Рычард Рамірэс
Рычард Рамірэс | |
Дата нараджэньня | 29 лютага 1960[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 чэрвеня 2013[1][2] (53 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | пячонкавая няздатнасьць[d] і лімфома[d] |
Грамадзянства | ЗША |
Месца вучобы | |
Занятак | сэрыйны забойца |
Навуковая сфэра | д'яблапаклонства[d][3] і serial murder[d][3] |
Вядомы як | Начны сталькер |
Рычард Лейва Муньос Рамірэс[4] (па-ангельску: Richard Ramírez, 29 лютага 1960 — 7 чэрвеня 2013), таксама вядомы як «Начны сталькер» — амэрыканскі сэрыйны забойца лацінаамэрыканскага паходжаньня. Забіў прынамсі 16 чалавек. Учыняў забойствы розных сацыяльных груп з асаблівай жорсткасьцю. Вызнаваў сатанізм[бел.(наркамаўка)] як сваю веру.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзяцінства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 29 лютага 1960 году ў Эль-Паса, штат Тэхас. Быў пятым і самым малодшым дзіцем у сям’і мэксыканскага эмігранта Хуліяна Рамірэса і мэксэканкі Мэрсэдэс Муньёс[5][6].
Псыхіятар Майкл Стоўн(en) апісвае Рамірэса як ”зробленага” псыхапата ў адрозьненьне ад ”прыроджанага” псыхапата. Ён кажа, што шызоіднае расстройства асобы Рамірэса спрыяла яго абыякавасьці да пакут сваіх ахвяр і таму, што ён не паддаецца лячэньню. Стоўн таксама заявіў, што Рамірэс некалькі разоў губляў прытомнасьць і ледзь не памёр, не дажыўшы да шасьці гадоў, у выніку чаго «пазьней разьвілася скроневая эпілепсія, агрэсыўнасьць і гіпэрсэксуальнасьць»[7].
У дзяцінстве ён пакутаваў на эпілепсію. Стаў ужываць лёгкія наркотыкі й паліць марыхуану ва ўзросьце 10 гадоў, да гэтага яго школьныя посьпехі былі сярэднія, пасьля ж яго пасьпяховасьць і дысцыпліна ўпалі канчаткова.[8]
Хуліян Рамірэс быў схільны да прыступаў гневу, якія рэгулярна прыводзілі да фізычнага гвалту. Ён рэгулярна зьбіваў сваю жонку й дзяцей. Ад цяжкіх кулакоў малады Рычард уцякаў на могілкі, часта спаў на магілах. Рычард пайшоў з дому й спаў на вуліцы, пакуль яго не прытуліла старэйшая сястра Рут. Яе муж Раберта, заўзяты наркаман, заахвоціў Рычарда да ЛСД і распавёў аб сатанізьме — акультным сьветапоглядзе, пасьлядоўнікам якога Рамірэс называў сябе да апошніх дзён жыцьця.
У 12 гадоў ён стаў праводзіць шмат часу са сваім стрыечным братам Мігелем Рамірэсам, вэтэранам вайны ў Віетнаме[9]. Вярнуўшыся з вайны, Мігель выхваляўся аповядамі аб тым, як ён катаваў і забіваў варожых салдат, і ў пацьверджаньне сваіх словаў паказваў брату палароідныя здымкі зьнявечаных ахвяр вайны. Мігель навучыў брата паліць марыхуану. 4 мая 1973 году Рычард стаў сьведкам сваркі паміж сваім стрыечным братам і яго жонкай. Сварка скончылася тым, што Мігель забіў сваю жонку, стрэліўшы ёй ва ўпор у твар. Кроў пры гэтым запырскала юнаму Рычарду твар. Гэта забойства й сам брат у цэлым моцна паўплывалі на псыхаэмацыйны стан Рычарда. Пасьля ўбачанага забойства Рамірэс замкнуўся ў сабе.[10]
Пайшоў з 9 класа школы. Захапляўся цяжкай музыкай і акультызмам.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хуліян Рамірэс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хуліян Рамірэс (па-ангельску: Julián Tapia Ramirez) быў эмігрантам з Мэксыкі, які пасяліўся ў Эль-Паса, Тэхас. Ён быў сямейным чалавекам зь пяцьцю дзецьмі. Аднак ён часта паддаваўся прыступам гневу, што прыводзіла да фізычнага насільля ў адносінах да жонкі й дзяцей. Ён рэгулярна зьбіваў сваю жонку й дзяцей[11]. Ёсьць інфармацыя, што Хуліян Рамірэс прывязваў Рычарда да крыжа на могілках і зьдзекаваўся зь іх. Гэта стварыла атмасфэру страху й няўпэўненасьці ў сям’і, што нэгатыўна паўплывала на Рычарда.
Працаваў чыгуначнікам.[6]
Ахвяры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Джэні Вінкаў — 79-гадовая дзяўчына была забітая Рамірэсам 27 чэрвеня 1984 году, калі ён таксама абрабаваў яе дом у Гласэл-парку ў Лос-Анджэлесе.[12]
- Дэйл Оказасі — 17 сакавіка 1985 г. Рамірэс застрэліў 34-гадовую Оказасі ў яе доме ў Роўзьмідзе, штат Каліфорнія, пасьля нападу на яе суседку па дому Марыю Эрнандэс, 20 гадоў, якая выжыла.
- Цай-Лян «Вераніка» Ю — у той жа дзень (17 сакавіка 1985 г.), што й адбылося забойства ў Розьмідзе, 30-гадовую Ю выцягнулі з машыны й забілі.
- Вінцэнт Зазара — 27 сакавіка 1985 году Рамірэс уварваўся ў дом 64-гадовага Вінцэнта Зазары й забіў яго, калі той спаў.
- Максін Зазара — 44-гадовая жанчына была забітая ў выніку таго ж нападу, што й яе муж Вінцэнт Зазара 27 сакавіка 1985 году.
- Уільям Доі — Рамірэс уварваўся ў дом 65-гадовага Доі ў Монтэрэй-парку 14 мая 1985 г., дзе сьмяротна застрэліў яго.
- Мэйбл «Ма» Бэл — 84-гадовая дзяўчына памерла пасьля таго, як Рамірэс напаў на яе ў яе доме ў Манровіі, штат Каліфорнія, 29 чэрвеня 1985 году.
- Мэры Луіза Кэнан — 77-гадовая ўдава была забітая ў сваім доме ў Аркадзыі, штат Каліфорнія, 2 ліпеня 1985 году.
- Джойс Люсіль Нэльсан — 61-гадовая дзяўчына была забітая да сьмерці 7 ліпеня 1985 году Рамірэсам, які таксама абрабаваў яе дом у Мантэрэй-парку. Макс Кнайдынг — 20 ліпеня 1985 году Рамірэс напаў з мачэтэ і забіў яго.
- Лела Кнайдынг — 66-гадовая жонка Макса Кнейдынга таксама была забітая ў той жа дзень (20 ліпеня 1985 г.) пасьля таго, як Рамірэс уварваўся ў дом пары ў Глендэйле, Каліфорнія, які ён таксама абрабаваў.
- Чайнаронг Кованант — 32-гадовы хлопец быў застрэлены ў сваім доме ў Сан-Вэлі 20 ліпеня 1985 году.
- Эляс Абават — Рамірэс застрэліў 31-гадовага хлопца 8 жніўня 1985 г. у Дайманд-Бары, штат Каліфорнія, падчас крадзяжу сямейнага дома.[13][14][15][16][12]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Richard Ramirez // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Richard "Night Stalker" Ramirez // Энцыкляпэдыя мэталу — 2002.
- ^ а б Ramirez, Richard Muñoz // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Richard Ramirez | Biography, Night Stalker, Death, Childhood, & Facts | Britannica
- ^ Creep: Accusations and Confessions - Myriam Gurba - Google Books
- ^ а б Richard Ramirez: Biography, Serial Killer, The Night Stalker
- ^ Personality-Disordered Patients: Treatable and Untreatable - Michael H. Stone - Google Books
- ^ Suspect’s Dad Puts Blame on Drug Use — Los Angeles Times (latimes.com)
- ^ ‘Night Stalker’ Killer Richard Ramirez Dies at 53 - The New York Times
- ^ Richard Ramirez: Night Stalker At Large | Just Spit It Out Already! (archive.org)
- ^ The night stalker : Philip Carlo : Free Download, Borrow, and Streaming : Internet Archive
- ^ а б Who were 'Night Stalker' Richard Ramirez's victims? | The US Sun
- ^ Richard Ramirez Dies: Complete List And Timeline Of 'Night Stalker' Victims [PHOTO] | IBTimes
- ^ List of victims of Night Stalker Richard Ramirez - UPI Archives
- ^ Richard Ramirez | Murderpedia, the encyclopedia of murderers
- ^ Richard Ramirez victims list: How many people the Night Stalker serial killer murdered, and how he was caught – The i Paper