Франчэска Бараміні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Франчэска Бараміні
Borromini.jpg
праца невядомага мастака
Дата нараджэньня 25 верасьня 1599
Месца нараджэньня Бісонэ, Тычына
Дата сьмерці 2 жніўня 1567
Месца сьмерці Рым
Месца пахаваньня Сан-Джавані-дэі-Фіярэнціні[d]
Занятак архітэктура
Плынь барока
Узнагароды
Supreme Order of Christ

Франчэска Бараміні (па-італьянску: Francesco Borromini), уласна Франчэска Кастэльлі, па-італьянску: Francesco Castelli, 25 верасьня 1599, Бісанэ, Тычына2 жніўня 1667, Рым) — выбітны італьянскі архітэктар, найбольш радыкальны прадстаўнік раньняга барока.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын каменячоса, сам вучыўся на каменячоса ў Міляне. З 1619 году працаваў у Рыме на Карла Мадэрна, свайго далёкага сваяка, у саборы Сьвятога Пятра. Пасьля сьмерці Мадэрна далучыўся да групы Бэрніні, дабудоўвае паляцца Барбэрыні. У далейшым працаваў у Рыме ў пастаянным суперніцтве з Бэрніні за папскую ўвагу. Для ягонай творчай манеры былі характэрныя адсутнасьць прамых лініяў, багацьце мудрагелістых архітэктурных дэталяў, ускладненая пляніроўка інтэр’ераў з галавакружнымі перападамі ўзроўняў. Завяршыўшы капэлу Фальканьеры ў царкве Сан-Джаваньні дэі Фіёрэнтыні, 22 ліпеня 1667 году адчуў сябе цяжка хворым і больш не выходзіў з дому. Спаліў рукапісы й малюнкі, затым пакончыў з сабой.

Асноўныя пабудовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.2, Мн., 1996, С.291

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]