Перайсьці да зьместу

Свабодная дэмакратычная партыя (Нямеччына)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Свабодная дэмакратычная партыя
ням. Freie Demokratische Partei
Лідэр партыі Крыстыян Лінднэр
Заснавальнік Тэадор Гойс і інш.
Дата заснаваньня 11 сьнежня 1948 (75 гадоў таму)
Штаб-кватэра Бэрлін, вул. Райнгарт, д. Томаса Дэлера
Саюзьнікі і блёкі
  • ХДС/ХСС з 15 верасьня 1949 па 20 кастрычніка 1969
  • СДПН з 21 кастрычніка 1969 па 1 кастрычніка 1982
  • ХДС/ХСС з 1 кастрычніка 1982 па 26 кастрычніка 1998
Ідэалёгія лібэралізм
Моладзевая арганізацыя Маладыя лібэралы
Колькасьць 54 000 (2016)
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
3 / 96
· Бундэстаг
80 / 630
· Земская рада
103 / 1821
Афіцыйны сайт fdp.de

Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП; ням. FDP) — лібэральная партыя ў Нямеччыне, заснаваная 11 сьнежня 1948 году. Старшыня партыі — Крыстыян Лінднэр (з 2013).

СвДП уваходзіла ва ўрад з 1949 па 1956, з 1961 па 1966, з 1969 па 1998 год, а таксама ўваходзіць ва ўрад з 2009 году па 2013 (кожны раз як партнэр адной зь дзьвюх буйных нямецкіх партыяў — ХДС/ХСС). Такім чынам яна прадстаўлена ў нямецкім ўрадзе даўжэй, чым любая іншая партыя. Цяпер прадстаўнікі СвДП таксама ўваходзяць у склад трох зямельных урадаў.

У Эўрапейскім парлямэнце СвДП уваходзіць у саюз лібэралаў і дэмакратаў для Эўропы.

Два разы прадстаўнікі СвДП станавіліся прэзыдэнтамі ФРН: Тэадор Гойс і Вальтэр Шээль.

Выбары ў Бундэстаг 2013 году

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас выбараў у Бундэстаг 2013 году СвДП упершыню не набрала 15% і не правяла ніводнага чалавека ў нямецкі сойм[1].

Выбары ў Бундэстаг 2017 году

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пад час выбараў у Бундэстаг 2017 году партыя набрала 10,7% галасоў, што дазволіла вярнуцца ў Саюзны сход Нямеччыны. Усяго СвДП могуць паслаць у Саюзны сход 80 чалавек[2].

  1. ^ Алег Новікаў. Нясумныя наступствы сумных выбараў // Новы час : газэта. — 27 верасьня 2013. — № 36 (357). — С. 29. — ISSN 2218-2244.
  2. ^ У Нямеччыне прайшлі выбары ў бундэстаг // Радыё «Рацыя», 24 верасьня 2017 г. Праверана 26 верасьня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]