Кому Вниз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Кому Вниз
Komu Vnyz v TERNOPOLI.jpg
Інфармацыя
Гады 1988 — цяпер
Адкуль Украіна
Мова украінская, расейская, ангельская, нямецкая
Жанр рок
готык-рок
фолк-мэтал
Афіцыйная старонка http://www.komuvnyz.com
Удзельнікі
  • Андрэй Серада
  • Уладыслаў Малюгін
  • Сяргей Сьцепаненка
  • Уладзіслаў Макараў
  • Яўген Разін

«Кому́ Вниз» (па-беларуску: Каму ўніз) — украінскі рок-гурт, адрозны сваім стылем выкананьня і глыбіннаю сэміётыкай тэкстаў. У апошнія гады крытыкі ідэнтыфікуюць творчасьць «Кому вниз» як фолк-готыку.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Запачаткавалі гурт у 1988 року калегі-акторы Андрэй Серада і Ўладыслаў Макараў. Сьпярша выконвалі песьні па-расейску, але на першы фэст «Чырвоная рута(uk)» Серада падрыхтаваў твор, напісаны ім яшчэ ў 1983 року да дня нараджэньня бацькі. Зь песьняю «Суботів» гурт заняў 2 месца ў жанры рок-музыкі.

Выдаўшы першы альбом «Падая вверх» (бел. Па́даючы ўгору), у якім не было ніводнае песьні па-ўкраінску, гурт з астатнімі ляўрэатамі выправіліся на гастролі ў Канаду з ужо абноўленым украінскамоўным рэпэртуарам. Пасьля гурт зьдзейсьніў турнэ па Польшчы і Ўкраіне.

Дзеля падрыхтоўкі другога альбому ўдзельнікі гурту пакінулі асноўныя месцы працы і цалкам заняліся музычнай дзейнасьцю. Праца скончылася толькі ў 1996 року, у якім і выйшаў пераломны альбом «In Kastus». У ім ужо выразіста прабіваецца пахмурная гатычная стылістыка, фольк стае больш індустрыяльным.

У наступным року адбыўся першы сольны канцэрт гурту, які, хоць і меў назву «In Kastus», складаўся ў асноўным з новых песьняў, якія былі напісаныя з моманту выхаду апошняга альбому. Песьні, выкананыя на гэтым канцэрце, склалі трэці альбом «In Kastus In Vivo», які выйшаў адразу на трох носьбітах (CD, аўдыё- і відэакасэты).

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Студыйныя альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жывыя альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міні-альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Складанкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]