Перайсьці да зьместу

Рутенія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рутенія

Анатоль Сухі на Эўрамайдане
Гады з 1989
Месца ўтварэньня Сьцяг Украіны Кіеў
Мова украінская
Былыя ўдзельнікі
  • Уладзіслаў Вазьняк
  • Аляксандар Верамчук
  • Ігар Давыдзянц
  • Эдуард Драч
  • Канстанцін Ерафееў
  • Яраслаў Заброцкі
  • Валер Касянюк
  • Зьмітро Маторны
  • Зьмітро Підлускі
  • Салман Салманаў
  • Зьмітро Сенькаў
  • Раман Суржа
  • Тацяна Талашчанка
  • Алесь Ульяненка
  • Пятро Шаравера

«Руте́нія»  (па-беларуску: Рутэ́нія) — украінскі музычны гурт з Кіеву, заснаваны ў 1989 року.

У канцы 80-х рокаў XX ст. на мастацка-палітычных акцыях студэнцкага аб’яднаньня «Грамада» пачалі гучаць песьні ў выкананьні студэнтаў фізычнага факультэту КДУ Анатоля Сухога і Кастанціна Ерафеева. Аўтарам пераважнай большасьці тэкстаў і мэлёдыяў быў Анатоль, а з падачы Канстанціна наваствораны гурт атрымаў назву «Рутенія».

У 1989 да дуэту Сухога і Ерафеева далучыліся студэнты-эканамісты Зьмітро Маторны (гітара), Зьмітро Сенькаў (бас-гітара), Тацяна Талашчанка (скрыпка). У гэтым складзе «Рутенія» запісала аматарскі магнітаальбом «Україна сучасна в рамках дозволеного» і здабыла дыплём першай «Чырвонай Руты».

У тыя часы фактычна разам з «Рутенією» былі таксама: пісьменьнік Алесь Ульяненка (частковае аўтарства ды ідэя тэксту песьні «Київ то Гарлем»), «імпрэсарыё» Пятро Шаравера, аўтар-выканавец — Аляксандар Верамчук.

У 1990 да гурту далучыўся пэркусіяніст Салман Салманаў — у будучыні ўдзельнік гуртоў «Вій» ды «Мандри».

У 1991 гурт у складзе Ерафеева, Сухога, Салмана, Лук’яненкі (гітара) і Смажанкі (духавыя) запісаў альбом «Похрещені вогнем» і ўзяў удзел у другім фэстывалі «Червона рута» ў Запарожжы.

Пад час запісу на студыі БЗЗ альбому «Вулиці рожевого міста» ў 1992 року да «Рутенії» далучыліся гітарыст Раман Суржа, басіст Ігар Давыдзянц («Табула Раса») ды бубнач Зьмітро Підлускі. Гук «Рутенії» атрымаў рокавае адценьне.

У 1993—1994 гурт фактычна не існаваў. У 1995 выйшаў магнітаальбом «Вулиці рожевого міста». Пасьля працяглага перапынку Анатоль Сухі стварыў новую каманду «Кам’яний вітер», аднак пасьля сышоў зь яе.

У 1997 адбылося адраджэньне «Рутеніі» ў новым складзе: Анатоль Сухі, гітарыст Валер Касянюк, басіст Уладзіслаў Вазьняк, бубнач Аляксандар Камісаранка. Запісаны альбом «Провінційний джаз», пазьней — «Десь за Дніпром гримить гроза».

«Рутенія» на Эўрамайдане 29 сьнежня 2013

У 2001 Канстанцін Ерафееў і Рыгор Лук’яненка запісалі ўласны альбом «Легіонер» (тэксты і музыка Аляксандра Верамчука ды Анатоля Сухога). Таксама ў гэтым годзе выйшла кружэла «Рутенія — 10 років по тому» (бел. Рутэнія — праз дзесяць гадоў), у які ўвайшлі песьні з альбому «Вулиці рожевого міста».

У 2002 року была запісаная дэма-вэрсія альбому паўстанцкіх песьняў «Безіменні» (бел. Безыменныя), якая разышлася ў пірацкіх копіях. У 2007 року частка альбому «Безіменні» выпушчаная пад назваю «Неопалима купина». У 2011 року скончылася праца над другой часткай праграмы, прысьвечанай УНА-УНСО. Праграма, дапоўненая сьпевамі ў выкананьні саміх аўтараў з УНСО, выйшла на двух CD пад назваю «Хто живий» (бел. Хто жывы).

У 2015 року ўбачыў сьвет альбом «Життя триває, точиться війна» (бел. Жыцьцё працягваецца, цягнецца вайна).

  • 1989 — «Україна сучасна в рамках дозволеного»
  • 1991 — «Похрещені вогнем»
  • 1995 — «Вулиці рожевого міста»
  • 1998 — «Провінційний джаз»
  • 2001 — «Рутенія-10 років по тому»
  • 2001 — «Легіонер. Дорогами війни та кохання»
  • 2002 — «Вулиці рожевого міста» (перавыданьне)
  • 2002 — «Десь за Дніпром гримить гроза»
  • 2002 — «Провінційний джаз» (перавыданьне)
  • 2003 — «Безіменні» (неапублікаваны)
  • 2007 — «Неопалима купина»
  • 2009 — «А серце — за Вкраїну…»
  • 2009 — «Під крилом кондора. Рутенія. 1991» (рэстаўрацыя касэтнага запісу «Рутенії» 1991 р.)
  • 2011 — «Хто живий»
  • 2014 — «Бо йде війна» (інтэрнэт-складанка)
  • 2015 — «Життя триває, точиться війна»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]