Руская вуліца (Вільня)
| Руская лац. Ruskaja | |
| вуліца | |
| Агульная інфармацыя | |
|---|---|
| Гістарычны раён | Старое Места |
| Былыя назвы | Мітрапаліцкая, Спаская, Прачысьценская |
| Даўжыня | 150 м |
| Паштовыя індэксы | LT-01125 |
| На мапе | |
| Вуліца Руская ў Вікісховішчы | |
Ру́ская ву́ліца[a][1] (лет. Rusų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае вуліцы Літарацкую і свой гістарычны працяг (цяпер вуліца Майроніса) да моста ў Зарэчча.
Архітэктурныя дамінанты вуліцы — цэрквы Прачысьценская і Спаская (перабудаваная ў жылы дом), помнікі архітэктуры XIV—XIX стагодзьдзяў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Атрымала сваю назву ад Рускага Гораду, да якога яна праходзіць. У гістарычных крыніцах упамінаецца як Мітрапаліцкая (ад іншай назвы Рускага Гораду — юрыдыкі мітрапалітаў Кіеўскай, галіцкай і ўсяе Русі мітраполіі), Спаская (ад Спаскай царквы) і Прачысьценская (ад Прачысьценскай царквы).
Да 1-й паловы XX ст. была даўжэйшай і даходзіла да скрыжаваньня з Зарачанскай вуліцай і моста на Зарэчча. На гэтым працягу гістарычнай трасы (вуліца Майроніса) у наш час апынулася Прачысьценская царква, што раней стаяла на самой вуліцы.
4 верасьня 2016 году летувіскія ўлады ўрачыста адкрылі шыльду з назвай вуліцы на расейскай мове і выявай купалоў-цыбулінаў. З нагоды адкрыцьця выступіў расейскі фальклёрны ансамбль «Аринушка». У гэты ж дзень невядомыя замазалі шыльду карычневай фарбай[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Руская вуліца ў мастацтве
- Прачысьценская царква паводле інвэнтару XVII ст.
- Прачысьценская царква да 1810
- Прачысьценская царква да 1810
- Прачысьценская царква, пераробленая ў анатамічную залю
- Прачысьценская царква па маскоўскай перабудове, 1870
- Руіны Спаскай царквы, 1870
- Руіны Спаскай царквы, 1874
- Прачысьценская царква. Ё. Камараўскас, 1899
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ таксама вуліца Прачысьценская
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
- ↑ У Вільні зафарбавалі шыльдачку «Руская вуліца», Хартыя’97, 4 верасьня 2016.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN 9986-9228-2-8.