскай рэспублікі. У 2006 годзе, на выбарах у Саэйму, прайшла як кандыдат партыі «Новы час». У 2008 годзе ўзначаліла партыю. Пазьней, перад парлмэнцкімі выбарамі 2010 году ўзначаліла наваствораны палітычны блёк Адзінства, які створыўся зь некалькіх партыяў і на выбарах перамог, набраўшы больш за 30%. Солвіта Аболтыня зьяўлялася сьпікерам Саэймы 10-ага і 11-ага скліканьняў.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Блок "Единство" возглавит Солвита Аболтиня. DELFI (12 сакавіка 2011).