Рэпантыньні (Канада)
| Рэпантыньні франц. Repentigny | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Канада | ||
|---|---|---|---|
| Правінцыя | Квэбэк | ||
| Рэгіён | Лянад’ер | ||
| Дата заснаваньня | 1669, 1 чэрвеня 2002 і 1722 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 71,30 км² | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 45°44′ пн. ш. 73°28′ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 82 000 чал. (2011)[1] | ||
| Этнахаронімы | Repentignois[2] і Repentignoise[2] | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовыя індэксы | J5Y, J5Z, J6A | ||
| Сайт | ville.repentigny.qc.ca | ||
| Рэпантыньні на мапе Канады Рэпантыньні | |||
Рэпантыньні (па-француску: Repentigny) — горад у Канадзе, разьмешчаны ў правінцыі Квэбэку, зьяўляецца прадмесьцем гораду Манрэалю. Горад зьяўляецца 12-м паводле велічыні ў правінцыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснаваны ў 1670 годзе Жанам-Батыстам Ле Гардорам, Рэпантыньі зьяўляецца адным з найстарэйшых гарадоў у раёне Вялікага Манрэалю. На працягу 250 гадоў у мястэчку жылі сотні сялянаў, якія займаліся сельскай гаспадаркай. У 1677 годзе першы перапіс паказаў толькі 30 жыхароў. Першы муніцыпальны савет быў утвораны ў ліпені 1855 году. Бэнжамэн Маро стаў першым мэрам гораду.
Рэпантыньні быў аб’яднаны з суседнім горадам Ле Гардор 1 чэрвеня 2002 году. Плошча гораду ўзрасла з 29 да 69 км², а насельніцтва павялічылася на 70%.
Рэпантыньні зьяўляецца заходнім канчатковым пунктам былой дарогі Шмэн-дзю-Руа, якая ідзе на ўсход да гораду Квэбэку.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 2011 год у горадзе жыло 82 тысячы чалавек[1].
Мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле перапісу 2006 году было ўсталявана, што француская мова была роднай для 94,5% насельніцтва, у той час як ангельская была роднай для 1,4% насельніцтва.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 " Statistics Canada - Repentigny". 2011 census. Statistics Canada
- 1 2 https://www.donneesquebec.ca/recherche/dataset/gentiles — 2020.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Рэпантыньні (Канада) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| ||||||||