Перайсьці да зьместу

Слабадан Сімавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Слабадан Сімавіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 траўня 1989(1989-05-22)[1] (36 гадоў)
Рост 190 см
Вага 80 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Раднічкі 1923
Нумар 14
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2009 Нові-Сад[d] 29 (1)
2009—2011 Спартак Субаціца 57 (4)
2012—2014 Дынама Менск 74 (2)
2015—2016 Слован Браціслава 33 (1)
2016—2017 Гапаэль Кфар-Сава 29 (0)
2017 Актабе 10 (0)
2018—2019 БАТЭ 10 (0)
2020—2022 Кішварда 41 (3)
2023 Калубара[d] 9 (0)
2023—4 Раднічкі 1923 52 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 чэрвеня 2025.

Слабада́н Сі́мавіч (па-сэрбску: Слободан Симовић; нар. 22 траўня 1989 году, Чачак, СФРЮ) — сэрбскі футбаліст, паўабаронца крагуевацкага клюбу «Раднічкі 1923».

Выступаў за сэрбскія каманды «Нові-Сад» і «Спартак» (Субаціца). У складзе апошняй правёў 4 гульні ў Лізе Эўропы. У пачатку лютага 2012 году Сімавіч заключыў трохгадовы кантракт зь менскім «Дынама»[2], дзе хутка замацаваўся ў аснове. Доўгі час гуляў як апорны паўабаронца, але зь ліпеня 2013 году стаў часьцей выходзіць на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Тады ж стаў часам выконваць функціі капітана каманды[3]. Сэзон 2014 году пачынаў, выходзячы на замену, а ў чэрвені 2014 году, у першую чаргу з-за працяглай траўмы Арцёма Быкава, зноўку замацаваўся ў апорнай зоне дынамаўцаў.

У студзені 2015 году перайшоў у браціслаўскі «Слован» пасьля сканчэньня дзеяньня кантракту зь беларускім клюбам[4]. У лютым 2018 году падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[5].

Слабадан любіць гішпанскі футбол. Сярод гішпанскіх камандаў аддае перавагу «Мальёрцы»[6].

«Дынама»:

  • Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2014
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013
  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2013

БАТЭ:

  • Чэмпіён Беларусі: 2018
КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
БАТЭ2018Найвышэйшая ліга40

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]