Рымішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рымішкі
лац. Rymiški
лет. Rimiškiai
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Уцянскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°42′50″ пн. ш. 25°38′38″ у. д. / 55.71389° пн. ш. 25.64389° у. д. / 55.71389; 25.64389Каардынаты: 55°42′50″ пн. ш. 25°38′38″ у. д. / 55.71389° пн. ш. 25.64389° у. д. / 55.71389; 25.64389
Рымішкі на мапе Летувы
Рымішкі
Рымішкі
Рымішкі

Рымішкі (лет. Rimiškiai) — вёска ў Летуве, каля ракі Сьвятой. Уваходзяць у склад Ужпольскага староства Ўцянскага раёну Ўцянскага павету.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Рым (імя)

Рым або Рыма (Rim, Rimo) — імя германскага паходжаньня[1]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага (гоцкага) імя Rym[2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIX ст. Рымішкі ўваходзілі ў склад Вількамірскага павету Ковенскай губэрні[6].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1902 год — 36 чалавек у вёсцы Рымішках і 19 чалавек у засьценку Рымішках[7]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1273.
  2. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 208.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 98.
  7. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 148.