Рэтаўскі палац
Славутасьць | |
Рэтаўскі палац
| |
Выгляд сядзібы ў XIX стагодзьдзі
| |
Краіна | Летува |
Месцазнаходжаньне | Рэтаў |
Каардынаты | 55°43′42″ пн. ш. 21°55′53″ у. д. / 55.72833° пн. ш. 21.93139° у. д.Каардынаты: 55°43′42″ пн. ш. 21°55′53″ у. д. / 55.72833° пн. ш. 21.93139° у. д. |
Архітэктурны стыль | нэаклясыцызм |
Статус | разбураны |
Рэтаўскі палац | |
Рэтаўскі палац на Вікісховішчы |
Рэтаўскі палац — колішняя рэзыдэнцыя Агінскіх у Рэтаве (Летува). Уласна сядзіба не захавалася да нашых дзён (акрамя падмурку), аднак засталіся іншыя часткі архітэктурнага ансамблю: музычная школа, воданапорная вежа, парк, старожка, частка муру зь дзьвюмя брамамі, іншыя будынкі, а таксама родавая капліца, дзе пахаваныя Багдан Агінскі разам з братам, князем Мікалаем.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]17 красавіка 1892, на Пасху, у сядзібе і царкве засьвяціліся першыя ў Летуве электрычныя лямпачкі[1].
У 1909 значныя пашкоджаньні палацу спрычыніў пажар. У Першую сусьветную вайну ён быў разрабаваны, мноства каштоўнасьцей, музычныя інструмэнты і мастацкія творы вывезеныя ў Нямеччыну.
У 1924 року сядзіба была нацыяналізаваная і перададзеная Згуртаваньню летувіскіх каталіцкіх мацярок, якія ў 1926 року прадалі яго за даўгі. Новы ўласьнік, Повілас Юргайціс, разбурыў будынак і паставіў новы мураваны дом.
За савецкім часам у ім дзейнічаў саўгас-тэхнікум.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Rietavo dvaras - Oginskių užkoduotas pažangos kodas (лет.) Kpd.lt Праверана 2 верасьня 2015 г.