Рыцар
Ры́цар (па-нямецку: Ritter, па-лацінску: miles, caballarius, па-француску: chevalier, па-ангельску: knight, па-італьянску: cavaliere, першапачаткова — вершнік) — сярэднявечны дваранскі ганаровы тытул у Эўропе.
Рыцарства, як ваеннае і землеўладальніцкае саслоўе, паўстала ў франкаў у сувязі зь пераходам у VIII стагодзьдзі ад народнага пешага войска да коннага войска васалаў.
Пад уплывам царквы і паэзіі яно выпрацавала маральны і эстэтычны ідэал ваяра, а ў эпоху Крыжовых паходаў, пад уплывам узьніклых тады духоўна-рыцарскіх ордэнаў, замкнулася ў спадчынную арыстакратыю, лічыўшую сябе міжнародным ваенным ордэнам. Узмацненьне дзяржаўнай улады, перавага пяхоты над коньніцай, вынаходзтва агнястрэльнай зброі, стварэньне сталага войска ператварылі фэадальнае рыцарства да канца сярэднявечча ў палітычнае саслоўе нетытуляванага дваранства.
Рыцарскія годнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рыцарскія годнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- мужнасьць (pronesse)
- адданасьць (loyaute)
- шчодрасьць (largesse)
- разважлівасьць (le sens, у сэнсе ўмеранасьці)
- вытанчаная таварыскасьць, куртуазнасьць (courtoisie)
- пачуцьцё гонару (honneur)
Рыцарскія прыказаньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- быць верным хрысьціянінам
- ахоўваць царкву і Эвангельле
- абараняць слабых
- любіць Радзіму
- быць мужным у бітве
- падпарадкоўвацца і быць адданым сэньёру
- казаць праўду і трымаць сваё слова
- аберагаць чысьціню нораваў
- быць шчодрым
- дужацца са злом і абараняць дабро, і г. д.
Сымбалізм рыцарства у геральдыцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Высакародны рыцар лічыў за ганьбу для сябе ваяваць пешым, уяўляў сябе альбо вершнікам у баявых дасьпехах (як, напрыклад, на гербе Пагоня), альбо, замест гэтага, зьмяшчаў на свой герб падкову — самую паважаную і любімую славянінам эмблему. Крыж — таксама сымбаль высакароднага рыцарства, але калі падкова ўказвае на баявое значэньне, то крыж — на рэлігійнае значэньне рыцара. Крыж — перамога крыжа над месяцам (сымбалем паганства, татараў), перамога, атрыманая мячом, і ўзнагарода, якая чакала на нябёсах кожнага, хто выканаў на зямлі волю Бога. Такім прыкладам можа служыць герб Любіч, альбо герб старажытнага шляхецкага рыцарскага роду Грушэцкіх.
Замкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнікамі сярэднявечнага рыцарства застаюцца замкі XII—XIV стст. З адміраньнем рыцарства такія замкі ператвараліся часам у злачыньніцкія гнёзды, апорныя пункты для сыстэматычнага рабаваньня прыежджых суседзяў. Рудольфу Габсбурскаму прыналежыць гонар зьнішчэньня ў Нямеччыне вялікага ліку разбойніцкіх гнёздаў такіх рыцараў-рабаўнікоў.
Узбраеньне і тактыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XI—XII стст. рыцараў абараняла толькі кальчуга. У XIII ст. зьяўляюцца нагруднікі і карсэт. Кожны цяжкаўзброены рыцар браў з сабою трох коняў і аднаго, дзьвух альбо трох парабкаў (збраяносцаў).
Звычайным пастраеньнем для атраду рыцараў сярэднявечча быў «клін», які мог налічваць ад некалькі сотняў да некалькі тысячаў. Перад бітвай войскі выстройваліся ў тры баявыя лініі, адна за другой, а кожная баявая лінія распадалася на «кліны», і мела цэнтар і два крыла.
У сувязі з ваенным бытам рыцараў у Францыі зьявіліся рыцарскія турніры, якія хутка распаўсюдзіліся затым у Нямеччыне, Англіі і іншых краінах Эўропы.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Gautier. La Chevalerie. — P., 1884.
- Schreckenstein R. von. Die Ritterwurde und der Ritterstand. — Freiburg im Br., 1886.
- Schulz A. Das hofische Leben zur Zeit der Minnesinger. — 1879—1880. — (2. Aufl. — 1889.).
- Kohler Die Entwickelung des Kriegswesens und der Kriegfuhrung in der Ritterzeit.
- Henne am Rhyn. Geschichte des Rittertums. — Leipzig.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рыцар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў