Перайсьці да зьместу

Румынскі фронт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Румынскі фронт
Румынский фронт
Гады існаваньня 3 (16) сьнежня 1916 году — студзень — люты 1918 году
Краіна Сьцяг Румыніі Румынія
Сьцяг Расеі Расейская імпэрыя
Уваходзіць у Расейская імпэратарская армія
Тып Фронт
Дысьлякацыя Румынія, Расейская імпэрыя
Войны Першая сусьветная вайна 1914—1918

Румынскі фронтагульнавайсковае апэратыўна-стратэгічнае фармаваньне (аб’яднаньне, фронт) Расейскай арміі на паўдневым крыле расейска-нямецкага фронту ў Першай сусьетнай вайне. Утвораны 3 (16) сьнежня 1916 году ў сувязі з разгромам румынскай арміі войскамі нямецкай кааліцыі, якое адбылоіся восеньню 1916 году.

Скарочанае найменьне — РФ[1].

Стварэньне фронту

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уступленьне Румыніі ў вайну 14 (27 жніўня) 1916 году не палепшыла сытуацыю для Антанты. Страціўшы ў баявых дзеяньнях 1916 году амаль усю сваю тэрыторыю і каля 250 тысячаў чалавек забітымі, параненымі і палоннымі, Румынія практычна выбыла з вайны. Расейскія войскі, якія прыйшлі на дапамогу румынскай арміі, спынілі ў сьнежні 1916 — студзені 1917 году аўстра-нямецкія войскі на рацэ Сірэт. Быў створаны Румынскі фронт Расейскай арміі, у які ўвайшлі кіраўніцтва, Дунайская армія, 6-я армія з Петраграду, 4-я армія са складу Заходняга фронту і 9-я армія са складу Паўночна-Заходняга фронту, а таксама рэшткі румынскіх войскаў.

Пасьля летняй кампаніі 1916 году ў пазыцыйных ваенных дзеяньнях на Заходнім тэатры вайны Расеі надышла зімовая перадышка. «Адпачыць» не атрымалася толькі Румынскаму фронту, дзе працягваліся баявыя дзеяньні. Так, агульныя страты РІА, з 31 сьнежня па 6 студзеня 1917 году, склалі 2 723 забітых, 7 656 параненых, 373 кантужаных і 453 зьніклых безь вестак. У тым ліку 2 245 забітых (82,5 %) — на Румынскім фронце[2]. У студзені ў склад фронту падыходзіла па 4 вайсковыя эшалёны з падмацаваньнямі ў суткі, замест трох у сьнежні 16-га. Некамплект асабістага людзей у першай дэкадзе студзеня 17-га меўся толькі на Румынскім фронце, таму камандаваньне фронту адпраўляла заяўкі на папаўненьне, так да 1 красавіка 1917 году Румынскі фронт прасіў паставіць 380 маршавых рот[2] у яго склад.

Склад фронту (пэрыяд)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Кіраваньне (штаб)
    • Фармаваньні кіраваньня і непасрэднага падпарадкаваньня.
  • 4-я армія (сьнежань 1916 — пачатак 1918 г.)
  • 6-я армія (сьнежань 1916 — пачатак 1918 г.)
  • 8-я армія (верасень 1917 г. — пачатак 1918 г.)
  • 9-я армія (сьнежань 1916 — пачатак 1918 г.)
  • 1-я румынская армія (пад камандаваньнем генэрала Крысьцеску)
  • 2-я румынская армія (генэрал Авярэску).

Працягласьць Першай лініі (перадавой лініі, лініі фронту) — 600 кілямэтраў[3]. Да канца 1916 годуна Румынскім фронце знаходзілася 1/4 частка дзеючых Узброеных сіл Расеі (35 пяхотных і 13 кавалерыйскіх дывізій)[3].

Кароль Румыніі Фэрдынанд I.

Галоўнакамандуючы войскамі фронту

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Румынскі фронт у 1917 годзе

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актыўныя баявыя дзеяньні на Румынскім фронце былі адноўленыя ў ліпені 1917 году пасьля праваленага чэрвеньскага наступу. У бітве ў Мэрэшці (пачалася 22 ліпеня) румынскай арміі на чале генэрала А. Авярэску ўдалося вызваліць каля 500 км² тэрыторыі[Крыніца?]. Наступ аўстра-нямецкіх войскаў пад камандаваньнем генэрал-фэльдмаршала Макэнзэна у адказ ўдалося спыніць у бітве пры Мэрэшэшці. Расейскія часткі ў гэтых баявых дзеяньнях былі даволі пасіўныя з-за таго, што расейская армія пачала імкліва раскладацца і адмаўлялася ваяваць. Да 8 верасьня фронт канчаткова стабілізаваўся, і гэта былі апошнія актыўныя баявыя дзеяньні на Ўсходнім фронце ў 1917 годзе.

Пасьля кастрычніцкага перавароту ў Петраградзе памочніку галоўнакамандуючага войскамі фронту генэралу Д. Г. Шчэрбачову (які фактычна выконваў абавязкі галоўнакамандуючага) удалося на некаторы час стрымаць развал войскаў фронту ад узьдзеяньням рэвалюцыйных падзей і бальшавіцкай агітацыі.

