Шмэн-дзю-Руа
Шмэн-дзю-Руа (па-француску: Chemin Du Roy; «Каралеўская дарога») — гістарычная дарога, пракладзеная ўздоўж паўночнага ўзьбярэжжа ракі Сьвятога Лаўрэнція ў Квэбэку. Дарога пачынаецца ў Рэпантыньі й цягнецца амаль на 280 кілямэтраў на ўсход да гораду Квэбэк, ягоных усходніх ускраін. Большая частка Шмэн-дзю-Руа ў нашы дні знаходзіцца паблізу сучаснай шашы квэбэкскай шашы 138.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1706 годзе Вышэйшая рада Новай Францыі пастанавіла, што павінна быць пабудавана дарога, якая будзе злучаць паселішчы ўздоўж паўночнага ўзьбярэжжа ракі Сьвятога Лаўрэнція. Працы пачаліся ў 1731 годзе пад ачольваньнем старэйшага дарожнага наглядчыка Эсташа Лянуера дэ Буаклерка, а дарога была скончана ў 1737 годзе. Пасьля завяршэньня працы Шмэн-дзю-Руа мела шырыню ў 7,4 мэтры, больш за 280 кілямэтраў у даўжыню, і перасякала 37 фэадальных уладаньняў. Шмэн-дзю-Руа у той час была самай доўгай дарогай на поўнач ад ракі Рыё-Грандэ.