Перайсьці да зьместу

Словаўтварэньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Словаўтварэньне (дэрываталёгія) — разьдзел мовазнаўства, які вывучае словаўтваральную сыстэму мовы (сукупнасьць словаўтваральных тыпаў і гнёздаў, структуру вытворных словаў, словаўтваральныя сродкі і законы ўтварэньня словаў).

Словаўтварэньне — не мэханічнае папаўненьне слоўнікавага складу мовы, а стварэньне словаў, значэньне і граматычныя ўласьцівасьці якіх ужо прадвызначаныя ўтваральнай асновай і словаўтваральнымі сродкамі.

Задачы словаўтварэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. Вывучэньне сродкаў і спосабаў утварэньня новых словаў.
  2. Устанаўленьне словаўтваральных сувязей паміж асноўнымі (базавымі) і ўтворанымі ад іх словамі.
  3. Раскрыцьцё сыстэмных адносінаў, што рэгулююць стварэньне новых словаў.

Прадметам словаўтварэньня зьяўляецца слова з пункту гледжаньня яго марфэмнай і словаўтваральнай структуры.

Сувязь зь іншымі разьдзеламі мовазнаўства

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ня ведаючы марфэмаў, іх значэньне і функцыянаваньне, немагчыма займацца словаўтварэньнем, паколькі працэс словатворчасьці найперш адбываецца з дапамогай словаўтваральных сродкаў (словаўтваральных афіксаў). Ня ведаючы законаў словаўтварэньня цяжка высьветліць і марфэмную структуру словаў.

У мове пастаянна адбываецца працэс утварэньня новых словаў (узуальных, патэнцыяльных, аказіянальных).

Утварэньне новых словаў адбываецца ня толькі на базе ўзуальных словаў, але і ад устойлівых выразаў.

Новае ўтворанае слова і любое вытворнае слова ўключаюцца ў пэўны лексыка-граматычны пласт словаў і ім надаюцца граматычныя характарыстыкі.

Утварэньне новых словаў адбываецца і на базе цэлых словазлучэньняў і спалучэньняў словаў.

Вядучыя дэрыватолягі: Л. Шакун, П. Сьцяцко, П. Шуба, М. Прыгодзіч, З. Бадзевіч, М. Круталевіч, А. Лукашанец і іншыя.

  • Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
  • Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.