Бальшавіцкі ўплыў на салдацкія масы тут у цэлым быў невялікім, тым больш што і ў тыле гэтага фронту адсутнічалі буйныя бальшавіцкія арганізацыі, якія маглі б стаць крыніцамі такога ўплыву. Інфармацыя аб палітычных падзеях, якая паступала зь Петраграда і Масквы, старанна фільтравалася камандаваньнем і эсэра-меншавісцкімі салдацкімі камітэтамі. Вялікую «трэцюю сілу» на Румынскім фронце ўяўляла Цэнтральная Рада. Эсэрамі, меншавікамі і прадстаўнікамі мясцовых нацыянальных партыяў вялася моцная і пасьпяховая контрбальшавісцкая прапаганда. Дзякуючы сытуацыі, якая склалася эсэро-меншавісцкае кіраўніцтва салдацкіх камітэтаў і камандаваньне фронту здолела перахапіць палітычную ініцыятыву ў бальшавікоў. У першыя пасьлякастрычніцкія дні тут былі ўтвораны эсэра-меншавісцкія франтавы і армейскія ваенна-рэвалюцыйныя камітэты[4]. 30 кастрычніка (12 лістапада) 1917 году франтавы камітэт прыняў пастанову аб непрызнаньні савецкай улады. Камандаваньне фронтам адмовілася падпарадкоўвацца новаму Вярхоўнаму галоўнакамандуючаму бальшавіку Крыленка.

Мясцовыя бальшавікі па прыкладу Паўночнага і Заходняга франтоў пачалі ствараць свае рэўкамы і прызначаць явачным парадкам у частках і злучэньнях савецкіх камісараў. Бальшавікі спрабавалі пераабраць салдацкія камітэты, аднак было ўжо позна. Да таго ж камандаваньне фронту мела моцную падтрымку ў асобе ўзброеных фармаваньняў Цэнтральнай рады, а салдацкія масы, як і на іншых франтах, усяляк ухіляліся ад аказаньня ваеннай дапамогі як бальшавікам, так і іх палітычным праціўнікам.[4].

Румынскі фронт фактычна спыніў свае існаваньне ў сярэдзіне сьнежня 1917 году. Тады ж румынскія войскі са згоды генэрала Шчэрбачова ўварваліся ў Бесарабію — пад падставай аховы расейскіх і румынскіх межаў і падтрымкі парадку і спакою ў сваім тыле.

Беларусы на Румынскім фронце

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Румынскім фронце служылі шмат беларусаў[5]. Паведамлялася, што напрыканцы 1917 годзе там было да 20 тысячаў салдат-беларусаў, які падтрымалі Усебеларускі зьезд і прасілі вярнуць іх дадому, каб падтрымаць стварэньне сваёй дзяржавы.

На Румынскім фронце служылі:

  • Г. И. Котовский, Документы и материалы / Сборник составили и подготовили к печати Л. М. Чижова, Х. И. Муратов, М. П. Белый и Н. А. Краснова. — Кишинёв: Госиздат Молдавии, 1956. — 624 с. — Тираж 10 000 экз.
  • А. И. Спиридович, Великая Война и Февральская Революция 1914 — 1917 годов., Нью-Йорк, 1960-62 года.
  • Большевики Молдавии и Румынского фронта в борьбе за власть советов (март 1917 г. — январь 1918 г.). Документы и материалы. — Кишинёв: Картя Молдовеняска, 1967. — 450 с. — Тираж 4 000 экз.
  • Борьба трудящихся Молдавии против интервентов и внутренней контрреволюции в 1917-1920 гг. Сборник документов и материалов. (Лупта оаменилор мунчий дин Молдова ымпотрива интервенциоништилор ши контрареволуцией интерне ын аний 1917-1920. Кулежере де документе ши материале) — Кишинёв: Картя Молдовеняскэ, 1967. — 684 с. — Тираж 1500 экз.
  • Борьба за власть Советов в Молдавии (март 1917 г. март 1918 г.) Сборник документов и материалов. Кишинев, 1957.
  • Октябрьская революция и армия. 25 октября 1917 г. — март 1918 г. Сборник документов. — М.: Наука, 1973. — 456 с. // Под редакцией доктора исторических наук Л. С. Гапоненко. Составители: Е. П. Воронин (ответственный составитель), Л. М. Гаврилов (кандидат исторических наук), Т. Ф. Кузьмина, В. В. Кутузов, Л. Я. Сает. — Тираж 3 500 экз.
  • Дещинский, Леонтий Евгеньевич — 07.00.01 (диссертация), Деятельность большевистской партии по завоеванию солдатских и матросских масс в условиях подготовки и проведения Великой Октябрьской социалистической революции (март 1917 - февраль 1918 гг.) (На материалах Юго-Западного, Румынского фронтов и Черноморского флота) — Львов, 1984 год.
  • А. А. Керсновский, История русской армии. М., 1994 год.
  • Мировые войны XX века. В 4 книгах. Книга 2. Первая мировая война. Документы и материалы. М., 2002.
  • Базанов, Сергей Николаевич — 07.00.02 (автореферат), Борьба за власть в российской армии на фронтах Первой мировой войны : Октябрь 1917 г. — февраль 1918 г., 2004 год.
  • Бэзил Лиддел Гарт. 1914. Правда о Первой мировой. — М.: Эксмо, 2009. — 480 с. — (Перелом истории). — 4300 экз. ISBN 978-5-699-36036-9
  • Российский государственный военно-исторический архив (РГВИА) Ф. 2085 Штаб помощника главнокомандующего армиями Румынского фронта.
  • Бессарабия и Румынский фронт зимой 1916/1917 г.: деятельность организации гофмейстера С. Н. Гербеля, Международный исторический журнал «Русин». 2014 год. № 3 (37).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]