Перайсьці да зьместу

Пасма пра Эймунда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сага пра Эймунда»)

Па́сма пра Э́ймунда[1] (Эймундава сага) — ісьляндзкая сага, якая захавалася ў складзе «Сагі пра Олава Сьвятога» паводле «Кнігі з Плоскага вострава», 1387—1394 гады[2]. Апісвае падзеі пачатку XI стагодзьдзя ў Кіеўскай Русі, калі конунг Эймунд Хрынгсан і яго дружына бралі ўдзел у змаганьні за сталец па сьмерці вялікага князя Ўладзімера Сьвятаславіча (1015 год) на баку наўгародзкага князя Яраслава Мудрага супраць полацкага князя Брачыслава Ізяславіча.

Зьмяшчае шмат зьвестак, якіх няма ў рускіх летапісах або супярэчаць ім (напрыклад, сьведчыць, што князя Барыса забіў Яраслаў, а не Сьвятаполк; вараг Эймунд княжыў у Полацку ды іншыя). У гістарыяграфіі існуюць супярэчлівыя погляды на верагоднасьць зьвестак сагі.

Кароткі пераказ блізкіх паводле зьместу падзеяў зьмяшчаецца ў пралёгу «Сагі пра Інгвара Вандроўніка». Галоўная адрознасьць ад «Эймундавай сагі» ў тым, што галоўны герой не нарвэжац, а швэд — Эмунд (Эймунд) Улафсан.

  1. ^ Белы А. Сагі // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 202.
  2. ^ Джаксон Т. Н. Эймунд Хрингссон // Древняя Русь в средневековом мире: Энциклопедия / Институт всеобщей истории РАН; Под ред. Е. А. Мельниковой, В. Я. Петрухин. — М., 2014. С. 472.