Перайсьці да зьместу

Сдэрот

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сдэрот
іўр. שְׂדֵרוֹת
Пабудова бамбасховішчаў у Сдэроце
Пабудова бамбасховішчаў у Сдэроце
Герб Сдэроту
Дата заснаваньня: 1951
Горад з: 1996
Краіна: Ізраіль
Акруга: Паўднёвая
Плошча: 4,472 км²
Вышыня: 100 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 24 000 чал. (2011)[1]
шчыльнасьць: 5366,73 чал./км² (2011)
нацыянальны склад: жыды — 93%
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +972 8
Геаграфічныя каардынаты: 31°31′30″ пн. ш. 34°35′49″ у. д. / 31.525° пн. ш. 34.59694° у. д. / 31.525; 34.59694Каардынаты: 31°31′30″ пн. ш. 34°35′49″ у. д. / 31.525° пн. ш. 34.59694° у. д. / 31.525; 34.59694
Сдэрот на мапе Ізраілю
Сдэрот
Сдэрот
Сдэрот
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.e-sderot.org.il

Сдэро́т (Аўдыё He-Sederoth.ogg ; па-габрэйску: שְׂדֵרוֹת, па-арабску: سديروت‎) — места ў Паўднёвай акрузе Ізраілю, за 15 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Ашкелону, за 1 км ад сэктару Газа.

Тыповы жылы дом

Назва ў перакладзе з іўрыту азначае «праспэкт», «бульвар» і дадзеная ў гонар Жыдоўскае нацыянальнае фундацыі, якая ладзіла пасадкі дрэваў (алеі ўздоўж дарог) у рамках праграмы засваеньня і засяленьня паўночнай часткі пустыні Негеў. Рокам заснаваньня Сдэроту лічыцца 1951, калі тут, побач з кібуцам Нір-‘Ам, пачалі сяліцца ў палатках выхадцы з Ірану, Курдыстану), Марока і, у меншай ступені, Тунісу). Пазьней у паселішчы збудавалі баракі («ма‘бару»), і яно атрымала назву Ма‘бэрэт-Гевім — Дорат; да яго далучыліся рэпатрыянты з Паўночнай Афрыкі і Румыніі. У 1996 року Сдэрот атрымаў мескія правы.

Дзейнічаюць 14 школаў з 3578 навучэнцамі, коледж і ешыва. Усе навучальныя ўстановы і ўсе 120 аўтобусных прыпынкаў маюць узмоцненую абарону ад ракетаў[2].

У Сдэроце знаходзіцца буйная прамысловая зона — прадпрыемствы па вытворчасьці, сартаваньні і пакаваньні харчовых прадуктаў, мэталаапрацоўчыя, тэкстыльныя, кабельныя й іншыя фабрыкі. Некаторыя жыхары занятыя на нафтавых распрацоўках паблізу.

Аднак паводле сацыяльна-эканамічных паказьнікаў Сдэрот займае адно з апошніх месцаў у Ізраілі. Так, беспрацоўе сярод мясцовага насельніцтва складае больш за 20%, а ўзровень заробку ці не ўдвая меншы за сярэдні паказьнік па краіне. Прычынай гэтага зьяўляюцца пастаянныя абстрэлы з боку сэктару Газа.

Ля места праходзіць аўтастрада №34 Яд-МардэхайНэцівот.

Рэшткі ракет «Касам», якія трапілі ў Сдэрот

З-за непасрэднай блізкасьці да мяжы з сэктарам Газа (да найбліжэйшага места Бэйт-Ханун 4 км) Сдэрот пэрыядычна трапляе пад абстрэл саматужнымі ракетамі кшталту «Касам». Ізраільскі ўрад усталяваў у месьце сыстэму раньняга апавяшчэньня, аднак яна малаэфэктыўная з прычыны таго, што папярэджвае пра атаку ракеты максымум за 15 сэкундаў да яе падзеньня. Ізраільскае войска пэрыядычна ладзіць прэвэнтыўныя апэрацыі ў сэктары Газа, зьнішчаючы агнявыя пазыцыі тэрарыстаў і майстэрні па вытворчасьці ракетаў.

На знак салідарнасьці з жыхарамі нацыянальная авіякампанія El Al дала аднаму са сваіх ляйнэраў Boeing 777 (4X-ECE) назву «Сдэрот»[3][4].

Ураджэнцы і жыхары

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Table 3 — Population of Localities Numbering Above 2,000 Residents and Other Rural Population (анг.) (PDF). Israel Central Bureau of Statistics. Праверана 2010-11-13 г.
  2. ^ Living under the rocket's roar (анг.). Jpost.com. Праверана 2012-06-07 г.
  3. ^ Boeing 777 Named for Sderot (анг.). infolive.tv (2007-07-31). Праверана 2008-10-20 г.
  4. ^ Production List Search (анг.). Planespotters.net. Праверана 2012-06-07 г.
  5. ^ Sderotplatz in Zehlendorf (ням.). Der Berliton News (10 чэрвеня 2009). Праверана 23 лістапада 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сдэротсховішча мультымэдыйных матэрыялаў