Смольня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  613Б000607

Смо́льня (беларускай лацінкай: Smolnia) — сяліба ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці, адна з мэмарыяльных сядзібаў Якуба Коласа. Аддалена на 1,5 км ад Мікалаеўшчыны.

У 1910 годзе сям’я Міцкевічаў пераязжае са згарэлай Мікалаеўскай карчмы ва ўрочышча Смольня каля мястэчка, дзе яна атрымала дазвол будавацца. У ёй жылі маці Якуба Коласа Ганна, дзядзька Антось, браты Ўладзь, Міхась і Язэп, сёстры Міхаліна, Алена і Марыя. З прычыны таго, што Якуб Колас падчас будаўніцтва сялібы адбываў пакараньне ў Менскім астрозе за настаўніцкі зьезд, упершыню ён наведаў у 1911 годзе. У тым жа годзе ён пасадзіў у Смольні ліпы, пад якімі ў 1912 годзе праходзіла першая сустрэча Якуба Коласа з Янкам Купалам. Паэт бываў у Смольні ў 1911-1914 гадах, дзе працаваў над паэмамі «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Апошні раз наведаў сялібу 30 красавіка 1956 году[1].

У 1967 годзе ў Смольні быў адкрыты літаратурны музэй, разьмешчаны ў адмыслова пабудаваным цагляным будынку. Пабудовы часоў паэта ў 1972 годзе былі адноўлены і зараз у іх выстаўляюцца побытавыя рэчы, якімі карысталіся Міцкевічы, фатаздымкі, каштоўныя дакумэнты, рэдкія выданьні твораў паэта.

Ліпы, пасаджаныя Якубам Коласам у 1911 годзе зьяўляюцца батанічным помнікам прыроды мясцовага значэньня.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]