Вій (гурт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вій
Інфармацыя
Гадыз 1991
АдкульКіеў, Украіна
Моваукраінская
Жанр(ы)рок, этна
Удзельнікі
  • Дзьмітро Добры-Вечар
  • Леся Рой
  • Аляксандар Гросман
  • Дзьмітро Крузаў
  • Мікола Радыёнаў
  • Настасься Клімава
Былыя ўдзельнікіСашко Лірнік
viyfromkiev.livejournal.com

«Вій» — украінскі этна-рок-гурт, заснаваны ў 1991 року ў Кіеве[1].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У першапачатковы склад гурту ўвайшлі: Дзьмітро Добры-Вечар (бас-гітара, вакал, тэксты, музыка), Ігар Лямешка (лідэр-гітара, бэк-вакал), Алег Казлоў (гітара, бэк-вакал), Юры Мезянчук (барабаны), Руслан Меляшчэнка (пэркусія, конгі), Вячаслаў Міклуха (віялянчэль), Сашко Паўлаў (мэнэджар).

Гурт станаў дыплямантам фэстываляў «Чырвоная рута» 1991 і 1993 рокаў. Улетку 1993 у Польшчы выйшаў першы альбом пад назовам «Вій». Кампазыцыя «Закрутило небо колесом» з гэтага альбому заняла другое месца ў гіт-парадзе Варшаўскага радыё. 7 песьняў гурту перамагалі ва ўкраінскіх гіт-парадах, па выніках сацыялягічнага апытаньня «Вій» увайшоў у 30-ку найпапулярнейшых выканаўцаў Украіны.

У 1994 у Кіеве выйшаў другі альбом «Чорна Рілля». Увосені таго ж году гурт узяў удзел у туры пераможцаў фэстывалю «Чырвоная рута» па Вугоршчыне, Славаччыне, Нямеччыне, Францыі, Польшчы.

У 1995 гурт прызнаны найлепшым альтэрнатыўным гуртом Украіны. На студыі «Укртэлефільм» быў зьняты 70-хвілінный дакумэнтальны фільм пра творчасьць калектыву.

У 1996 альбом «Чорна Рілля» перавыдадзены ў Кіеве. У 1997 запісаны альбом «Jazz».

У 2001 альбом «Чорна Рілля» быў перавыдадзены на CD. У 2003 выйшаў альбом «Хата скраю села», у 2004 — альбом «Вій. Рок легенди України» (2004). У гэтым жа годзе апошнім разам перавыдадзены альбом «Чорна Рілля».

У канцы 2004 року музыкі бралі ўдзел у пратэстах на Майдане Незалежнасьці.

У 2006 перавыдадзены альбом «Хата скраю села».

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Вій» (1993) аўдыёкасэта
  • «Чорна рілля» (1994) аўдыёкасэта
  • «Чорна рілля» (2001) CD, аўдыёкасэта
  • «Хата скраю села» (2003) CD
  • «Хата скраю села» (2004) CD, абмежаваны выпуск (89 асобнікаў)
  • «Чорна рілля. Колекційне видання» (2004) CD
  • «13 Років Самотності. Частина І. Лірична» (2004) CD, абмежаваны выпуск
  • «Рок-легенди України. Вій» (2004) CD, аўдыёкасэта
  • «Хата скраю села» (2005) CD, абмежаваны выпуск
  • «Хата скраю села» (2006) CD
  • «Йшов я небом» (2010)[2]

DVD, MP3, VHS[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Перлини української культури Vol.5 — Популярна Музика (Антологія сучасного музичного виконавства України)» (2004) CD
  • «Вій. Мультимедійна енциклопедія» (2005) 2CD
  • «Мультимедійний диск — Sacratum» (український готичний журнал), #3’2006
  • «Виступ групи Вій — Луцьк, Пивний клуб «Майдан» 13.05.06 — live» (2006) DVD, Video
  • «Виступ групи Вій — Луцьк, Пивний клуб «Майдан» 13.05.06 — live» (2006) DVD, Video

Самотнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Не дала земля» (1994)
  • «Не кохай мене, Марино!» (1994)
  • «Бісова сила \ Між землею і небом» (1998)
  • «Відрізана голова» (2004) miniCD, абмежаваны выпуск (100 асобнікаў)
  • «Змія» (2004) miniCD, абмежаваны выпуск (100 асобнікаў)
  • «Good-bye my revolution» (2009)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Історія групи (укр.) офіційний сайт київської групи Вій. Вій. Архіўная копія ад 2 верасьня 2014 г.
  2. ^ Альбом «Йшов я небом» гурт Вій презентуватимуть у пабі План Б

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]