Сапраўднае жыцьцё (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сапраўднае жыцьцё
па-расейску: Настоящая жизнь
Жанр драма
Рэжысэр
Сцэнарыст Леанід Залкінд(ru)
У ролях
Апэратар
Вытворчасьць Белдзяржкіно
Дата выхаду 1930
Краіна Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларуская ССР
Мова няма, тытры па-маскальску
Старонка на IMDb

«Сапра́ўднае жыцьцё», таксама вядомы пад назвамі «Ўчы́нак камсамо́лкі Ве́ры» ці «Асабі́стае жыцьцё» — беларускі драматычны фільм рэжысэраў Аляксандра Гаўронскага і Вольгі Ўліцкай, прадстаўлены ў 1930 року.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Камсамолка Вера — старанная работніца запалкавай фабрыкі — завязала стасункі з маладым журналістам Косьцем. Калі дзяўчына выйшла за яго замуж ды пераехала ў ягоную кватэру, то даволі хутка трапіла ў «кайданы» сямейнага побыту. Муж пераканаў яе кінуць працу, бо для яе сапраўдным сэнсам жыцьця маюць стаць сям’я і дом. Хутка Вера зразумела, што ўцёкі ў побыт — ня проста ейная памылка, гэта дэзэртырства з сапраўднага жыцьця…

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актор Роля
Ганна Заржыцкая(ru) Вера Вера
Віктар Кулакоў(ru) Косьця Косьця
Яўгенія Мельнікава(ru) Таня Таня
Віктар Церахаў Пецька Пецька
Канстанцін Фядотаў Чубчык Чубчык
А. Шалапуціна Жукава Жукава
Ганна Абуховіч Ганна Ганна
А. Хлудзянёў Лёшка Лёшка
Р. Пракоп’еў Аляксей Іванавіч Аляксей Іванавіч

Вытворчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Здымкі адбываліся ў памяшканьнях Барысаўскай запалкавай фабрыкі «Пралетарская перамога»[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Садовский, Владимир (15 лістапада 2018) В кадре — район деревянной Зыбицкой. Как выглядел Минск в довоенных фильмах Плянэта Беларусь Праверана 17 лютага 2022 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]