Смотрыч
Выгляд
| Смотрыч | |
Смотрич | |
Рака Смотрыч | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | ля сяла Нямічынцы |
| Вусьце | Днестар |
| Краіны басэйну | Украіна |
| Вобласьці | Хмяльніцкая вобласьць і Украіна[1] |
| Даўжыня | 169 км |
| Плошча басэйну | 1800 км² |
Смо́трыч (па-ўкраінску: Смотрич) — рака ва Ўкраіне, у межах Хмяльніцкай вобласьці. Ёсьць левым падольскім прытокам Днястру (басэйн Чорнага мора).
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Даўжыня 169 км, плошча басэйну 1800 км². Рэчышча зьвілістае, у нізоўях утварае два рукавы. Пераважная шырыня рэчышча 10—15 м, найбольшая — 40 м. Даліна пераважна вузкая, у многіх месцах каньёнападобная. Ухіл ракі 1,3 м/км. Абалона часта перарывістая, шырынёй да 0,6 км; месцамі звужаецца да 20—50 м.
Рака прыдатная для сплаву ад мястэчка Смотрыч да вусьця.
Разьмяшчэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Смотрыч бярэ пачатак з крыніц блізу вёскі Нямічынцы. Цячэ пераважна на поўдзень Падольскага ўзвышша. Упадае ў Днестар на паўднёвы захад ад вёскі Вусьце.
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 10 км перад Камянцом-Падольскім пачынаецца Смотрыцкі каньён. Вапняковыя сьценкі дасягаюць 50 м. Там жа пастаянныя і сэзонныя вадаспады, рэліктавыя расьліны на берагах і на скальных утварэньнях.
- Уздоўж даліны Смотрычу разьмешчаныя маляўнічыя Тоўтры — рэшткі старажытных каралавых рыфаў у выглядзе востравыступаючых пагоркаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Смотрыч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ↑ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.