Скурлат-пігмэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скурлат-пігмэй
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадРукакрылыя (Chiroptera)
СямействаВечарнікавыя (Vespertilionidae)
РодСкурлат (Pipistrellus)
ВідСкурлат-пігмэй
Бінамінальная намэнклятура
Pipistrellus pygmaeus
(Leach, 1825)
Арэал
Арэал

Скурлат-пігмэй (Pipistrellus pygmaeus) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (Vespertilionidae).

Вонкавы выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Размах крылаў больш за 20 см, вага 4–7 г. Крылы вузкія. Верх светла-карычневы або жаўтлява-чырвона-буры. Ніз сьвятлей. Вушы і крылы сьветла-шэра-карычневыя, а морда сьветла-чырвона-карычневая.

Распаўсюджваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сустракаецца ў Эўропі і Азіі, ад Партугаліі і Брытанскіх астравоў да Каўказа.

Лад жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ён здабывае ежу вакол лясоў і балот, дзе сілкуецца пераважна двукрылымі (асабліва воднымі мошкамі). Радзільныя калёніі размяшчаюцца ў дуплах дрэў, расколінах скал і будынках (у якіх больш цёпла).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]