Помнік палеглым славацкім жаўнерам (Ліпавец)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Славацкі манумэнт»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік
Братэрская магіла славацкіх жаўнераў, палеглых пад час наступу
Братська могила словацьких солдатів, загиблих під час наступу
Славацкі манумэнт (2012)
Славацкі манумэнт (2012)
Краіна Украіна
Места Ліпавец
Дата заснаваньня 1942
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан адноўлены
Commons-logo.svg Братэрская магіла славацкіх жаўнераў, палеглых пад час наступу на Вікісховішчы

Братэ́рская магі́ла слава́цкіх жаўне́раў, пале́глых пад час на́ступу (па-ўкраінску: Братська могила словацьких солдатів, загиблих під час наступу), таксама вядомая як Слава́цкі манумэ́нт (па-ўкраінску: Словацький монумент) — помнік у месьце Ліпавец Віньніцкай вобласьці Ўкраіны, усталяваны ў гонар славацкіх жаўнераў, палеглых пад час Другой сусьветнай вайны. Помнік гісторыі Віньніцкай вобласьці мясцовага значэньня[1], адзіны падобны манумэнт на тэрыторыі Ўкраіны.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

22 ліпеня 1941 на Ліпавеччыне адбыўся адзін зь першых контрудараў Чырвонай арміі супраць Вэрмахту[2]. У часе гэтай апэрацыі часткі 6-й ды 12-й савецкіх арміяў разграмілі славацкую мэханізаваную брыгаду[3], што ваявала ў складзе 17-й нямецкай арміі. Менавіта тут адбыўся першы пераход славакаў на бок Чырвонай арміі, што ў выніку прывяло да стварэньня Чэхаславацкай асобнай брыгады[4]. Славацкія жаўнеры патрапілі пад моцны перакрыжаваны савецкі ды нямецкі агонь, зазнаўшы вялікія страты забітымі і параненымі. Гэта былі найбольшыя страты славацкага войска цягам аднаго дня за ўсю вайну[5].

Наступным днём савецкі контранаступ быў адбіты. Палеглых славакаў пахавалі ў вялікай братэрскай магіле на месцы іхняга апошняга бою.

Цягам 19411943 рокаў сюды з усяе тэрыторыі СССР звозілі ўсіх палеглых славацкіх ваяроў. Пахаваньні адбываліся і па сканчэньні вайны, калі ў ліпавецкай зямлі знаходзілі рэшткі славацкіх жаўнераў. Апошняе пахаваньне пяцёх славакаў адбылося ў 2010 року, калі іхнія косткі разам з гранатамі ды патронамі выкапалі экскаватарам пад час пракладаньня водаправоду ў Ліпаўцы. Нацыянальную прыналежнасьць рэштак вызначылі па абутку, бо ніводзін асабісты пазнамок ня быў знойдзены[6].

Паводле словаў мясцовых жыхароў, агулам у братэрскай магіле пахаваныя калі шасьцісот славацкіх жаўнераў[6].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік знаходзіцца ля ўезду да места Ліпавец. Уяўляе сабою шасьцімэтровы гранітны абэліск арыгінальнае канструкцыі.

Быў узьведзены славацкімі майстрамі ў 1942 року. На ягонае адкрыцьцё прыехаў нават тагачасны прэзыдэнт Славаччыны Ёзэф Ціса[7]. За савецкім часам помнік часткова разбурылі, аддавалі загад падарваць[4].

У 1996, 2006 і 2011 роках у Ліпаўцы адбыліся міжнародныя акцыі памяці і прымірэньня, сымбалем чаго стала аднаўленьне помніку[4]. Асобныя ліпаўчане атрымалі ад славацкай амбасады адмысловыя ўзнагароды за «шэфства» над братэрскаю магілаю[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Перелік пам’яток історії місцевого значення Вінницької області(укр.) Охорона культурної спадщини. Управління культури і турізму Вініцької облдержадміністрації. Праверана 21 лістапада 2013 г.
  2. ^ Липовецький район(укр.) (pdf) Вінницький інформаційний портал Праверана 21 лістапада 2013 г.
  3. ^ Панахида за загиблими радянськими та словацькими солдатами(укр.) Офіційний сайт Липовецької районної державної адміністрації Праверана 21 лістапада 2013 г.
  4. ^ а б в Липовець туристичний(укр.) Сайт міста Ліповець. Ліпавецкая меская рада. Праверана 21 лістапада 2013 г.
  5. ^ Шмидт Петра. (2009) История боевых действий частей Красной Армии против словацких войск в годы Великой Отечественной войны. 1941-1944 гг.(рас.) Электронная библиотека диссертаций disserCat Праверана 21 лістапада 2013 г.
  6. ^ а б в У Липовці національність загиблих визначили за черевиками(укр.). 20 хвилин (18 лістапада 2010). Праверана 21 лістапада 2013 г.
  7. ^ // Вінниччина : газета. — 27 липня 2011. — № 57 (22599).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • В. Скрипник. «Під містом Липовцем грізно битва гула» : [Про участь Словацької армії в боях за Вінниччину] // Голос України. — 6 липня 2006.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Помнік палеглым славацкім жаўнерам (Ліпавец)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў