Перайсьці да зьместу

Сэрцавая няздатнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сардэчная няздатнасьць»)

Сэ́рцавая нязда́тнасьць — парушэньне кровазвароту ў тканках і органах у выніку пашкоджаньня цягліцы (міякарда) і кляпанаў сэрца, каранарных сасудаў міякарда (у тым ліку вірусам). Віды: вострая, хранічная[1].

Цяжкі ацёк нагі пры сэрцавай няздатнасьці (2010 г.)

Прадухіленьню хваробы спрыяе цялесная разьмінка цягам 40 хвілінаў 4 разы на тыдзень і зьмяншэньне спажываньня паваранай солі да менш за 5 грамаў на содні. Карысна ўжываць штодня прынамсі 6 пладоў гародніны і садавіны. Варта пазьбягаць ужываньня алькаголю і паленьня, у тым ліку пасіўнага. Таксама варта ўнікаць набору залішняй вагі (паказьнік вагі цела = вага ў кг / рост у мэтрах * рост у мэтрах > 25) і своечасова лячыць цукровы дыябэт[1].

Узьнікненьню хваробы спрыяе атлусьценьне, празьмерны ўзровень халестэрыну ў крыві (>5 мілімоль/літар), цукровы дыябэт, хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх (ХАХЛ), хваробы шчытападобнай залозы, злоўжываньне алькаголем і наркотыкамі[1].

Узьдзьмутая вена на шыі (паказаная стрэлкай) пры сэрцавай няздатнасьці (2010 г.)

Хвароба выяўляецца праз задышку, хуткую стамляльнасьць, парушэньне сэрцабіцьця (звыш 200 удараў за хвіліну), кашаль і ацёчнасьць у канцавінах[1].

У 2011 г. звыш паловы загінулых ад сэрцавай няздатнасьці злоўжывалі алькаголем (алькагалізм). 70% выпадкаў хваробы выявілі ў якасьці прычыны сьмерці і інваліднасьці ўжо пасьля іх наступленьня сярод працаздольнага насельніцтва[1].

  1. ^ а б в г д Сьвятлана Барысенка. Міма інфаркту і інсульту // Зьвязда : газэта. — 17 красавіка 2012. — № 74 (27189). — С. 4. — ISSN 1990-763x.